Пералік тэарэтычных пытанняў да заліку
па дысцыпліне “Актуальныя праблемы беларускай мовы”
для студэнтаў чацвёртага курса філалагічнага факультэта
(дзённая форма атрымання адукацыі, 2021 / 2022 навучальны год)
1. Складаны сказ як адзінка сінтаксісу. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння складанага сказа. З гісторыі вывучэння складанага сказа. Сінтаксічная сутнасць складанага сказа. Кампаненты складанага сказа.
2. Праблема класіфікацыі складаных сказаў у лінгвістычнай літаратуры. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаных сказаў. Канструкцыі з прыметамі простага і складанага сказа.
3. Складаназлучаны сказ. Аспекты даследавання. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаназлучаных сказаў.
4. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі злучнікамі. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі злучнікамі. Праблема вызначэння адносін паміж часткамі.
5. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі злучнікамі. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі злучнікамі. Праблема вызначэння адносін паміж часткамі.
6. Складаназалежны сказ. Аспекты даследавання. Праблема класіфікацыі складаназалежных сказаў у лінгвістычнай літаратуры. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаназалежных сказаў.
7. Класіфікацыя складаназалежных сказаў у залежнасці ад адносін паміж галоўнай і даданай часткамі. Праблема кваліфікацыі адносін і кампетэнтнасны падыход да яе вырашэння.
8. Сказы нерасчлянёнай структуры. Праблема вызначэння. Сказы з апорным элементам – указальным (адносным) словам. Сказы з апорным словам – назоўнікам ці дзеясловам.
9. Сказы расчлянёнай структуры. Праблема вызначэння. Парадак размяшчэння частак складаназалежнага сказа.
10. Складаныя злучнікавыя сказы прамежкавага, або пераходнага, тыпу.
11. Бяззлучнікавы складаны сказ. Аспекты даследавання. Праблема класіфікацыі бяззлучнікавага складанага сказа. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў бяззлучнікавых складаных сказаў.
12. Бяззлучнікавыя складаныя сказы са спалучальнымі часткамі. Сказы са значэннем адначасовасці з’яў, падзей. Сказы са значэннем паслядоўнасці з’яў, падзей.
13. Бязлучнікавыя складаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі. Бяззлучнікавыя сказы з уласна супастаўляльнымі, супраціўнымі, параўнальна-супастаўляльнымі і адносінамі неадпаведнасці. Праблема адрознення.
14. Бяззлучнікавыя сказы з дзейнікавымі часткамі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з выказнікавымі часткамі.
15. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з азначальнымі часткамі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з дапаўняльныміі часткамі.
16. Бяззлучнікавыя сказы з акалічнаснымі адносінамі (прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і спосабу дзеяння). Праблема дыферэнцыяцыі.
17. Бяззлучнікавыя сказы з акалічнаснымі адносінамі (адносінамі мэты, уступальнымі і часавымі адносінамі).
18. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальнымі часткамі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з рознымі часткамі.
19. Паняцце пра тэкст. Розныя падыходы да вызначэння паняцця. Праблема класіфікацыі тэкстаў. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння асноўных адзінак і форм арганізацыі звязнай мовы.
20. Праблема тыпалогіі перыядаў у лінгвістычнай літаратуры. Складанае сінтаксічнае цэлае і абзац.
21. Аспекты даследавання чужой мовы. Простая мова, яе лексіка-граматычныя асаблівасці.
22. Ускосная мова, яе лексіка-граматычныя асаблівасці. Няўласна-простая мова, яе адрозненне ад іншых спосабаў перадачы чужаслоўя.
23. З гісторыі вывучэння пунктуацыі. Станаўленне і развіццё беларускай пунктуацыі. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння пунктуацыі.
24. Аспекты даследавання пунктуацыі ў беларускай мове. Розныя падыходы да вызначэння асноў пунктуацыі
25. Праблема класіфікацыі знакаў прыпынку. Розныя падыходы да падзелу знакаў прыпынку.

RSS





















