КСР “НЯПОЎНЫЯ СКАЗЫ”
1. Запішыце сказы і ўкажыце, якія з іх з’яўляюцца поўнымі, а якія – няпоўнымі. Чым абумоўлена непаўната сказа?
1. У лесе цішыня (К-с). 2. Над пасёлкам Янтарным занялася зара (Пр.). 3. Вунь нашая рэчка! Вунь школа ля гаю! (Бр.). 4. Вільготны вецер балюча біў у твар рэдкімі шрацінамі граду (Шам.). 5. На вуліцы – грузавая машына (Ракіт.). 6. На небе свяціліся зоркі (К-с). 7. Надыходзіла раніца (Лыньк.). 8. Над галавой – сіняе неба (Бяд.). 9. Над полем празрыстая сінь майскага неба (Гал.). 10. Сярод Салігорскіх шахтаў – вялікі будынак з шырокім пад’ездам (Кул.). 11. Над ракой нахіліліся старыя вольхі (Пт.). 12. Паабапал вуліц – шматпавярховыя будынкі (Хадк.). 13. У кожнага чалавека свой клопат (Бар.). 14. Над полем празрыстая сінь майскага неба (Гал.). 15. У цёмным небе – карагоды сіняватых зорак (Б-ч). 16. Высока ў небе зазвінеў ранні жаваранак (Шам.). 17. Крык і гоман на дарозе (К-с). 18. Злегла воўнаю густою цемра ночы над зямлёю (К-с). 19. У руках пісара нейкая папера (К-с). 20. На плошчы – помнік загінуўшым у вайну (Зв.). 21. Загарэўся ўсход… Бляск зарніцы патух… На траве слёзы буйнай расы… (Ч.). 22. Са смагі п’ю карэц халоднага бярозавага соку (Віт.). 23. Барвяны вялізны круг сонца за дрэвамі (Б.).
2. Перабудуйце поўныя сказы так, каб яны сталі няпоўнымі. Ці ва ўсіх выпадках гэта магчыма?
1. Сярод саду стаяў вялікі дом пад бляшаным дахам. 2. На штакетных варотцах віселі памытыя гарлачы ўніз шыямі. 3. Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. 4. На сэрцы з’явіліся непакой, і радасць, і трывога. 5. Нізкія воблакі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй. 6. У мястэчку праходзіў кірмаш. 7. Чутны перазвоны трамвайных званкоў у ціхай, бяссоннай начы. 8. Лес жыў звычайным зімовым жыццём. 9. За небасхілам хат прыбярэжных былі відаць смалістыя сцены. 10. Заўзята і гучна барабаніў у сухаверхае дрэва дзяцел. 11. Каля падножжа гор ляжаць палеткі з густой шчоткаю руні. 12. Ноч уладарна запаланіла горы і лясы. 13. Абапал невялікай рачулкі раскінуліся густыя кусты лазняку і ракітніку. 14. Пахне раніца сняданнем і дымком над вёскай. 15. Расу дапівае мароз на ледзь падрумяненых клёнах. 16. Дзесьці там, далёка, у правым канцы гасцінца, чуліся спевы жней.
3. Выпішыце з мастацкіх або публіцыстычных твораў па тры ўрыўкі з кантэкстуальна няпоўнымі і сітуацыйна няпоўнымі сказамі. Падкрэсліце гэтыя сказы ў кантэкстах.

RSS





















