Новости События Общее

Морфемный и словообразовательный анализ

03-10-2019 Материалы к сессии
Образец выполнения морфемного и словообразовательного разборов.

Марфемны  аналіз

 

1) Графічная схема.

2) Часціна мовы, зменнае ці нязменнае слова (форма).

3) Аснова і канчатак (у тым ліку нулявы), граматычныя значэнні канчатка.

4) Тып асновы: невытворная, вытворная.

5) Корань, яго тып: свабодны, звязаны, морфы кораня; афіксы: прыстаўка, суфікс, постфікс, інтэрфікс, іх тып: словаўтваральныя, формаўтваральныя.

 

Гартаючы старонку за старонкай багатай спадчыны Якуба Коласа, мы нібы робім падарожжа ў свет ідэй і вобразаў гэтага выдатнага мастака слова (Луж.).

Роб-ім. Дзеяслоў (асабовая форма), зменнае слова; аснова роб- невытворная; канчатак -ім, паказвае на 1-ю асобу множнага ліку цяперашняга часу; корань роб- [роб’] свабодны, морфы: [раб’]іць, [раб]очы, з[робл’]лены,    [рабл']ю.

Па-дарожж-ø-а. Назоўнік, зменнае слова; аснова падарожж- вытворная; канчатак -а, паказвае на ніякі род, вінавальны склон, адзіночны лік; корань
-дарожж- [дарож:] свабодны, морфы: [дарог]а, [дарох], [дарож]ны, [дароз']е, [дарош]ка; прыстаўка па- словаўтваральная; суфікс -ø- словаўтваральны.

Выдатн-ага. Прыметнік, зменнае слова; аснова выдатн- невытворная; канчатак -ага, паказвае на дапасаванне прыметніка да назоўніка мастака ў мужчынскім родзе, родным склоне, адзіночным ліку; корань выдатн- свабодны.

 

Словаўтваральны аналіз

 

1. Схема.

2. Часціна мовы, да якой належыць слова (паставіць, калі неабходна, слова ў пачатковую форму).

3. Вытворнае слова або невытворнае.

4. Словаўтваральная база вытворнага слова: аснова слова, слова цалкам, спалучэнне слоў, словазлучэнне, пачатковыя часткі слоў, асобныя літары ці гукі базавага словазлучэння.

5. Словаўтваральны фармант: прыстаўка (прэфікс), суфікс, суфікс з канчаткам, прыстаўка (прэфікс) з суфіксам (конфікс), постфікс, прыстаўка і постфікс, інтэрфікс і інш.

6. Спосаб словаўтварэння: марфалагічны (афіксацыя: прэфіксацыя, суфіксацыя − матэрыяльна выражаная або нулявая, канфіксацыя − суфікс у складзе конфікса матэрыяльна выражаны або нулявы, постфіксацыя, прэпостфіксацыя, суфіксальна-постфіксальнае словаўтварэнне, прэфіксальна-суфіксальна-постфіксальнае словаўтварэнне; кампазіцыя: словаскладанне, асноваскладанне − суфікс матэрыяльна выражаны ці нулявы, абрэвіяцыя, кампазіцыя + афіксацыя (суфікс матэрыяльна выражаны ці нулявы); марфалагічна-сінтаксічны (субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, адвербіялізацыя, прэпазіцыяналізацыя); лексічна-сінтаксічны; лексічна-семантычны.

 

Далёка ўнізе, на зіхатлівым плыткаводдзі, пялёхалася чародка малечы, цягнулася ўздоўж ракі самая прыгожая ў горадзе вуліца са старадаўнімі камяніцамі і стагадовымі таполямі, а воддаль свяцілася ў зеляніне дрэў цнатлівая свечка Спас-Ефрасінні (У. Арлоў).

Унізе – 1) прыслоўе; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: аснова слова ніз / ніз- /; 4)словаўтваральны фармант: конфікс у- + -е; 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічны, тып – афіксацыя (канфіксацыя); 6) у-ніз-еніз-(ø).

Стагадовымі – 1) прыметнік, п. ф. стагадовы; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: асновы слоў сто / ст- / і гадоў / гад- /; 4) словаўтваральны фармант: інтэрфікс -а- і суфікс з канчаткам -ов-(ы); 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічны, тып – кампазіцыя (асноваскладанне + суфіксацыя);
6) ст-а-гад-ов-(ы) ← ст-(о) + гад-(оў).

Камяніцамі – 1) назоўнік, п. ф. камяніца; 2) вытворнае слова; 3)  словаўтваральная база: аснова слова камень / камень- /; 4) словаўтваральны фармант: суфікс і канчатак -іц-(а); 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічны, тып – афіксацыя (суфіксацыя); 6) камян-іц-(а) ← камень-(ø).

 

Эсмінцы, супрацьлодачныя караблі, ракетаносцы стаялі ў адным страі, падводныя лодкі – у другім (В. Хомчанка).

Эсмінцы – 1) назоўнік, п. ф. эсмінец; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: пачатковая частка першага слова і пачатковая і канцавая часткі другога – эскадраны мінаносец; 4) словаўтваральны фармант: – ; 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічны, тып – кампазіцыя (абрэвіяцыя); 6) эсмінец ← эскадран-(ы) мінаносец-(ø).

 

Маці праводзіла яе да пад’езда, а потым вярнулася, каб пакалыхаць малога ці ўзяць на рукі, калі прачнецца (А. Кулакоўскі).

Малога – 1) назоўнік, п. ф. малы; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: слова – малы (прыметнік); 4) словаўтваральны фармант: – ; 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічна-сінтаксічны, тып – субстантывацыя; 6) мал-(ы) (назоўнік) ← мал-(ы) (прыметнік).

 

Побач чыгункі ўжо цягнулася доўгая жоўтая паласа зямлі (Якуб Колас).

Побач (чыгункі) – 1) прыназоўнік; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: слова – побач (прыслоўе); 4) словаўтваральны фармант: – ; 5) спосаб словаўтварэння: марфалагічна-сінтаксічны, тып – прэпазіцыяналізацыя; 6) побач (прыназоўнік) ← побач (прыслоўе).

 

Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады (І. Мележ).

Журавель – 1) назоўнік; мае значэнне ‘прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага нятоўстага бервяна, якое служыць рычагом’; 2) вытворнае слова; 3) словаўтваральная база: слова – журавель ‘вялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай шыяй’; 4) словаўтваральны фармант: – ; 5) спосаб словаўтварэння: лексічна-семантычны; 6) журавель ‘прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады ў выглядзе доўгага нятоўстага бервяна, якое служыць рычагом’ ← журавель ‘вялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай шыяй’.

 

 

 

задание УМК

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее