Новости События Общее

Графический и орфографический анализ

12-05-2019 Материалы к сессии
Даётся образец графического и орфографического анализа

ГРАФІЧНЫ  АНАЛІЗ

 

І. Парадак аналізу

1. Колькасць літар (або нялітарных сродкаў – калі ёсць) і гукаў у слове.

2. Літары і абазначаныя імі гукі.

3. Тып літар для абазначэння галосных: неётава́ныя, ётава́ныя (ётавыя, палатальныя).

4. Гукавое значэнне літар (асноўнае, дадатковае).

5. Адназначныя і двухзначныя літары.

6. Прынцыпы, на якіх грунтуецца ўжыванне літар у слове (гукавы ці складовы).

 

ІІ. Узор аналізу

Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся сыраежкамі, рыжымі лісічкамі, цыбатымі падасінавікамі (А. Васілевіч).

Сыраежкамі – 1) 10 літар, 11 гукаў (літара е пасля а абазначае два гукі: [й] і [э]; літара ж перад літарай  к  абазначае гук [ш]); 2) літары: с – “эс”, ы – “ы”, р – “эр”, а – “а”, е – “е”, ж – “жэ”, к – “ка”, м – “эм”, і – “і”; гукі: [с], [ы], [р], [а], [й], [э], [ш], [к], [а], [м’], [і]; 3) літары ы, а, а – неётаваныя, е – ётаваная, ётавая, і – ётаваная, палатальная; 4) з асноўным гукавым значэннем ужыты літары с, ы, р, а, е, к, а, м, і; з дадатковым значэннем ужыта літара ж; 5) адназначныя літары: ы, р, а, а; двухзначныя літары: с, е, к, м, і; 6) на гукавым прынцыпе грунтуецца ўжыванне літар ы, р, а, а; на складовым прынцыпе грунтуецца ўжыванне літар  с, е, ж, к, м, і.

 

АРФАГРАФІЧНЫ  АНАЛІЗ

 

І. Парадак аналізу

1. Тып арфаграмы (на якое правіла).

2. Правіла напісання арфаграмы.

3. Прынцып напісання арфаграмы (фанетычны, марфалагічны; дыферэнцыяльнае або традыцыйнае напісанне).

 

ІІ. Узор аналізу

Снег ляжаў яшчэ трывала, толькі вецер зрэдку дыхаў мяккім цяплом (У. Рубанаў).

Зрэдку – 1) арфаграма на правапіс звонкіх зычных перад глухімі; 2) аглушэнне звонкіх зычных перад глухімі на пісьме не перадаецца; 3) арфаграма адпавядае марфалагічнаму прынцыпу напісання.

Цяпло́м – 1) арфаграма на правапіс галосных е, ё, я; 2) замест е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я; 3) арфаграма адпавядае фанетычнаму прынцыпу напісання.

 

сессия задание

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее