У артыкуле дэтальна і комплексна раскрываюцца змены ў судовай сістэме на тэрыторыі Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі (у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гг.). У перыяд праўлення Кацярыны ІІ мясцовая судовая сістэма падверглася значным пераўтварэнням, накіраваным на яе ўпарадкаванне, узмацненне дзяржаўнага кантролю над ёй, а таксама ўкараненне тут мадэлі судаўладкавання па расійскім ўзоры. Важнейшае значэнне ў дадзеным кантэксце мела ўвядзенне “Учреждений для управления губерний Всероссийския империи”. Пры гэтым у сферы грамадзянскага судаводства захоўвалася дзеянне мясцовых норм права (Статута ВКЛ 1588 г. і сеймавых канстытуцый Рэчы Паспалітай) і польскай мовы. Гэта дазваляла адаптаваць новыя парадкі ў сферы суда да спецыфікі дадзенай тэрыторыі і, натуральна, спрыяла іх тут укараненню. З іншага боку, гэта было ў пэўным сэнсе прыкметай прызнання і замацавання за краем асобага палітыка-прававога статусу. Пасля замены на расійскім прастоле Кацярыны ІІ яе сынам Паўлам І у агульных рысах была адноўлена структура судовых органаў перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Трансфармацыя судовай сістэмы на тэрыторыі Беларусі (1772–1796)
25-07-2019
Публикации
Публикации
Гушчынскі І. Г. Трансфармацыя судовай сістэмы на тэрыторыі Беларусі (1772–1796) / І. Г. Гушчынскі // Журнал Белорусского государственного университета. История. – 2019. – № 1. – С. 34-45.
Похожие публикации
Фарміраванне і дзейнасць судовых органаў на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі (сакавік-лістапад 1918 г.)
20-10-2016 Публикации
Весці БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - № 2. - 2016. - С. 40-45.
публикации
1
подробнее
Рэалізацыя судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі
20-10-2016 Публикации
Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII ― пачатак XX ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 23 лютага 2007 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал.: А. І. Андарала [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 222–224.
публикации
1
подробнее

RSS





















