Новости События Общее

УСР № 2 по АПБМ

21-11-2018 Материалы к сессии
Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине АПБМ

КІРУЕМАЯ САМАСТОЙНАЯ РАБОТА № 2

 

Тэма 2.9.

Сінанімія як універсальная моўная з’ява.

 

Заданне 1. Вызначыце, якія сінонімы ў кожным радзе стылістычна нейтральныя, а якія экспрэсіўна-эмацыянальныя.

Вучань, шкаляр, школьнік;

бельмы, буркалы, вочы, зіркачы, лупы, зекры;

прыпеўкі, частушкі, дрындушкі;

крычаць, плакаць, раўсці, выць, ныць;

прасіць, клянчыць, вымольваць, выпрошваць;

бесчалавечны, люты, бессардэчны, злы, жорсткі;

неспрактыкаваны, нявопытны, зялёны, жаўтадзюбы.

 

Заданне 2. Спішыце сказы, замяняючы выдзеленыя словы сінонімамі, якія больш адпавядаюць сэнсу выказвання.

1) Веданне чужаземных моў адкрывае перад чалавекам шырокія перспектывы.

2) Нашы рэкі і азёры славяцца процьмай рыбы.

3) На горад павольна находзіла хмурая ноч.

4) Куча маленькіх дзетак выбегла на зялёны лужок.

5) З пакоя ледзь даносілася бязгучнае дыханне.

6) Хлопчыка апанаваў змрочны настрой.

 

Заданне 3. Падбярыце да кожнага слова сінонімы. З выдзеленымі словамі складзіце сказы і запішыце іх.

Непакоіць, крычаць, марудзіць.

Кавалак, клопат, радзіма, таварыш.

Дужы, малы, дарагі.

 

Заданне 4. З твораў мастацкай літаратуры або публіцыстыкі падбярыце тэкст на 150 – 200 слоў (або складзіце самастойна) з сінонімамі. Сінонімы падкрэсліце, укажыце іх разнавіднасць (семантычныя, стылістычныя, семантычна-стылістычныя, аўтарскія, абсалютныя).

 

Заданне 5. Выпішыце са “Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў” М. К. Клышкі (Мінск, 2005) сінанімічныя рады да наступных слоў:

аркуш, адзнака, ветліва, выслоўе, даверлівы, зручны, куфар, пастава, спрачацца, узрост, эгаіст.

сессия задание

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее