ПОСПЕХАЎ!!!
Пытанні да экзамену
(2021 – 2022 навучальны год)
1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.
2. Беларуская літаратурная мова, яе вусная і пісьмовая формы. Літаратурная мова і дыялектная.
3. Нормы беларускай літаратурнай мовы.
4. Гістарычныя ўмовы і асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.
5. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў 20-30-х гадах ХХст. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Беларусі”.
6. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук як адзінка мовы. Галосныя і зычныя гукі беларускай мовы.
7. Галосныя гукі і іх класіфікацыя.
8. Змены галосных гукаў. Аканне і яканне ў беларускай мове.
9. Класіфікацыя зычных гукаў паводле ўдзелу голасу і шуму, цвёрдасці і мяккасці.
10. Фанетычнае падаўжэнне і марфалагічнае падваенне зычных гукаў.
11. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных гукаў. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў.
12. Дзеканне і цеканне. Напісанне зычных д-дз, т-ц.
13. Склад. Складападзел. Правілы складападзелу. Тыпы складоў у беларускай мове.
14. Націск у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
15. Інтанацыя. Сродкі і функцыі інтанацыі.
16. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.
17. Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічныя нормы. Прычыны адхілення ад літаратурнага вымаўлення.
18. Літаратурныя нормы вымаўлення галосных гукаў.
19. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных гукаў.
20. Беларуская графіка. З гісторыі беларускай графікі. Абазначэнне мяккасці на пісьме.
21. Функцыі літар е, ѐ, ю, я, і.
22. Арфаграфія, яе раздзелы і прынцыпы. З гісторыі беларускай арфаграфіі.
23. Правілы правапісу, заснаваныя на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.
24. Правілы правапісу, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе беларускай арфаграфіі.
25. Напісанне галосных э, о, а.
26. Напісанне галосных е, ё, я.
27. Напісанне спалучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя) у запазычаных словах.
28. Напісанне галосных у складаных словах.
29. Прыстаўныя галосныя і зычныя ў беларускай мове, іх напісанне.
30. Напісанне у-ў.
31. Напісанне змякчальнага і раздзяляльнага мяккага знака. Напісанне апострафа.
32. Напісанне зычных (звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых). Напісанне падвойных зычных.
33. Ужыванне і напісанне вялікай літары.
34. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Этымалогія і семасіялогія. Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.
35 Мнагазначнасць слоў. Прамое і пераноснае значэнне слова. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў.
36. Сінонімы, іх разрады. Шляхі ўзнікнення сінонімаў і іх роля ў мове. “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” М.К.Клышкі.
37. Амонімы, іх разрады. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці. Прынцыпы падачы амонімаў і мнагазначных слоў у слоўніках.
38. Антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Паронімы.
39. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка і яе гістарычныя пласты.
40. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы слоў іншамоўнага паходжання. Асваенне запазычанных слоў.
41. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання: дыялектная, спецыяльная, жаргонная.
42. Стылі мовы. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
43. Лексіка беларускай мовы паводле частаты яе ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы: гістарызмы і архаізмы. Неалагізмы, іх выкарыстанне.
44. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізм як адзінка мовы. Крыніцы беларускай фразеалогіі.
45. Прыказкі, крылатыя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Перыфрызы. 46. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў: энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

RSS





















