Новости События Общее

Праграма да экзамену па СБЛМ (просты сказ)

09-01-2021 Материалы к сессии
Падаецца пералік пытанняў да экзамену па СБЛМ (словазлучэнне, просты сказ).

Пералік тэарэтычных пытанняў да экзамену

па дысцыпліне “Сучасная беларуская літаратурная мова”

для студэнтаў трэцяга курса філалагічнага факультэта

 (дзённая форма атрымання адукацыі, 2020 / 2021 навучальны год)

 

1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2. Словазлучэнне і сказ – асноўныя аб’екты сінтаксісу.

3. Сінтаксічныя адзінкі: сінтаксема, словазлучэнне, просты сказ, складаны сказ.

4. Паняцце сінтаксічнай сувязі, сінтаксічных адносін, сінтаксічнага значэння. Сродкі выражэння сінтаксічнай сувязі.

5. Словазлучэнне. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Адрозненне словазлучэння ад слова і сказа.

6. Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні.

7. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова (іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя); паводле сэнсавых адносін кампанентаў (аб’ектныя, атрыбутыўныя, акалічнасныя); паводле структуры (простыя і складаныя).

8. Структурная схема словазлучэння.

9. Віды падпарадкавальнай сувязі слоў: дапасаванне (поўнае і няпоўнае), кіраванне (прыдзеяслоўнае (слабае і моцнае), прыйменнае, прыадвербіяльнае; прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае), прымыканне. Сродкі выражэння сувязі.

10. Асаблівасці беларускага кіравання.

11. Просты сказ. Сказ як сінтаксічная адзінка.

12. Класіфікацыя простага сказа. Асноўныя прыметы сказа: граматычная аформленасць, прэдыкатыўнасць, мадальнасць, сэнсавая завершанасць, інтанацыйная закончанасць.

13. Адрозненне сказа ад словазлучэння і слова.

14. Віды сінтаксічнай сувязі кампанентаў сказа: прэдыкатыўная сувязь (каардынацыя, суразмяшчэнне, прыцягненне), далучальная сувязь, злучальная сувязь, падпарадкавальная сувязь.

15. Класіфікацыя простага сказа. Тыпы сказаў паводле адносін да рэчаіснасці (сцвярджальныя і адмоўныя).

16. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання: апавядальныя, пытальныя (уласна пытальныя, пытальна-рытарычныя, пытальна-пабуджальныя) і пабуджальныя, іх граматычнае афармленне, асаблівасці інтанацыі.

17. Тыпы сказаў паводле эмацыйнай афарбоўкі (клічныя і няклічныя).

18. Тыпы сказаў паводле колькасці саставаў; паводле наяўнасці даданых членаў сказа; паводле наяўнасці/адсутнасці структурна неабходных членаў сказа; паводле наяўнасці/адсутнасці элементаў ускладнення; паводле структурнай арганізацыі (члянімыя і нечлянімыя).

19. Структура двухсастаўнага сказа. Граматычная аснова (прэдыкатыўнае ядро) простага сказа.

20. Галоўныя і даданыя члены сказа. Марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа. Дэтэрмінанты.

21. Галоўныя члены сказа. Дзейнік, яго значэнні. Тыпы дзейніка (просты, складаны, састаўны). Спосабы выражэння дзейніка. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі дзейніка.

22. Выказнік, яго значэнні. Тыпы выказніка (просты, састаўны, складаны).

23. Просты дзеяслоўны выказнік, яго выражэнне.

24. Састаўныя іменны і дзеяслоўны выказнікі.

25. Выражэнне выказальнага слова.

26. Звязкі, іх тыпы ў іменным і дзеяслоўным выказніках.

27. Складаны выказнік.

28. Размежаванне дзейніка і выказніка, выражаных назоўнікамі назоўнага склону, інфінітывам.

29. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў простым сказе.

30. Даданыя члены сказа. Дапаўненне. Прыдзеяслоўнае (прамое і ўскоснае), прыйменнае, прыадвербіяльнае дапаўненні, іх выражэнне.

31. Азначэнне. Дапасаванае азначэнне, яго выражэнне.

32. Недапасаванае азначэнне, яго выражэнне рознымі часцінамі мовы.

33. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі дапасаваных і недапасаваных азначэнняў.

34. Прыдатак як разнавіднасць дапасаванага азначэння.

35. Значэнні прыдаткаў. Адзіночны і развіты (разгорнуты) прыдатак. Размежаванне прыдатка і адзіночнага паяснёнага назоўніка.

36. Акалічнасці. Віды акалічнасцей (месца, часу, прычыны і інш.), спосабы іх выражэння. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў ролі акалічнасцей.

37. Размежаванне даданых членаў сказа, выражаных назоўнікамі і інфінітывам.

 

сессия

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее