У артыкуле разглядаюцца крыніцы па даследаванню дзейнасці судовых устаноў Беларусі перыяду капіталізму (1864–1914 гг.): заканадаўчыя акты, статыстычныя даныя, дакументы афіцыйнага справаводства адміністрацыйных і судовых устаноў, матэрыялы грамадзянскіх і крымінальных судовых спраў, перыядычны друк. Даецца падрабязны аналіз матэрыялаў судовай статыстыкі ўказанага перыяду, раскрываюцца прычыны супярэчнасцей адпаведных статыстычных даных ў розных крыніцах. Асаблівая ўвага надаецца цыркулярным распараджэнням і прадпісанням з грыфам “сакрэтна” ці “канфедэнцыяльна” Міністра юстыцыі, губернскіх пракурораў, старшынь судовых палат і акруговых судоў, якія дапамагаюць вызначць ролю, якую адыгрывалі судовыя ўстановы ў палітычным жыцці краю.
Поўны тэкст даступны па спасылцы: http://elib.bspu.by/bitstream/doc/841/1/%d0%9a%d1%80%d1%8b%d0%bd%d1%96%d1%86%d1%8b%20%d0%bf%d0%b0%20%d0%b2%d1%8b%d0%b2%d1%83%d1%87%d1%8d%d0%bd%d0%bd%d1%96%20%d0%b4%d0%b7%d0%b5%d0%b9%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%86%d1%96%20%d1%81%d1%83%d0%b4%d0%be%d0%b2%d1%8b%d1%85%20%d1%83%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%bd%d0%be%d1%9e.pdf

RSS





















