Рэарганізацыя сістэмы натарыяльных устаноў ў рамках правядзення судовай рэформы 1864 г. мела пазітыўнае значэнне для эканамічнага развіцця беларускіх зямель. “Положение о нотариальной части” ад 14 красавіка 1866 г. прадугледжвала стварэнне стройнай сістэмы натарыяльных устаноў з вызначанай кампетэнцыяй. Даючы пэўныя гарантыі бакам пры заключэнні рознага роду здзелак яны адыгрывалі важную ролю ў эканамічным жыцці грамадства. У той жа час і парэформеннаму натарыяту былі ўласцівы пэўныя недахопы: бюракратызм, залішняя скрупулёзнасць пры праверцы права валодання нерухомасцю і г. д. Да таго ж, натарыяльныя ўстановы часта не спраўляліся з усё ўзрастаючай на іх нагрузкай. Урад бачыў гэтыя праблемы. Міністэрства юстыцыі яшчэ ў 1871 г. прапанавала старшыням акруговых судоў сабраць у мясцовых натарыусаў заўвагі па стану натарыяльнай справы. Аднак апрацоўка сабраных матэрыялаў пачалася толькі праз 20 гадоў, і да 1917 г. карэнных пераўтварэнняў урадам у дадзенай сферы так і не было праведзена.
Поўны тэкст даступны ў Рэпазіторыі БДПУ.

RSS





















