Новости События Общее

Скасаванне інстытута міравых суддзяў у пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі

20-10-2016 Публикации
Вестник МГИРО. – 2014. – № 2. – C. 41–45.

Артыкул прысвечаны скасаванню на тэрыторыі Беларусі інстытута міравой юстыцыі, які функцыянаваў тут з 1872 г. Паводле Палажэння ад 12 ліпеня 1889 г. функцыі міравых суддзяў пераходзілі да земскіх участковых начальнікаў, гарадскіх суддзяў і павятовых членаў акруговага суда. На беларускіх землях дадзены заканадаўчы акт быў уведзены значна пазней: у Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губернях – у 1901 г., у Гродзенскай і Віленскай губернях – у 1904 г. Скасаванне інстытута міравой юстыцыі было звязана з, па-першае, яго неадпаведнасцю рэаліям самадзяржаўнага ладу, па-другое, імкненнем урада ўзмацніць кантроль над вёскай за кошт надзялення ў ёй асобымі паўнамоцтвамі, у тым ліку ў сферы судаводства, маёнткавага дваранства, у якім улада ў той час бачыла сваю сацыяльную апору. Пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Палажэння ад 12 ліпеня 1889 г. на тэрыторыі Беларусі, набылі дадатковую палітычную афарбоўку, што было абумоўлена асаблівасцямі нацыянальна-канфесійнай і сацыяльнай структуры насельніцтва, а таксама спецыфікай палітычнай сітуацыі ў краі.

Hushchynski I. «Аbolition of the justices of the peace on the territory of Belarus  at the beginning of the 20th century». The article is devoted to abolition of the justices of the peace on the territory of Belarus at the beginning of the 20th century. This kind of court procedure was introduced here in 1872 as a part of Russian judicial reform of 1864. According to the law of July 12, 1889 the functions of justices of the peace were passed to zemstvo district chiefs, municipal judges and uyezd associate justices of circuit court. This legislative act was introduced in Belarusian-Lithuanian provinces much later: in Vitebsk, Mogilev, Minsk provinces – in 1901, in Grodno and Vilno provinces – in 1904. Abolition of the justices of the peace was the result of incompatibility of this law institute with autocratic system of The Russian Empire.

Поўны тэкст артыкула даступны ў Рэпазіторыі БДПУ.

публикации

Похожие публикации


Фарміраванне і дзейнасць судовых органаў на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі (сакавік-лістапад 1918 г.)

20-10-2016 Публикации
Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - № 2. - 2016. - С. 40-45.
публикации 1
подробнее

Рэалізацыя судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі

20-10-2016 Публикации
Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII ― пачатак XX ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 23 лютага 2007 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал.: А. І. Андарала [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 222–224.
публикации 1
подробнее