Новости События Общее

Заданне па АПБМ для 310116

07-04-2020 Материалы к сессии
Асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая), няўласна-простая і ўскосная мова.

Падабраць тры ўрыўкі з тэкстаў мастацкай літаратуры (з поўнай пашпартызацыяй крыніцы, прыкладна на 300 слоў), у якіх будуць прадстаўлены асноўныя спосабы перадачы чужой мовы: простая (прамая), няўласна-простая і ўскосная мова. Даслаць мне на пошту ў тэкставым дакуменце да 10.04.2020.

Напрыклад:

Няўласна-простая мова

         Хведар яшчэ ішоў, нязграбна шоргаючы пасталамі ў сухім быльнягу ля ўзлеску, але сілы яго ўсё марнелі, крок рабіўся ўсё цяжэйшы, і ён стаў. Пасля вяла апусціўся на ўзмежак ля альховых кустоў і знерухомеў.

         Ну во і дабрыў. Дапяўся. Бадай што праз тры месяцы неверагоднага шляху, пакут і цярпення. Але на што было спадзявацца і на што наракаць? Чаго ён хацеў? На што разлічваў? Найперш, каб пабачыць. Ну вось і пабачыў... Ці тут павінен яго хто сустракаць, хто прывячаць – уцекача з таго свету? Ці хоць бы ашчаджаць яго пакінутую сядзібу – мусіць, пайшла на патрэбу іншым. Можа, кудысь перавезеная, дала прытулак добраму чалавеку. З дзецьмі і старымі. Ужо, напэўна, шчаслівейшаму, чым ён. А зямля?.. Зямля во засталася і нават зелянее рунню. Здаецца, і неблагая рунь. Толькі на тым канцы каля сажалкі зачарнелася ад вільгаці, там заўжды ўсё пасеянае вымакала. Некалі ён стараўся там саджаць бульбу, два разы сеяў каноплі. Збажына ж каля сажалкі не радзіла. Але гэтыя цяпер, мусіць, не ведаюць. Засеялі ўвесь прасцяг жытам, думаюць, будзе расці... (В.Быкаў. "Аблава").

задание

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее