Факультэт: пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 3
Семестр: 5
Форма навучання: завочная (3,5 г. н.)
Пытанні да экзамену
(2023 – 2024 навучальны год)
1. Сінтаксіс, яго прадмет і задачы. Асноўныя сінтаксічныя адзінкі. Віды сінтаксічнай сувязі. Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства.
2. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Непрэдыкатыўнасць, намінатыўнасць, неаднакампанентнасць, расчлянёнасць, сэнсавая цэласнасць як асноўныя прыметы словазлучэння. Слова, словазлучэнне і сказ.
3. Класіфікацыі словазлучэнняў. Свабодныя і несвабодныя, простыя і складаныя словазлучэнні. Тыпы словазлучэнняў паводле марфалагічнага выражэння галоўнага слова. Сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі словазлучэння.
4. Віды падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.
5. Сказ як сінтаксічная адзінка. Камунікатыўнасць, прэдыкатыўнасць, мадальнасць, сэнсавая завершанасць і інтанацыйная аформленасць як асноўныя прыметы сказа. Тыпы сказаў: паводле мэты выказвання; паводле эмацыянальнай афарбоўкі; паводле адносін выказвання да рэчаіснасці.
6. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры (простыя і складаныя; сінтаксічна падзельныя і сінтаксічна непадзельныя; двухсастаўныя і аднасастаўныя; неразвітыя і развітыя; няўскладненыя і ўскладненыя; поўныя і няпоўныя).
7. Двухсастаўныя сказы. Аснова простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа.
8. Дзейнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы і спосабы выражэння.
9. Выказнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы і спосабы выражэння.
10. Каардынацыя выказніка і дзейніка. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
11. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння.
12. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння.
13. Прыдатак. Адзіночныя і развітыя прыдаткі, спосабы іх выражэння.
14. Акалічнасць. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння.
15. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў паводле характару выражэння галоўнага члена: дзеяслоўныя і іменныя.
16. Аднасастаўныя сказы дзеяслоўнага тыпу: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя.
17. Безасабовыя сказы. Спосабы выражэння галоўнага члена безасабовых сказаў. Інфінітыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка.
18. Намінатыўныя сказы, іх семантыка-сінтаксічная характарыстыка.
19. Сінтаксічна непадзельныя сказы, іх разнавіднасці: сцвярджальныя і адмоўныя; апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Адрозненне сінтаксічна непадзельных сказаў ад аднаслоўных членных сказаў. Функцыя і сфера ўжывання сінтаксічна непадзельных сказаў.
20. Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў: сітуацыйныя, кантэкстуальныя і эліптычныя. Адрозненне няпоўных сказаў ад аднасастаўных. Выкарыстанне няпоўных сказаў у мове.
21. Парадак слоў у простым сказе. Прамы і адваротны парадак слоў. Інверсія і яе роля. Асаблівасці парадку слоў у паэтычнай мове.
22. Агульная характарыстыка простага ўскладненага сказа. Віды ўскладненых сказаў.
23. Сказы з аднароднымі членамі. Характэрныя прыметы аднародных членаў сказа. Спосабы выражэння аднароднасці. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Сінтаксічная роля абагульняльных слоў у сказе.
24. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Сказы з аднароднымі дзейнікамі. Формы выказніка ў сказах з аднароднымі дзейнікамі. Выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі ў мове. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. 25. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа.
26. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, прыдаткаў.
27. Адасабленне акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.
28. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Паняцце параўнальнага звароту. Структура і функцыя параўнальных зваротаў. Адасабленне параўнальных зваротаў.
29. Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Значэнне і функцыя пабочных слоў, словазлучэнняў і сказаў, іх выражэнне. Знакі прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах.
30. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах. 31. Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку.
32. Складаны сказ як сінтаксічная адзінка. Адрозненне складанага сказа ад простага. Сэнсавае і інтанацыйнае адзінства частак складанага сказа.
33. Злучэнне і падпарадкаванне ў складаным сказе. Прынцыпы класіфікацыі складаных сказаў. Тыпы складаных сказаў.
34. Складаназлучаны сказ. Будова складаназлучаных сказаў. Класіфікацыя складаназлучаных сказаў: складаназлучаныя сказы са спалучальнымі, супастаўляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі, далучальнымі часткамі. 35. Сродкі сувязі частак у складаназлучаным сказе. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе.
36. Складаназалежны сказ. Будова складаназалежных сказаў. Галоўная і даданая часткі. Сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа: падпарадкавальныя злучнікі, злучальныя словы.
37. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя.
38. Тыпы даданых частак складаназалежнага сказа: акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя.
39. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Сузалежнае (аднароднае, неаднароднае), паслядоўнае і змешанае падпарадкаванне даданых частак. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе.
40. Бяззлучнікавы складаны сказ. Будова бяззлучнікавых складаных сказаў.
41. Сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў. Сінанімія злучнікавых і бяззлучнікавых складаных сказаў.
42. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
43. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Разнавіднасці складаных сказаў з рознымі відамі сувязі.
44. Чужая мова і спосабы яе перадачы: простая, ускосная і няўласна-простая мова. Правілы замены простай мовы ўскоснай. Ужыванне і стылістычныя функцыі няўласна-простай мовы.
45. Будова сказаў з простай мовай.
46. Знакі прыпынку пры простай мове. Цытаты, іх афармленне на пісьме.
47. Паняцце пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку.
48. З гісторыі ўзнікнення і развіцця пунктуацыі.
|
Склала |
_________ |
В.Г. Качан |
|
Зацверджана на пасяджэнні кафедры 16.02.2023 (пратакол №8). |
|
|
|
Загадчык кафедры |
__________ |
А.С.Васілеўская |

RSS





















