Новости События Общее

Вопросы к зачёту. Практическое задание к зачёту для студентов группы 570120 факультета начального образования

30-12-2024 Консультации
Предлагается перечень вопросов к зачёту по теме "Синтаксис. Простое предложение" и примерные практические задания.

Факультэт: пачатковай адукацыі

Дысцыпліна: Беларуская мова

Курс: 5

Семестр: 9

Форма адукацыі: завочная

 

Пытанні да заліку

(2024–2025 навучальны год)

 

  1. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Класіфікацыя словазлучэнняў.
  2. Сказ. Тыпы сказаў.
  3. Двухсастаўныя сказы. Аснова простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа.
  4. Дзейнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы (просты, складаны, састаўны). Спосабы выражэння дзейніка.
  5. Выказнік двухсастаўнага сказа, яго тыпы (просты, складаны, састаўны). Спосабы выражэння выказніка.
  6. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.
  7. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
  8. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння.
  9. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння.
  10. Прыдатак як разнавіднасць дапасаванага азначэння.
  11. Акалічнасць. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння.
  12. Аднасастаўныя сказы. Тыпы аднасастаўных сказаў паводле характару выражэння галоўнага члена.
  13. Аднасастаўныя сказы іменнага тыпу.
  14. Сінтаксічна непадзельныя сказы, іх разнавіднасці.
  15. Няпоўныя сказы. Разнавіднасці няпоўных сказаў.
  16. Агульная характарыстыка ўскладненага сказа.
  17. Сказы з аднароднымі членамі.
  18. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
  19. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа.
  20. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, прыдаткаў, акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа. Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.
  21. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Адасабленне параўнальных зваротаў.
  22. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных словах, словазлучэннях і сказах.
  23. Сказы са звароткам. Знакі прыпынку пры зваротку.

Заліковае  заданне па тэме «Просты сказ» 3.

  1. Адказаць на пытанне “Двухсастаўныя сказы. Аснова простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа”.
  2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

Падыдзеш бліжэй калі заходзіць асвечвае верхавіны ялін вечаровае сонца бачыш на верхавінах дзіўнае дзіва на самых высокіх макаўках дрэў гараць залацістым агнём свечкі (І. Навуменка).

  1. Апошнюю частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.
  2. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння падыдзеш бліжэй.
  3. Выканаць марфалагічны разбор слова калі.

 

Заліковае  заданне па тэме «Просты сказ» 4.

1.       Адказаць на пытанне “Сказы з параўнальнымі зваротамі

2.       Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

        Як Сотнікаў ні хаваў іх (рукі) то ў кішэнях то ў рукавах,то за пазухай усё роўна мерзлі (В. Быкаў).

3.       Другую частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

4. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння хаваў іх.

5.  Выканаць словаўтваральны разбор слова рукавы.

 

Заліковае  заданне  па тэме «Просты сказ» 5.

1. Адказаць на пытанне “Сказы з пабочнымі канструкцыямі

  1. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор  сказа.

Яны ішлі амаль скрозь па версе толькі мясцінамі правальваліся то адной то другой нагой ламаючы зацвярдзелую ад марозу скарынку (В. Быкаў).

  1. Сказ разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.
  2. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння зацвярдзелую ад марозу.
  3. Выканаць марфалагічны разбор слова ламаючы.
  4. Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 10.

  5. Адказаць на пытанне “Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні, спосабы іх выражэння”.
  6. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.
  7. А цяпер падумайце як бы гэта было добра каб кожны чалавек што жыве на свеце пасадзіў бы за сваё жыццё адно дрэўца дзе-небудзь пры сваёй хаце пры дарозе ля ракі! (Э. Самуйлёнак

  8. Другую частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.
  9. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння пры сваёй хаце.
  10. Выканаць марфалагічны разбор слова кожны.
  11.  

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 11.

    1. Адказаць на пытанне “Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння”.

    2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разборсказа.

          Праз чвэрць гадзіны наперадзе мусіць у лагчынцы зашарэла нейкае кустоўе – лаза ці які хмызняк па-над рачулкай (В. Быкаў

    3. Сказ разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

    4. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння нейкае кустоўе.

    5. Выканаць марфалагічны разбор слова хмызняк.

     

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 12.

  12. Адказаць на пытанне “Адасабленне дапаўненняў”.
  13. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.
  14.            Знаёмы змалку рэаліі беларускага вясковага жыцця што спадцішка нібы стромы бераг абвальваецца і сплывае падхопленае чарадою нелітасціва-жорсткіх гадоў (В. Адамчык).

  15. Другую частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.
  16. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння знаёмы змалку.
  17. Выканаць марфемны разбор слова змалку.
  18.  

     

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 13.

    1. Адказаць на пытанне “Агульная характарыстыка ўскладненага сказа.

    2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

    Доўгімі востражалезнымі чэргамі чуйную цішыню падразаюць конікі і ад іхняга строкату ажно несціханы звон у вушах (В. Адамчык).

    3. Другую частку сказа разабраць па членах сказа.

    4. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

    5. Выканаць словаўтваральны разбор слова востражалезнымі.

     

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 14.

    1. Адказаць на пытанне “Акалічнасць. Віды акалічнасцей, спосабы іх выражэння”.

    2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

            За шклом падскоквае залацісты язычок агеньчыку калі ў хаце прыляпнуўшы зачыняць дзверы (В. Адамчык).

     3.Другую частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

     4.Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння за шклом падскоквае.

    5. Выканаць марфалагічны разбор слова залацісты.

     

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 15.

    1.     Адказаць на пытанне “Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа”.

    2.       Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

          Як хочацца папярэдзіць сябе і іншых: не старайся апярэджваць час усё роўна калі-небудзь застанешся ззаду. (В. Адамчык)

    3.       Апошнюю частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

    4.       Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння застанешся ззаду.

    5.       Выканаць марфемны разбор слова апярэджваць.

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 16.

    1. Адказаць на пытанне “Дапаўненне. Прамое і ўскоснае дапаўненне”.

    2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор першай часткі сказа.

            Як бясспрэчна адплывае і тое што народжана сённяшнім днём (В. Адамчык).

    3. Другую частку сказа разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

    4. Выканаць марфалагічны разбор слова што.

    5. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння бясспрэчна адплывае.

     

    Заліковае заданне па тэме «Просты сказ» 17.

    1. Адказаць на пытанне “Адасабленне дапасаваных азначэнняў”.

    2. Запісаць сказ, расставіць знакі прыпынку, выканаць сінтаксічны разбор  сказа.

          Неба сонца зоркі зямля вада дзень ноч холад цяпло ўсё ператвараецца ў вобразы падказаныя працай і бытам селяніна (А.Гурскі).

    3. Сказ разабраць па членах сказа. Ахарактарызаваць сродкі выражэння дзейніка і выказніка.

    4. Выканаць словаўтваральны разбор слова вада.

     5. Выканаць сінтаксічны разбор словазлучэння бытам селяніна.

Похожие публикации


КСР 4 курс 2 семестр

08-02-2021 Консультации
Прапануецца матэрыял для выканання КСР па тэме "Сінтаксіс складанага сказа"
задание
подробнее

Информация для студентов 2 курса о выполнении КСР (лк.) и РКР №1.

19-12-2020 Консультации
Даётся информация о выполнении КСР (лк.) и РКР №1 (для студентов, которые по тем или иным причинам не выполняли РКР).
подробнее