Праграма заліку па дысцыпліне
“Актуальныя праблемы беларускай мовы”
(1 курс, дзённая форма атрымання вышэйшай адукацыі,
2020/2021 навучальны год)
Мэта і задачы курса. Сувязь з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі.
Нацыянальная мова як гістарычная катэгорыя. Нацыянальная мова як сістэма. Кампаненты сучаснай беларускай нацыянальнай мовы. Навуковыя дасягненні вядомых беларускіх лінгвістаў.
Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе. Беларуская мова як першааснова нацыянальнай культуры.
Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Праблема азначэння слова. Праблема лексічнага значэння слова. Праблема мнагазначнасці слова.
Праблема сістэмнай арганізацыі мовы ў сучаснай лінгвістыцы. Парадыгматычныя адносіны ў лексіцы. Фармальна-семантычная структура слова. Асноўныя тыпы слоўных апазіцый.
Асобныя слоўныя апазіцыі ў межах лексіка-семантычных катэгорый. Амонімы, якія паявіліся ў выніку выпадковага супадзення спрадвечна розных слоў. Семантычныя (гамагенныя амонімы). Аманімія па дэнатату. Аманімія па сігніфікату.
Сінанімія як універсальная моўная з’ява. Праблема азначэння сінонімаў у лінгвістычнай літаратуры. Пытанне аб абсалютных сінонімах.
Семантычная класіфікацыя антонімаў. Антонімы, якія выражаюць якасную процілегласць. Камплементарныя антонімы. Антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеянняў, уласцівасцей, прымет. Антонімы-канверсівы. Энантасемія.
Класы слоў як з’ява лексічнай парадыгматыкі. Паняцце класа слоў. Тыпалогія класаў. Прадметна-тэматычныя групы слоў (ПТГ). Лексіка-семантычныя групы (ЛСГ). Семантычныя палі.
Гісторыка-этымалагічная характарыстыка беларускай лексікі. Спрадвечная лексіка. Лексіка перыяду беларускай народнасці. Лексіка перыяду беларускай нацыі. Роля народных гаворак ва ўзбагачэнні лексікі літаратурнай мовы.
Разнавіднасці іншамоўнай лексікі. Прычыны запазычвання іншамоўнай лексікі. Шляхі пранікнення і спосабы ўвядзення іншамоўных слоў у беларускую мову.
Лексіка беларускай мовы з пункту гледжання сфер яе выкарыстання. Дыялектная лексіка. Пытанне аб узаемадзеянні літаратурнай мовы і народных гаворак у беларускім мовазнаўстве. Узаемадзеянне тэрміналагічнай лексікі з агульнаўжывальнай лексікай беларускай мовы. Наменклатурныя назвы. Адрозненні паміж тэрмінамі і прафесіяналізмамі.
Сацыялінгвістычная сістэматызацыя сучаснай беларускай лексікі. Паняцце стылю і стылістычных сродкаў. Кароткая характарыстыка стыляў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Навуковы стыль. Публіцыстычны стыль. Мастацкі стыль. Гутарковы стыль. Стылістычныя сродкі лексікі. Экспрэсіўная лексіка.
Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу. Паняцце аб актыўным запасе лексікі. Паняцце аб пасіўным запасе лексікі.
Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Змест фразеалогіі, прадмет вывучэння.
З гісторыі вывучэння фразеалогіі. Аспекты даследавання фразеалагічнага фонду беларускай мовы.
Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Змест лексікаграфіі, прадмет вывучэння. Стан, праблемы і кірункі сучаснай беларускай лексікаграфіі. Даследаванні ў галіне гісторыі беларускай лексікаграфіі. Распрацоўка тыпалогіі слоўнікаў у сучаснай лнгвістыцы. Слоўнікі розных тыпаў (аднамоўных, двухмоўных, шматмоўных).
Прадмет і задачы фанетыкі, прадмет і задачы фаналогіі.
Даследаванні фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Даследаванні фанетычнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы.
Фаналагічная характарыстыка галосных гукаў у залежнасці ад пазіцый у слове. Фаналагічная характарыстыка зычных гукаў у залежнасці ад пазіцыі ў слове.
Арфаграфія. Прадмет і задачы арфаграфіі. Сувязь арфаграфіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
З гісторыі беларускай арфаграфіі. Станаўленне і развіццё сучаснай беларускай арфаграфічнай сістэмы.
Цяжкія выпадкі напісання. Перадача акання на пісьме. Правапіс а, о, э ў складаных словах. Перадача якання на пісьме. Правапіс у і ў у словах іншамоўнага паходжання. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў. Правапіс вялікай літары.

RSS





















