Адным з найважнейшых элементаў расійскай судовай рэформы 1864 г. стала ўвядзенне адвакатуры – прысяжных павераных. У Беларусі яны з’явіліся значна пазней – у 1883 г., калі былі адкрыты Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі, Гродзенскі, Віленскі акруговыя суды, а таксама Віленская судовая палата. Асаблівасцямі кадравага складу адвакатуры на тэрыторыі Беларусі сталі колькаснае дамінаванне асоб рымска-каталіцкага веравызнання і пастаянная наяўнасць яўрэяў, лічба якіх пры гэтым кантралявалася. Гэта было натуральна звязана са спецыфікай ныянальна-рэлігійнага і сацыяльнага складу насельніцтва, а таксама палітычнай абстаноўкі ў краі.
Поўны тэкст даступны ў Рэпазіторыі БДПУ.

RSS





















