Новости События Общее

Вопросы к экзамену по белорусскому языку для групп 570224, 570324

14-11-2024 Консультации
Предлагаются вопросы к экзамену по белорусскому языку для студентов 1 курса заочной формы получения образования 570124 группы.

Факультэт: пачатковай адукацыі Дысцыпліна: Беларуская мова Курс: 1

Семестр: 1

Форма навучання: , завочная

 

 

 

Пытанні да экзамену (2024 – 2025 навучальны год)

 

1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

2. Беларуская літаратурная мова, яе вусная і пісьмовая формы. Літаратурная мова і дыялектная.

3. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

4. Гістарычныя ўмовы і асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.

5. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў 20-30-х гадах ХХст. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Беларусі”.

6. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Гук як адзінка мовы. Галосныя і зычныя гукі беларускай мовы.

7. Галосныя гукі і іх класіфікацыя.

8. Змены галосных гукаў. Аканне і яканне ў беларускай мове.

9. Класіфікацыя зычных гукаў паводле ўдзелу голасу і шуму, цвёрдасці і мяккасці.

10. Фанетычнае падаўжэнне і марфалагічнае падваенне зычных гукаў.

11. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных гукаў. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў.

12. Дзеканне і цеканне. Напісанне зычных д-дз, т-ц.

13. Склад. Складападзел. Правілы складападзелу. Тыпы складоў у беларускай мове.

14. Націск у сучаснай беларускай літаратурнай мове. 15. Інтанацыя. Сродкі і функцыі інтанацыі.

16. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. 17. Арфаэпія і яе задачы. Арфаэпічныя нормы. Прычыны адхілення ад літаратурнага вымаўлення.

18. Літаратурныя нормы вымаўлення галосных гукаў. 19. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных гукаў.

20. Беларуская графіка. З гісторыі беларускай графікі. Абазначэнне мяккасці на пісьме.

21. Функцыі літар е, ѐ, ю, я, і.

22. Арфаграфія, яе раздзелы і прынцыпы. З гісторыі беларускай арфаграфіі. 23. Правілы правапісу, заснаваныя на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

24. Правілы правапісу, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе беларускай арфаграфіі.

 

25. Аканне. Напісанне галосных э, о, а. 26. Яканне. Напісанне галосных е, ё, я.

27. Вымаўленне і напісанне спалучэнняў галосных іё (ыё), ія (ыя) у запазычаных словах (у параўнанні з рускай мовай).

28. Асноўны і пабочны націскі. Напісанне галосных у складаных словах. 29. Прыстаўныя галосныя і зычныя ў беларускай мове, іх напісанне.

30. Напісанне у-ў.

31. Напісанне змякчальнага і раздзяляльнага мяккага знака. Напісанне апострафа.

32. Звонкія, глухія, свісцячыя і шыпячыя гукі, іх перадача на пісьме.

33. Падоўжаныя гукі, іх перадача на пісьме. Напісанне падвойных зычных. 34. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Этымалогія і семасіялогія. Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

35 Мнагазначнасць слоў. Прамое і пераноснае значэнне слова. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў.

36. Сінонімы, іх разрады. Шляхі ўзнікнення сінонімаў і іх роля ў мове. “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” М.К.Клышкі.

37. Амонімы, іх разрады. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці. Прынцыпы падачы амонімаў і мнагазначных слоў у слоўніках.

38. Антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Паронімы.

39. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка і яе гістарычныя пласты.

40. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы слоў іншамоўнага паходжання. Асваенне запазычанных слоў.

41.      Лексіка      беларускай      мовы      паводле      сферы      яе           ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання: дыялектная, спецыяльная, жаргонная.

42. Стылі мовы. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

43. Лексіка беларускай мовы паводле частаты яе ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы: гістарызмы і архаізмы. Неалагізмы, іх выкарыстанне.

44. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізм як адзінка мовы. Крыніцы беларускай фразеалогіі.

45. Прыказкі, крылатыя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Перыфрызы. 46. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў: энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

 

 

Похожие публикации


КСР 4 курс 2 семестр

08-02-2021 Консультации
Прапануецца матэрыял для выканання КСР па тэме "Сінтаксіс складанага сказа"
задание
подробнее

Информация для студентов 2 курса о выполнении КСР (лк.) и РКР №1.

19-12-2020 Консультации
Даётся информация о выполнении КСР (лк.) и РКР №1 (для студентов, которые по тем или иным причинам не выполняли РКР).
подробнее