Пералік тэарэтычных пытанняў да заліку
па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
для студэнтаў першага курса прыродазнаўчага факультэта
(дзённая форма атрымання адукацыі, 2021 / 2022 навучальны год)
1. Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.
2. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Функцыянаванне беларускай мовы ў грамадстве ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.
3. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
4. Паняцце тэрміна. Тэрміны-словы і тэрміны-словазлучэнні. Сувязь тэрмінаў у прыродазнаўчай тэрмінасістэме. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.
5. Фарміраванне і састаў беларускай прыродазнаўчай тэрміналогіі. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя).
6. Значэнне тэрміна. Асноўныя патрабаванні да прыродазнаўчых тэрмінаў (патрабаванне дакладнасці, адназначнасці, кампактнасці, незалежнасці ад кантэксту і інш.).
7. Крыніцы беларускай прыродазнаўчай тэрміналогіі. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, прычыны запазычвання прыродазнаўчай тэрміналогіі. Асваенне іншамоўных тэрмінаў беларускай мовай.
8. Роля розных часцін мовы ў фарміраванні прыродазнаўчай тэрмінасістэмы.
9. Назоўнік, прыметнік і лічэбнік у беларускай прыродазнаўчай тэрміналогіі, іх месца і роля.
10. Сродкі і спосабы перакладу на беларускую мову дзеясловаў (дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў).
11. Сувязь прыродазнаўчай тэрміналогіі з фразеалогіяй.
12. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Спосабы апісання і сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных прыродазнаўчых тэрміналагічных слоўніках.
13. Навуковыя, метадычныя і вучэбныя тэксты на прыродазнаўчую тэматыку, іх жанравая разнастайнасць і асноўныя асаблівасці. Кампазіцыя навуковага тэксту. Правілы цытавання і спасылкі, іх афармленне.
14. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі. Функцыі навуковага стылю. Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).
15. Моўныя сродкі навуковага стылю (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).
16. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
17. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).
18. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).
19. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.
20. Асаблівасці перакладу навуковых, вучэбных і афіцыйна-справавых тэкстаў на беларускую мову, асноўныя складанасці і праблемы, звязаныя з перакладам.
21. Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.
22. Камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).
23. Тэхніка і выразнасць маўлення настаўніка на ўроку (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.). Найважнейшыя стылі маўлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці педагога.
24. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення настаўніка. Маўленчы этыкет і культура зносін.

RSS





















