Новости События Общее

Гістарыяграфія гісторыі судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

12-03-2019 Публикации
Гушчынскі, І.Г. Гістарыяграфія гісторыі судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. / І.Г. Гушчынскі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. – 2017. – № 1. – С. 8–15.

Аналізуецца гістарыяграфія гісторыі судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Зроблена выснова, што ў дастаткова поўнай ступені на падставе галоўным чынам заканадаўчых актаў раскрыта судаўладкаванне і яго эвалюцыя на працягу разглядаемага перыяду, паказаны асаблівасці палітыкі розных расійскіх манархаў адносна судова-прававой сферы краю, выяўлена месца і роля мясцовага дваранства ў фарміраванні кадравага складу судовых органаў. Па-рознаму ў гістарыяграфіі трактуюцца і ацэньваюцца такія аспекты, як спроба Кацярыны ІІ ука-
раніць на тэрыторыі Беларусі расійскі судова-адмінстрацыйны лад у канцы XVIII ст., пераўтварэнні ў судовай сістэме пры Паўле І, эфектыўнасць выкарыстання Статута ВКЛ 1588 г. ва ўмовах ХІХ ст., значэнне яго скасавання Мікалаем І для якасці правасуддзя краю і некаторыя інш. Недастаткова раскрытымі і, адпаведна, перспектыўнымі для далейшага даследавання бачацца наступныя праблемы: роля
судовых органаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, стасункі паміж судовымі ўстановамі і адміністрацыйнай уладай, функцыянаванне інстытута адвакатуры ў дадзены перыяд.

Публикации

Похожие публикации


Фарміраванне і дзейнасць судовых органаў на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі (сакавік-лістапад 1918 г.)

20-10-2016 Публикации
Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - № 2. - 2016. - С. 40-45.
публикации 1
подробнее

Рэалізацыя судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі

20-10-2016 Публикации
Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII ― пачатак XX ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 23 лютага 2007 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал.: А. І. Андарала [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 222–224.
публикации 1
подробнее