ЛК СЛУЖБОВЫЯ ЧАСЦІНЫ МОВЫ
Прыназоўнік як службовая часціна мовы
Прыназоўнік – службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў словазлучэнні і сказе.
Прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку), адсюль і назва гэтай часціны мовы. Без самастойных часцін мовы прыназоўнік не ўжываецца і асобна не з’яўляецца членам сказа.
Значэнне і граматычныя функцыі прыназоўнікаў Значэнне кожнага прыназоўніка выяўляецца толькі ў спалучэнні з самастойным словам. Прыназоўнікі разам з самастойнымі часцінамі мовы выражаюць розныя адносіны. Сярод гэтых адносін найбольш пашыраныя: • прасторавыя: Цвітуць сады на Случчыне маёй, мядовы пах над цэлым краем вее (Астр.); • часавыя: Кіпіць работа дружная ад рання і да ночы (Куп.); • аб’ектныя: Без дум не абысціся людзям, без працы ўпартай і цяжкай! (Бр.); • прычынныя: Сонца глянула ўніз – заяснела ад радасці той, што сустрэла людзей гэтак рана ў полі (Бач.); • мэтавыя: Буду верыць – для шчасця жыве чалавек (Грах.); • спосабу дзеяння: Трэба толькі гаварыць ад сэрца (К.Ч.).
Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання.
Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, якія ўзніклі ў старажытную пару, у сучаснай беларускай мове яны не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы і іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, да, за, на, над, па, пад, праз і інш. Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя, адыменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі.
Адрыслоўныя прыназоўнікі ўключаюць: а) словы, якія поўнасцю перайшлі ў прыназоўнікі, страціўшы акалічнаснае значэнне, і як прыслоўі не ўжываюцца: акрамя, апрача, замест, наконт, паводле і інш.; б) словы, якія захавалі свае прыслоўныя рысы і ў сучаснай мове могуць ужывацца і як прыслоўі, і як прыназоўнікі: абапал (паабапал), вакол, навокал, скрозь, міма, насустрач, наперадзе, пасля, побач, паблізу і інш.: Цішыня стаіць скрозь (К.Ч.) і Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба глядзь (К-с).
Адыменныя прыназоўнікі ўтварыліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выключэннем, з мэтай, на працягу, на чале, па лініі, па меры, у адносінах да, у адпаведнасці з, у імя, у выніку і інш.
Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыметнікамі: дзякуючы, выключаючы, уключаючы, канчаючы, не лічачы, нягледзячы на.
Разрады прыназоўнікаў паводле структуры:
простыя, якія складаюцца з аднаго слова: ад, да, на, сярод; складаныя, утвораныя злучэннем двух невытворных прыназоўніткаў: з-за, з-пад, па-за, па-над;
састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу і інш.
Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі Удакладняючы значэнне ўскосных склонаў, прыназоўнікі могуць ужывацца з формамі аднаго або некалькіх склонаў.
З адным склонам ужываюцца прыназоўнікі ад, да, для, дзеля, без, з-за, зпад, каля, сярод, апрача, акрамя, замест і інш. – з родным; к, насуперак, адпаведна з, дзякуючы – з давальным; пра, праз, скрозь, цераз, паўз – з вінавальным; над, перад, па-за, па-над – з творным; пры – з месным.
З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: за, пад – з вінавальным і творным (за хату, за хатай); аб, на – з вінавальным і месным, (на стол,на стале); паміж(між) – з родным і творным (між дрэў, паміж возерам і лесам).
З трыма склонамі: з (са) – з родным, вінавальным і творным (з раніцы, з месяц, з сястрой); у (ва) – з родным, вінавальным і месным (па кілаграму, па доктара, па дарозе).
Сінаніміка прыназоўнікавых канструкцый
Для выражэння блізкіх ці аднолькавых значэнняў у беларускай мове могуць выкарыстоўвацца розныя прыназоўнікі, якія ў такіх выпадках выступаюць як сінонімы. Напрыклад, прыназоўнікі пры, каля ўжываюцца ў блізкіх прасторавых значэннях (пры дарозе, каля дорогі). Часавыя адносіны выражаюцца сінанімічнымі прыназоўнікамі пасля – па (пасля абеду, па абедзе). Прыназоўнікі на – пра могуць выступаць як сінонімы пры выражэнні абектных адносін (забыцца пра ўсё, забыцца на ўсё
Правапіс прыназоўнікаў
1. Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пішуцца праз злучок: з-за возера, з-пад Мінска, па-за школаю, па-над ракой.
2. Прыназоўнікі аб, перад, над, пад перад займеннікам мне – мною пішуцца з дадатковым а: аба мне, перада мною.
3. Перад словамі, якія пачынаюцца спалучэннем зычных, першы з якіх з, с, ш, ж, м замест прыназоўніка з вымаўляецца і пішацца прыназоўнік са: са школы, са жменю, са мною.
4. Замест прыназоўніка у выкарыстоўваецца прыназоўнік ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: ва ўніверсітэце, ва ўсіх.
5. Састаўныя прыназоўнікі пішуцца ў два-тры словы: на працягу дня, у адпаведнасці з законам, з загадчыкам дзіцячага садка.

RSS





















