Анатацыя. Судаводства і судаўладкаванне на тэрыторыі Беларусі пасля ўключэння яе ў склад Расіі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў значна адрозніваліся ад унутрырасійскіх. Адметнай рысай судовай сістэмы краю быў удзел адвакатаў у судовым працэсе па грамадзянскіх справах. Гэта адпавядала спаборнай форме судовага працэсу. У аснове інстытута адвакатуры заходніх губерняў ляжалі нормы ІІІ Статута ВКЛ і сеймавых канстытуцый Рэчы Паспалітай, якія былі пакінуты расійскімі ўладамі ў дзеянні. Аднак у канцы XVIII – першай трэці ХІХ ст. для рэгламентацыі розных аспектаў дзейнасці адвакатаў расійскім ўрадам быў выдадзены шэраг заканадаўчых актаў. Яны ў значнай ступені паўтаралі нормы Статута ВКЛ і сеймавых канстытуцый, але таксама ўтрымлівалі некаторыя ўдакладненні і новаўвядзенні, што было абумоўлена неабходнасцю прывядзення ў адпаведнасць наяўнай заканадаўчай базы з адміністрацыйна-судовым ладам краю, які сумяшчаў у сабе мясцовыя прававыя традыцыі і расійскія парадкі.
Abstract. At the end of the 18th century the territory of Belarus was annexed by the Russian Empire, but local judicial system and court proceedings remained different from Russian domestic provinces until 1840. Participation of professional advocates in judicial proceeding was one of main features. The activities of the bar of Western provinces of the Russian Empire was based on the rules of the Statute of the Grand Duchy of Lithuania of 1588 and Sejm constitutions of the Polish–Lithuanian Commonwealth, which was remained in force. At the end of the 18th – the first third of the 19th century this legislative base was complemented and to some extent adjusted by a number of laws issued by Russian Government. This adapted the activities of the bar of the Western provinces to the new administrative and judicial order, which combined local law traditions with Russian governance practices.
Спасылка на поўны тэкст артыкула: http://elib.bspu.by/handle/doc/26172

RSS





















