Новости События Общее

Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)

Праграма экзамену

па дысцыпліне “Сучасная беларуская літаратурная мова”

для студэнтаў дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі

філалагічнага факультэта

(вусная форма, зімовая сесія, 2018 / 2019 навучальны год)

1.1. Уводзіны.

1.1.1. Сучасная беларуская літаратурная мова як аб’ект вывучэння. Мэты і задачы курса “Сучасная беларуская літаратурная мова”, яго сувязь з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі. Раздзелы курса “Сучасная беларуская літаратурная мова”.

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Беларуская мова сярод славянскіх моў, яе адметнасць.

Беларуская нацыянальная мова. Літаратурная мова як форма нацыянальнай мовы, яе прыметы і асаблівасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, стылістычныя). Беларуская літаратурная мова і дыялекты беларускай мовы, іх узаемадзеянне.

Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына (І.І. Насовіч, Я.Ф. Карскі, Б.А. Тарашкевіч, М.В. Бірыла, Ф.М. Янкоўскі і інш.).

Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

1.2. Лексікалогія.

1.2.1. Паняцце аб лексіцы і лексікалогіі. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Асноўныя прыметы слова.

1.2.2. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў слова: паводле сувязі з рэчаіснасцю: прамое і пераноснае; паводле ступені матываванасці: невытворнае (нематываванае, першаснае) і вытворнае (матываванае першым, зыходным значэннем), паводле функцыі: намінатыўнае, эмацыянальна-ацэначнае, паводле лексічнай спалучальнасці: свабоднае і несвабоднае (фразеалагічна звязанае, сінтаксічна абумоўленае, канструктыўна абмежаванае). Лексічна-семантычныя і прадметна-тэматычныя групы слоў.

1.2.3. Мнагазначнасць слова. Асноўныя тыпы пераносных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафары прывычныя (акамянелыя, сцёртыя), агульнамоўныя (узуальныя), індывідуальна-аўтарскія (аказіянальныя).

1.2.4. Аманімія. Амонімы, іх тыпы. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці. Лексічныя амонімы, іх тыпы (поўныя і няпоўныя). Шляхі ўзнікнення лексічных амонімаў. Марфалагічныя, фанетычныя, графічныя амонімы (амаформы, амафоны, амографы). Міжмоўныя амонімы.

1.2.5. Паранімія. Паронімы, крытэрыі іх вызначэння. Адрозненне паронімаў ад амонімаў і сінонімаў. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў і паронімаў. Слоўнікі амонімаў і паронімаў.

1.2.6. Сінанімія. Сінонімы, іх тыпы (семантычныя, стылістычныя і семантычна-стылістычныя). Абсалютныя сінонімы (лексічныя дублеты). Кантэкстуальныя сінонімы. Сінанімічны рад. Сувязь сінаніміі з мнагазначнасцю. Шляхі ўзнікнення лексічных сінонімаў. Стылістычная роля сінонімаў. Слоўнікі сінонімаў.

1.2.7. Антанімія. Антонімы, іх разнавіднасці. Антанімія і мнагазначнасць. Рознакаранёвыя і аднакаранёвыя антонімы. Кантэкстуальныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў (антытэза і аксюмаран). Слоўнікі антонімаў.

1.2.8. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі: індаеўрапейскія, агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Запазычанні са славянскіх (рускай, украінскай, польскай і інш.) і неславянскіх моў (грэчаскай, лацінскай, французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай і інш.), іх прыметы. Фанетычнае, марфалагічнае, семантычнае асваенне запазычаных слоў. Калькі і паўкалькі. Iнтэрнацыянальная лексiка. Экзатызмы. Варварызмы.

Этымалагічныя слоўнікі. Слоўнікі запазычаных слоў.

1.2.9. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка. Дыялектызмы, іх тыпы (лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя). Спецыяльная лексіка (тэрміналагічная і прафесійная). Узаемасувязь агульнаўжывальнай і тэрміналагічнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Жаргонная лексіка і аргатызмы. Стылістычнае выкарыстанне лексікі абмежаванага ўжывання.

1.2.10. Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі беларускай літаратурнай мовы. Лексіка стылістычна нейтральная (міжстылёвая). Стылістычна афарбаваная лексіка: кніжная (навуковая, афіцыйна-дзелавая, публіцыстычная, паэтычная лексіка) і гутарковая (размоўная).

1.2.11. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы). Гістарызмы часу і стылістычнага выкарыстання. Тыпы архаізмаў (уласналексічныя, лексічна-словаўтваральныя, лексічна-фанетычныя, лексічна-семантычныя). Стылістычнае выкарыстанне ўстарэлых слоў. Гістарычныя слоўнікі.

Неалагізмы, шляхі іх узнікнення. Разнавіднасці неалагізмаў (лексічныя і семантычныя). Індывідуальна-аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы).

Развіццё лексікі беларускай мовы. Крыніцы і шляхі ўзбагачэння літаратурнай лексікі.

Лексічны аналіз.

сессия

Похожие публикации


Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее

УСР № 2 по АПБМ

21-11-2018 Материалы к сессии
Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине АПБМ
сессия задание
подробнее