Новости События Общее

Программа экзамена по дисциплине "Беларуская мова" для студентов 2 курса ФПА

09-01-2023 Консультации
Предлагается программа экзамена по дисциплине "Беларуская мова" для студентов гргрю 270121; 270221
  1. Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Тыпы марфем.     
  2. Марфемная структура слова. Аснова слова і яе тыпы. Канчатак і яго   роля ў слове.
  3. Корань слова. Афіксы.
  4. Змены ў марфемнай  структуры слова ў выніку гістарычнага развіцця: апрошчанне, перараскладанне.
  5. Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы. Утваральная аснова. Словаўтваральны фармант.
  6. . Словаўтваральны ланцужок.  Словаўтваральны тып. Словаўтваральны спосаб.
  7.  Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове. Марфемнае словаўтварэнне  і яго спосабы.
  8. Складанне і яго разнавіднасці: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці. Лексіка-семантычны і марфолага-сінтаксічны спосабы ўтварэння слоў.
  9. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя.
  10. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і аб’яднання слоў у часціны мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
  11. Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў.
  12. Лексіка-граматычная  характарыстыка агульных і ўласных, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў.
  13. Лексіка-граматычная  характарыстыка адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў.
  14. Лексіка-граматычная  характарыстыка зборных, рэчыўных назоўнікаў.
  15. Граматычная катэгорыя роду назоўнікаў. Вызначэнне роду паводле семантычных і граматычных прымет. Назоўнікі агульнага роду.
  16. Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання і абрэвіятур. Несупадзенне роду некаторых аднакаранёвых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
  17. Граматычная катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Несупадзенне ліку некаторых аднакаранёвых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
  18. Граматычная катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове. Асноўныя значэнні склонаў.
  19. Тыпы скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Назоўнікі, якія не ўваходзяць у тыпы скланення. Асновы назоўнікаў. Залежнасць канчаткаў ад тыпу скланення, асновы слова, націску, лексічнага значэння.
  20. Назоўнікі І скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.
  21. Назоўнікі ІІ скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.
  22. Назоўнікі ІІІ скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
  23. Рознаскланяльныя назоўнікі   , асаблівасці іх скланення.
  24. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.
  25.   Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Варыянтныя канчаткі  назоўнікаў у множным ліку.  
  26. Спосабы ўтварэння назоўнікаў у беларускай мове. Формы назоўнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі.
  27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
  28. Правапіс складаных назоўнікаў.
  29. Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў.
  30. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі.
  31. Якасныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Адрозненне якасных прыметнікаў ад адносных і прыналежных.
  32. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў.
  33. Адносныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.
  34. Прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.
  35. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Суплетыўныя формы.
  36. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў, іх ужыванне ў сучаснай беларускай мове.
  37.  Скланенне  якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку.
  38. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
  39. Спосабы ўтварэння прыметнікаў у  сучаснай беларускай мове. Ад’ектывацыя.
  40.      Правапіс суфіксаў прыметнікаў.
  41.   Правапіс складаных прыметнікаў.
  42. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле структуры.
  43.   Разрады лічэбнікаў паводле значэння. Пэўнаколькасныя лічэбнікі.
  44. Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная спалучальнасць зборных лічэбнікаў з   назоўнікамі.
  45. Дробавыя лічэбнікі.
  46. Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне.
  47. Скланенне  колькасных лічэбнікаў.
  48. Словы з няпэўна-колькасным значэннем.
  49. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
  50. Лічэбнікі ў ролі іншых часцін мовы. Правапіс лічэбнікаў розных разрадаў.
  51. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суадноснасці іх з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння.
  52. Лексіка-граматычная характарыстыка асабовых, прыналежных займеннікаў і зваротнага займенніка сябе.
  53. Лексіка-граматычная характарыстыка ўказальных і азначальных займеннікаў.
  54. Лексіка-граматычная характарыстыка пытальных і адносных займеннікаў.
  55. Лексіка-граматычная характарыстыка няпэўных і адмоўных  займеннікаў.
  56. Скланенне займеннікаў розных разрадаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

 

Похожие публикации


КСР 4 курс 2 семестр

08-02-2021 Консультации
Прапануецца матэрыял для выканання КСР па тэме "Сінтаксіс складанага сказа"
задание
подробнее

Информация для студентов 2 курса о выполнении КСР (лк.) и РКР №1.

19-12-2020 Консультации
Даётся информация о выполнении КСР (лк.) и РКР №1 (для студентов, которые по тем или иным причинам не выполняли РКР).
подробнее