Добры дзень, Вольга Валянцінаўна. Скажыце, калі ласка, як адрозніць прасторавыя прыназоўнікі ад аб'ектных?
24-04-2020 10:06
Ответ: Дзень добры!
Дзень добры!
Прасторавае значэнне падразумявае месцазнаходжанне аб'екта ў прасторы, часцей за ўсё да прыназоўнікава-назоўнікавых спалучэнняў можна паставіць пытанне дзе? (месны склон).
А аб'ектнае значэнне падразумявае пэўныя маніпуляцыі суб'екта з аб'ектам, можна паставіць пытанні каго? чаго? што? (ускосных склонаў).
24-04-2020 11:43
Добры дзень, Вольга Валянцінаўна) Такое пытанне: чаму прыназоўнікі 'між' і 'паміж' гэта вытворныя? У лекцыйным матэрыяле яны адносяцца да невытворных аднаскладовых і двухскладовых адпаведна. Можа я што-небудзь не так зразумела? Вось кавалачак лекцыі: "Невытворнымі з’яўляюцца прыназоўнікі, якія сваім паходжаннем не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы: аб, ад, без, да, для, з, за, на, над, па, пад, пра, пры, у і інш. У пераважнай большасці невытворныя прыназоўнікі маюць аднаскладовую будову. Двухскладовыя толькі прыназоўнікі дзеля, паміж, перад, цераз",
25-04-2020 06:28
Ответ: Дзень добры!
У мовазнаўстве ёсць некалькі падыходаў да вызначэння вытворнасці прыназоўнікаў. Адны лічаць іх невытворнымі (з пункту гледжання сучаснай мовы). Іншыя - вытворнымі. Больш падрабязна глядзіце ў вучэбным дапаможніку - Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалёва, Н.М.Нямковіч і інш.; пад агульн. рэд. праф. М.С.Яўневіча. – Мінск, 1997.
Вам (як лінгвістам) пажадана ведаць абодва гэтыя падыходы.
Дзякуй за пытанне!
25-04-2020 16:23

RSS





















