03-11-2017
Публикации
публикации
Тэзісы даклада на канферэнцыі "Белорусская государственность: истоки, становление, развитие (IX–XXI вв.)", Мінск, 29 чэрвеня 2017 г.
Гушчынскі І.Г. Эксдывізарскія суды ў сістэме правасуддзя на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст. / І.Г. Гушчынскі // Белорусская государственность: истоки, становление, развитие (IX–XXI вв.) : материалы Респ. науч.-теорет. конф., Минск, 29 июня 2017 г. / редкол. А. В. Касович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2017. – С. 35–38.
Анатацыя: Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. тут былі захаваны мясцовыя нормы грамадзянскага судаводства, якія грунтаваліся на Статуце ВКЛ 1588 г. і канстытуцыях Сейма Рэчы Паспалітай. Адной са спецыфічных рыс, якая адрознівала мясцовы грамадзянскі судовы працэс ад расійскага, заключалася ў форме спагнання даўгоў пэўнай асобы на карысць некалькіх крэдытораў. Па расійскіх законах маёмасць даўжніка па рашэнні суда павінна была прадавацца з публічных таргоў, а выручаныя сродкі – дзяліцца паміж крэдыторамі прапарцыянальна іх прэтэнзіям. Згодна ж прававой традыцыі ВКЛ, дзялілася сама маёмасць даўжніка. Для гэтага ствараліся так званыя эксдывізарскія (эксдывізарска-таксатарскія, таксатарска-эксдывізарскія) суды. Яны павінны былі праводзіць ацэнку маёмасці даўжніка (таксацыю), а затым яе падзел паміж пазыкадаўцамі (эксдывізію).
З поўным тэкстам публікацыі можна азнаёміцца па спасылцы:

RSS





















