Новости События Общее

Вопросы к зачёту по СБЛМ для 310118 и 310218

28-04-2020 Материалы к сессии
Даецца пералік пытанняў да заліку па СБЛМ летняй экзаменацыйнай сесіі 2019 - 2020 н.г.

Праграма заліку

 па дысцыпліне “Сучасная беларуская літаратурная мова”

(2 курс, дзённае аддзяленне, 2019 – 2020 н. г.)

 

1. Дзеяслоў як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Сістэма дзеяслоўных формаў. Спрагальныя і неспрагальныя, зменныя і нязменныя формы.

2. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова. Граматычныя катэгорыі інфінітыва. Суфіксы інфінітыва. Сінтаксічная роля інфінітыва.

3. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу. Аснова прошлага часу. Утварэнне дзеяслоўных формаў ад гэтых асноў.

4. Пераходныя і непераходныя дзеясловы.

5. Зваротныя дзеясловы. Паходжанне постфікса -ся (-цца, -ца). Словаўтваральная і формаўтваральная функцыі постфікса -ся (-цца, -ца). Значэнні зваротных дзеясловаў. Дзеясловы, якія ўжываюцца толькі як зваротныя (reflexiva tantum).

6. Катэгорыя стану дзеясловаў, яе сувязь з пераходнасцю / непераходнасцю, зваротнасцю / незваротнасцю. Актыўныя і пасіўныя канструкцыі і іх ужыванне ў мове. Дзеясловы незалежнага стану. Дзеясловы залежнага стану. Творны дзейнага прадмета і творны сродку дзеяння пры дзеясловах залежнага стану.

7. Катэгорыя трывання. Сувязь катэгорыі трывання з катэгорыяй часу. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы. Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў (двухтрывальныя).

8. Суадносныя пары трывання. Спосабы ўтварэння трыванняў. Ступеннае ўтварэнне трывання. Трыванне дзеясловаў руху.

9. Катэгорыя ладу. Сувязь катэгорыі ладу з катэгорыяй часу. Абвесны лад. Загадны лад. Утварэнне формаў загаднага ладу. Ужыванне формаў загаднага ладу са значэннем іншых ладоў. Ужыванне формаў іншых ладоў і інфінітыва з пабуджальным значэннем.

10. Умоўны лад, яго ўтварэнне і значэнне. Паходжанне формы ўмоўнага ладу. Ужыванне формы ўмоўнага ладу.

11. Катэгорыя часу. Сувязь катэгорыі часу з катэгорыяй трывання і ладу. Абсалютны і адносны час. Значэнні формаў часу. Утварэнне формаў часу. Цяперашні час, яго значэнне. Ужыванне формаў цяперашняга часу са значэннем іншых часоў.

12. Прошлы час, яго значэнне. Простая і складаная формы прошлага часу, іх паходжанне. Асаблівасці ўжывання складанай формы прошлага часу. Ужыванне формаў прошлага часу са значэннем іншых часоў. Будучы час, яго формы і значэнні. Ужыванне формаў будучага часу са значэннем іншых часоў.

13. Катэгорыя асобы. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыямі ладу і часу. Формы асобы, іх значэнне і ўжыванне. Ужыванне асабовых формаў дзеяслова з абагульнена-асабовым і няпэўна-асабовым значэннямі.

14. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці. Уласна безасабовыя дзеясловы і асабовыя дзеясловы са значэннем безасабовых. Зваротныя безасабовыя дзеясловы.

15. Спражэнне дзеясловаў. Дзеясловы першага і другога спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Рэшткі нетэматычнага спражэння (дзеясловы есці, даць). Вызначэнне спражэння па інфінітыве.

16. Утварэнне дзеясловаў. Спосабы і сродкі дзеяслоўнага словаўтварэння.

17. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка. Адзнакі прыметніка. Сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Поўная і кароткая форма дзеепрыметніка.

18. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне.

19. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Моўныя сродкі для замены пры перакладзе неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі (ад’ектывацыя).

20. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя. Прыметы прыслоўя. Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя. Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі.

21. Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў. Выпадкі пераходу дзеепрыслоўяў у прыслоўі (адвербіялізацыя).

22. Прыслоўе як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя.

23. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыслоўяў.

24. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы. Пераход слоў іншых часцін мовы ў прыслоўі і ўжыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы.

25. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Лексіка-семантычныя групы безасабова-прэдыкатыўных слоў. Групы безасабова-прэдыкатыўных слоў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы (назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, дзеясловамі). Уласна безасабова-прэдыкатыўныя словы. Пытанне пра безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістычнай літаратуры.

26. Прыназоўнік як службовая часціна мовы, яго функцыі. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання і структуры. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі (з адным, двума, трыма). Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

27. Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры, спосабу ўжывання і функцыянальнага значэння.

28. Часціцы як службовая часціна мовы. Разрады часціц паводле паходжання, структуры і функцыі. Формаўтваральныя і словаўтваральныя часціцы.

29. Мадальныя словы як асобая часціна мовы. Семантыка, структура і сінтаксічныя асаблівасці мадальных слоў. Разрады мадальных слоў паводле значэння. Суадноснасць мадальных слоў са словамі іншых часцін мовы. Пытанне аб мадальных словах у лінгвістычнай літаратуры.

30. Выклічнік як асобая часціна мовы. Разрады выклічнікаў паводле значэння (эмацыйныя, волевыяўленчыя, моўнага этыкету) і паводле паходжання (невытворныя, вытворныя). Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў.

 

 

сессия

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее