Пералік тэарэтычных пытанняў да экзамену
па дысцыпліне “Сучасная беларуская літаратурная мова”
для студэнтаў чацвёртага курса філалагічнага факультэта
(дзённая форма атрымання адукацыі, 2021 / 2022 навучальны год)
1. Паняцце складанага сказа. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння складанага сказа. Структура складанага сказа, адрозненне яго ад простага сказа.
2. Злучэнне і падпарадкаванне як асноўныя віды сінтаксічнай сувязі частак складанага сказа. Сродкі выражэння сувязі і адносін паміж часткамі ў складаным сказе.
3. Тыпы складаных сказаў: злучнікавыя (складаназлучаныя і складаназалежныя) i бяззлучнікавыя; складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаных сказаў. Пераходныя выпадкі паміж злучэннем і падпарадкаваннем у складаным сказе.
4. Складаназлучаны сказ. Агульная характарыстыка складаназлучанага сказа. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаназлучаных сказаў. Складаназлучаныя сказы адкрытай і закрытай структуры. Сувязь частак у складаназлучаным сказе. Аднатыпныя і разнатыпныя часткі ў складаназлучаным сказе.
5. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі злучнікамі. Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа са спалучальнымі злучнікамі.
6. Складаназлучаныя сказы з супраціўнымі злучнікамі. Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа з супраціўнымі злучнікамі.
7. Складаназлучаныя сказы з размеркавальнымі злучнікамі. Выражэнне розных сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа з размеркавальнымі злучнікамі.
8. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю. Складаназлучаныя сказы з далучальна-пералічальнымі і далучальна-азначальнымі часткамі. Сродкі далучальнай сувязі.
9. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю. Складаназлучаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі і далучальна-паясняльнымі часткамі. Сродкі далучальнай сувязі.
10. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю. Складаназлучаныя сказы з далучальна-абмежавальнымі і далучальна-вылучальнымі часткамі. Сродкі далучальнай сувязі.
11. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю. Складаназлучаныя сказы з далучальна-прычыннымі, далучальна-выясняльнымі і далучальна-заключальнымі часткамі. Сродкі далучальнай сувязі.
12. Складаназалежны сказ. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаназалежных сказаў. Агульная характарыстыка складаназалежнага сказа. Галоўная і даданая часткі.
13. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Роля ўказальных слоў (займеннікаў і прыслоўяў) у галоўнай частцы. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў.
14. Прынцыпы класіфікацыі складаназалежных сказаў у сінтаксічнай навуцы. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў складаназалежных сказаў.
15. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі і дапаўняльнымі часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
16. Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі і азначальнымі часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
17. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі (месца, часу) часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
18. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі (умовы, прычыны) часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
19. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі (мэты, уступкі) часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
20. Складаназалежныя сказы з даданымі часкамі спосабу дзеяння, меры і ступені, выніку. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
21. Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі і супастаўляльнымі часткамі. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
22. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне даданых частак. Сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай.
23. Разнавіднасці сузалежнага падпарадкавання (аднароднае і неаднароднае падпарадкаванне частак). Змешанае падпарадкаванне. Сродкі сувязі частак і знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі.
24. Бяззлучнікавы складаны сказ. Агульная характарыстыка бяззлучнікавага складанага сказа. Сродкі сувязі частак бяззлучнікавых сказаў. Бяззлучнікавыя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі.
25. Класіфікацыя бяззлучнікавых складаных сказаў з улікам сэнсавых адносін у гэтых сказах. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі тыпаў бяззлучнікавых складаных сказаў.
26. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў.
27. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі (спалучальнымі) часткамі.
28. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі (супастаўляльнымі) часткамі.
29. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі супастаўляльнымі адносінамі (з супраціўнымі і параўнальна-супастаўляльнымі адносінамі, з адносінамі неадпаведнасці).
30. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі дзейнікавымі і дапаўняльнымі часткамі.
31. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі выказнікавымі і азначальнымі часткамі.
32. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі акалічнаснымі часткамі (з прычынна-выніковымі і ўмоўна-выніковымі адносінамі).
33. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі акалічнаснымі часткамі (з адносінамі спосабу дзеяння і адносінамі меры і ступені).
34. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі акалічнаснымі часткамі (з часавымі, уступальнымі адносінамі і адносінамі мэты).
35. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальнай сувяззю. Сродкі далучальнай сувязі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі і далучальна-дапаўняльнымі адносінамі.
36. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальнай сувяззю. Сродкі далучальнай сувязі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-паясняльнымі і далучальна-вылучальнымі адносінамі.
37. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальнай сувяззю. Сродкі далучальнай сувязі. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выясняльнымі і далучальна-заключальнымі адносінамі.
38. Бяззлучнікавыя складаныя сказы ўскладненай будовы. Кампетэнтнасны падыход да класіфікацыі бяззлучнікавых складаных сказаў ўскладненай будовы. Сродкі сувязі і віды бяззлучнікавых складаных сказаў ўскладненай будовы.
39. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Сродкі сувязі частак у сказах гэтага тыпу. Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.
40. Асноўныя адзінкі і формы арганізацыі звязнай мовы. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння асноўных адзінак і форм арганізацыі звязнай мовы. Тэкст і складаныя формы звязнай мовы. Перыяд, яго структура, сродкі сувязі частак. Знакі прыпынку ў перыядзе.
41. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства) як адна з формаў звязнай мовы. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння ЗФА.
42. Паслядоўная, паралельная, змешаная і далучальная сувязь сказаў у складаным сінтаксічным цэлым. Сродкі сувязі (аб’яднання) сказаў у звышфразавых адзінствах.
43. Абзац як сродак структурнай і сэнсавай арганізацыі тэксту. Функцыі абзаца (сэнсавая, эмацыйная, кампазіцыйная, выдзяляльная). Складанае сінтаксічнае цэлае і абзац.
44. Паняцце чужой мовы. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая) мова. Сказ з простай мовай як двухчленная канструкцыя. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы, сродкі сувязі гэтых частак.
45. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: няўласна-простая мова. Няўласна-простая мова як адначленная канструкцыя, яе сінтаксічная і стылістычная роля. Цытаты.
46. Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: ускосная мова. Структура аўтарскага сказа і чужой мовы, сродкі сувязі гэтых частак.
47. Структурныя разнавіднасці простай мовы: маналог, дыялог, палілог; уключаная простая мова і інш. Правілы замены простай мовы ўскоснаю.
48. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Кампетэнтнасны падыход да вывучэння пунктуацыі. Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам. Асновы пунктуацыі (сэнсавая, граматычная, інтанацыйная).
49. Віды знакаў прыпынку (раздзяляльныя, выдзяляльныя). Спалучэнне знакаў прыпынку (коска і працяжнік, дужкі і коска, пытальнік і клічнік і інш.). Нарматыўныя знакі прыпынку. Варыянтныя і факультатыўныя знакі прыпынку. Аўтарскія знакі прыпынку. Стылістычная роля знакаў прыпынку.
50. Асноўныя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і двукроп’я).

RSS





















