18-12-2021
Консультации
Прапануюцца экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 3 курса дзённай формы атрымання адукацыі ФПА (зімовая сесія 2021-2022).
Факультэт: пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 3
Семестр: 5
Форма адукацыі: дзённая
Пытанні да экзамену
(2021 – 2022 навучальны год)
Поспехаў!!!!!!
- Дзеяслоў як часціна мовы: катэгарыяльнае значэнне, граматычныя катэгорыі і сінтаксічныя функцыі.
- Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе граматычныя катэгорыі і сінтаксічныя функцыі. Суфіксы неазначальнай формы дзеяслова.
- Асновы дзеяслова: аснова інфінітыва і аснова цяперашняга (будучага простага) часу. Утварэнне дзеяслоўных формаў ад дзвюх асноў дзеяслова.
- Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы.
- Катэгорыя стану дзеяслова. Стан і пераходнасць. Стан і зваротнасць. Незалежны і залежны стан дзеяслова.
- Катэгорыя трывання дзеяслова, спосабы ўтварэння. Закончанае і незакончанае трыванні.
- Суадносныя пары трыванняў. Няпарныя дзеясловы.
- Катэгорыя ладу дзеяслова. Сувязь паміж катэгорыямі ладу і часу. Абвесны лад. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні другога.
- Загадны лад. Утварэнне формаў загаднага ладу. Інфінітыў у значэнні загаднага ладу.
- Умоўны лад. Утварэнне і значэнне ўмоўнага ладу.
- Катэгорыя часу дзеяслова. Сувязь паміж катэгорыямі трывання і часу. Формы цяперашняга, іх утварэнне і значэнне.
- Формы прошлага і будучага часу, іх утварэнне і значэнне. Ужыванне формаў аднаго часу ў значэнні другога.
- Катэгорыя асобы дзеяслова. Формы асобы, іх значэнне і ўжыванне. Сувязь катэгорыі асобы з катэгорыямі ладу і часу.
- Безасабовыя дзеясловы. Асабовыя дзеясловы ў безасабовым ужыванні.
- Спражэнне дзеясловаў. Спражэнне рознаспрагальных і нетэматычных дзеясловаў.
- Словаўтварэнне дзеясловаў. Афіксацыя: прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны спосабы. Правапіс суфіксаў дзеясловаў.
- Формы дзеяслова. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова.
- Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыметніка. Рысы прыметніка ў дзеепрыметніках. Поўныя і кароткія дзеепрыметнікі, іх сінтаксічная роля.
- Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове (у параўнанні з рускай). Пераклад дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую.
- Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя. Адзнакі прыслоўяў у дзеепрыслоўях.
- Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне. Ужыванне дзеепрыслоўяў у сказе.
- Прыслоўе як часціна мовы: катэгарыяльнае лексічнае значэнне і сінтаксічныя функцыі. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя. Займеннікавыя прыслоўі.
- Ступені параўнання, формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыслоўяў.
- Утварэнне і правапіс прыслоўяў.
- Катэгарыяльнае значэнне, граматычыя катэгорыі і сінтаксічная функцыя безасабова-прэдыкатыўных слоў. Суадноснасць іх з рознымі часцінамі мовы.
- Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы. Разрады мадальных слоў паводле значэння і іх суадноснасці з іншымі часцінамі мовы, іх роля ў сказе.
- Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Значэнне і граматычныя функцыі прыназоўнікаў. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання (вытворныя і невытворныя) і саставу (простыя, складаныя і састаўныя).
- Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі. Сінаніміка прыназоўнікаў. Правапіс прыназоўнікаў.
- Злучнік як службовая часціна мовы, яго функцыя ў сказе. Разрады злучнікаў паводле паходжання і ўтварэння, паводле ўжывання, паводле складу паводле функцыянальнага значэння.
- Разрады злучальных і падпарадкавальных злучнікаў. Злучнікі і злучальныя словы. Сінанімія злучнікаў.
- Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле іх функцыянальнага значэння.
- Правапіс часціц. Ужыванне часціц не і ні з рознымі часцінамі мовы.
- Выклічнікі як часціна мовы. Месца выклічнікаў сярод іншых часцін мовы. Разрады выклічнікаў паводле іх значэння і ўтварэння. Функцыі выклічнікаў у мове. Гукапераймальныя словы.

RSS





















