Новости События Общее

Спроба ўвядзення міравых судоў на тэрыторыі Беларусі ў 1917 г.

12-03-2019 Публикации
Гушчынскі, І. Г. Спроба ўвядзення міравых судоў на тэрыторыі Беларусі ў 1917 г. / І. Г. Гушчынскі // 1917 год в исторических судьбах народов Беларуси : материалы Международной научно-теоретической конференции, г. Минск, 22 декабря 2017 г. / Белорус. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол.: А. В. Касович (отв. ред.) [и др.]. – Минск: БГПУ, 2017. – С. 93–96.

У перыяд Лютаўскай рэвалюцыі судовая сістэма стала адной са сфер дзяржаўна-прававога ладу Расійскай імперыі, якія ў найменшай ступені падвергліся пераўтварэнням. У свой час судовая рэформа 1864 г. апярэдзіла агульны ход працэсу мадэрнізацыі краіны. Яна грунтавалася на прынцыпах незалежнасці судовай улады, галоснасці і спаборнасці судовага працэсу. Аднак у 1870–80-х гг. самадзяржаўем быў прыняты шэраг мер па іх абмежаванні. Важнейшае значэнне ў дадзеным кантэксце мела скасаванне паводле закона ад 12 ліпеня 1889 г. інстытута міравых суддзяў (на тэрыторыю Беларусі ён быў паступова распаўсюджаны ў 1900–1903 гг.). У сельскай мясцовасці іх паўнамоцтвы перадаваліся земскім участковым начальнікам, якія ў сваёй асобе сумяшчалі судовыя і адміністрацыйныя функцыі ў адносінах да сялян. Гэта відавочна супярэчыла прынцыпам незалежнасці і ўсесаслоўнасці суда. Часовы ўрад у якасці асновы сваёй палітыкі ў сферы суда абвясціў вяртанне да першапачатковых прынцыпаў Судовых статутаў ад 20 лістапада 1864 г. Адным з галоўных дзеянняў у дадзеным кірунку стала ўзнаўленне дзеяння інстытута міравых суддзяў.

Публикации

Похожие публикации


Фарміраванне і дзейнасць судовых органаў на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі (сакавік-лістапад 1918 г.)

20-10-2016 Публикации
Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - № 2. - 2016. - С. 40-45.
публикации 1
подробнее

Рэалізацыя судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі

20-10-2016 Публикации
Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII ― пачатак XX ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 23 лютага 2007 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал.: А. І. Андарала [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 222–224.
публикации 1
подробнее