Лекцыя 1. Мовазнаўства як навука пра мову
1.1 Прадмет і задачы мовазнаўства.
1.2 Узнікненне мовазнаўства і яго развіццё.
1.3 Беларускае мовазнаўства.
1.4 Асноўныя напрамкі сучаснага мовазнаўства. Раздзелы мовазнаўства.
1.5 Сувязь мовазнаўства з іншымі навукамі.
Мовазнаўства, або лінгвістыка, - спецыяльная навука, якая вывучае мову, яе прыроду, сутнасць як грамадскай з’явы, структуру і сістэму мовы, сацыяльныя формы існавання мовы, функцыі мовы, асноўныя заканамернасці яе развіцця і інш. Мовазнаўства як навука займаецца даследаваннем суадносін паміж мовай і мысленнем, мовай і моўленнем, мовай і культурай, вырашае пытанне аб паходжанні мовы, класіфікуе ўсе мовы свету паводле іх генеалогіі, спосабаў выражэння граматычных значэнняў, тэрыторыі функцыянавання, функцый, якія выконвае мова ў грамадстве.
Узнікла мовазнаўства ў ІV тыс. да н.э. у старажытных Грэцыі і Індыі з мэтай тлумачэння незразумелых слоў у пісьмовых помніках. Гісторыя развіцця беларускага мовазнаўства пачынаецца ў старажытным усходне-славянскім пісьменстве, у якім сустракаюцца разважанні аб мове, перакладаюцца і тлумачацца незразумелыя (“неудобопознаваемые”) словы, прыводзяцца звесткі па граматыцы, напр., трактат “Осьмь частин слова” (пераклад з грэч. мовы, сярэдзіна ІVХ ст.). развіццё беларускага мовазнаўства звязана з імёнамі Л.Зізанія, П.Бярынды, І.Фёдарава, М.Сматрыцкага, І.Ужэвіча, А.Кіркора, Я.Чачота, П.Шпілеўскага, К.Калайдовіча, У.Дабравольскага, М.Нікіфароўскага, А.Сержпутоўскага і інш. Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускага пісьменства дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве, у т.л. манаграфіі “Беларусы” (кн. 1 – 7, 1903 – 1922гг.). Тры кнігі яе ён прысвяціў характарыстыцы фанетычнай сістэмы, словаўтварэння і граматычнага ладу беларускай мовы ў іх гістарычным развіцці. Беларускае мовазнаўства інтэнсіўна пачало развівацца ў пачатку ХХ ст. выйшлі першыя школьныя граматыкі (“Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча, 1918г. і інш.), перакладныя слоўнікі (братоў М.і Г.Гарэцкіх, М.Байкова, М.Каспяровіча і інш.), зборнікі тэрміналагічных слоў па асобных галінах ведаў і інш. Сучаснае беларускае мовазнаўства – гэта прыватнае мовазнаўства, якое займаецца вырашэннем актуальных лінгвістычных праблем у розных напрамках.
Асноўныя напрамкі мовазнаўства вызначаюцца паводле: 1) метадаў і мэт даследавання; 2) аб’екта даследавання. Паводле метадаў і мэт даследавання вызначаюцца наступныя напрамкі мовазнаўства: 1) параўнальна-гістарычнае мовазнаўства, 2) супастаўляльнае мовазнаўства, 3) тыпалагічнае мовазнаўства, 4) структурная лінгвістыка, 5) прыкладная лінгвістыка. Паводле аб’екта даследавання – 1) агульнае мовазнаўства, 2) прыватнае мовазнаўства.
Раздзелы мовазнаўства як навукі вывучаюць структурныя адзінкі мовы. Фанетыка вывучае гук як адзінку мовы, асноўныя характарыстыкі гука, класіфікацыі гукаў, змены гукаў, функцыі гукаў. Падраздзелам фанетыкі з’яўляецца фаналогія, у якой вывучаецца фанема. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства і два падраздзелы лексікалогіі семасіялогія і этымалогія вывучаюць слова як адзінку мовы, лексічнае значэнне слова, тыпы лексічных значэнняў, паходжанне лексічнага значэння, змены ў лексічным значэнні слова, што адбываюцца на працягу гістарычнага развіцця мовы. Фразеалогія разглядае фразеалагізм як адзінку мовы, структуру, значэнне, функцыі фразеалагізмаў, іх класіфікацыі і асаблівасці функцыянавання ў мове. Граматыка як раздзел мовазнаўства мае два падраздзелы марфалогію і сінтаксіс. Марфалогія вывучае граматычнае значэнне, граматычныя катэгорыі, граматычныя формы слова як адзінкі мовы, а таксама часцін мовы і прынцыпы аб’яднання слоў у лексіка-граматычныя класы слоў, спосабы словаўтварэння і спосабы выражэння агульных і прыватных граматычных значэнняў. Сінтаксіс вывучае такія моўныя адзінкі, як словазлучэнне, сказ, тэкст, выказванне, іх класіфікацыі і асаблівасці функцыянавання ў мове.
Мовазнаўства як навука звязана з іншымі навукамі, такімі як фізіялогія, філасофія, псіхалогія, логіка, гісторыя, сацыялогія і інш.
Лекцыі 2 – 3. Прырода і сутнасць мовы
2.1 Мова і мысленне.
2.2 Мова і маўленне.
3.1 Структура і сістэма мовы.
3.2 Сацыяльныя формы існавання мовы. Мова і культура
Існуюць тры тэорыі аб суадносінах паняццяў мова і мысленне. Прыхільнікі першай тэорыі сцвярджаюць, што мова і мысленне – гэта тоесныя паняцці. Аднак, гэта не так, таму што: 1) мова як сістэма адзінак аперыруе словам, словазлучэннем, сказам, тэкстам, а мысленне мае такія адзінкі, як суджэнне, паняцце і вывад; 2) мы маем магчымасць ужываць два выразы ў адным і тым жа сэнсе, і гэта даказвае, што думка і слова не супадаюць; 3) чалавек валодае здольнасцю засвоіць чужую яму мову і на ёй перадаваць свае думкі, і, як адзначае Д.М.Кудраўскі, вядомы рускі лінгвіст, “гэта тая акалічнасць паказвае, што чалавек можа адмовіцца ад прывычнай слоўнай формы сваіх думак і засвоіць другую форму, хоць таксама слоўную, але першапачаткова зусім не звязаную з яго думкамі”; 4) глуханямыя, не маючы магмымасці карыстацца мовай, тым не менш думаюць, як бы ні была слабая іх думка, і гэта даказвае, што мова і мысленне не тоесныя. Прыхільнікі другой тэорыі сцвярджаюць, што мова і мысленне – гэта абсалютна розныя, не звязаныя паміж сабой, паняцці. Аднак, гэта не так, таму што: 1) мова ўзнікла тады, калі ў чалавека развілося мысленне; 2) мова і мысленне, слова і думка ўзнікаюць адначасова і гістарычна, і функцыянальна; 3) “Не выклікае сумнення, што думка заўсёды суправаджаецца словам, заўсёды апіраецца на яго. На практыцы аддзяліць сваю думку ад слова нам таму немагчыма,” – піша Д.М.Кудраўскі ў кнізе “Уводзіны ў мовазнаўства”, § 3. Граматыка і логіка // Хрэстаматыя па гісторыі рускага мовазнаўства. – с. 433. прыхільнікі трэцяй тэорыі сцвярджаюць, што мова і мысленне ўтвараюць адзінства. І гэта так, таму што: 1) мова і мысленне, слова і думка суадносяцца як форма і змест; 2) думка і слова ўзнікаюць адначасова як адно цэлае; 3) калі нам здаецца, што мы думаем без слоў, то гэта не справядліва: адсутнічае ў такім выпадку толькі сам гук, але нашы органы мовы звычайна выконваюць пры гэтым, толькі значна хутчэй, усё тое, што патрабуецца для вымаўлення адпаведных слоў; 4) як мова не можа існаваць без мыслення, так і мысленне не можа існаваць без моўнай формы выражэння; 5) парушаецца працэс мыслення ў чалавека, адпаведна парушаецца і яго маўленне.
Паняцці мова і маўленне ўпершыню былі размеркаваны вядомым французскім лінгвістам дэ Сасюрам у сярэдзіне ХІХ ст. Да гэтага часу гэтыя паняцці разглядаліся як тоесныя, а словы мова і маўленне як абсалютныя сінонімы. І мова і маўленне маюць грамадскую, сацыяльную прыроду. У моўных зносінах сацыяльная прырода мовы прымае форму індывідуальнага маўлення. Мова ў акце зносін не існуе інакш, як у форме індывідуальнага гаварэння. Мова і маўленне суадносяцца як агульнае і адзінкавае, пастаяннае і пераменнае. Але агульнае і адзінкавае, пастаяннае і пераменнае нельга разглядаць як асобныя з’явы, якія існуюць паасобку. “Мова і ёсць маўленне, узятае з боку адзінкавага і пераменнага. Усякая лінгвістычная адзінка адным бокам звернута да мовы, а другім – да маўлення. Кожная лінгвістычная адзінка павінна разглядацца і з боку мовы, і з боку маўлення”, - адзначае вядомы рускі мовавед Т.П.Ломцеў у сваёй кнізе “Агульнае і рускае мовазнаўства”.
Сістэма мовы – гэта сукупнасць рэальна існуючых структурных элементаў, да якіх адносяцца моўныя адзінкі: гук, слова, словазлучэнне, сказ, а таксама марфемы. Усе гэтыя структурныя элементы мовы ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Такім чынам, сукупнасць моўных элементаў, аб’яднаных сувязямі і адносінамі ў адно цэлае, і ўтварае сістэму мовы. Сістэмны характар мовы выяўляецца ў тым, што адзін моўны элемент выдзяляецца і ўсведамляецца дзякуючы наяўнасці проціпастаўленага яму другога элемента. Напрыклад, у лексіцы супастаўлены значэнні: канкрэтныя / абстрактныя, прамыя / пераносныя, сінанімічныя / антанімічныя і г.д. У сінтаксісе таксама ёсць сістэма супрацьпастаўленняў: просты сказ / складаны сказ, асабовы / безасабовы, поўны / няпоўны, развіты / неразвіты і інш. У адпаведнасці з наяўнасцю у мове розных структурных элементаў мове вывучаюцца на фанетычным, лексічным, марфалагічным і сінтаксічным узроўнях. Моўны ўзровень – гэта сукупнасць аднародных адзінак мовы.
Адзінкі розных моўных узроўняў звязваюцца паміж сабою тыповымі адносінамі. Сукупнасць сувязей і адносін якія аб’ядноўваюць моўныя элементы ў адно цэлае, утварае структуру мовы. Асноўнымі з’яўляюцца два тыпы моўных адносін – парадыгматычныя і сінтагматычныя. Парадыгматычныя адносіны звязваюць моўныя адзінкі на аснове падабенства паводле формы, функцыі, сэнсу і г.д. у групы, разрады, класы. Гэты тып адносін назіраецца, напрыклад, паміж склонавымі формамі іменных часцін мовы, паміж спрагальнымі формамі дзеясловаў і інш. Сінтагматычныя адносіны – гэта адносіны паміж адносінамі паміж адзінкамі аднаго моўнага ўзроўню ў маўленні, інакш – у лінейнай паслядоўнасці. Гэта адносіны паміж гукамі ў фанетычным слове, марфемамі ў слове, словамі ў словазлучэнні і сказе.
Праблемы сацыяльнай дыферэнцыяцыі мовы непасрэдна звязана з праблемай “мовы і грамадства”, якая з’яўляецца адной з цэнтральных праблем мовазнаўства. Сацыяльная дыферэнцыяцыя абумоўлена падзелам грамадства на класы, слаі і групы, сацыяльнымі адрозненнямі ў выкарыстанні мовы, разнастайнымі функцыямі мовы ў сувязі са сферай яе выкарыстання, узаемадзеяннем моў у дву – і мнагамоўных грамадствах, умовамі набыцця адной або дзвюма мовамі функцыі дзяржаўнай мовы, формай свядомага ўздзеяння грамадства на мову і г.д. Амерыканскія і некаторыя заходнееўрапейскія лінгвісты лічаць, што спецыфіка любой мовы абумоўлівае і спецыфіку духоўнай культуры пэўнага грамадства. Сацыяльныя фактары, безумоўна, уздзейнічаюць на развіццё і характар функцыянавання мовы. Яны ўплываюць не непасрэдна, а апасродкавана. Адна з формаў уплыву грамадства на мову – сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы, якая абумоўлена сацыяльнай неаднароднасцю грамадства. Напрыклад, дыферэнцыяцыя многіх сучасных нацыянальных моў на тэрытарыяльныя і сацыяльныя дыялекты, вылучэнне літаратурнай мовы як найбольш сацыяльна і функцыянальна значымай, існаванне ў некаторых грамадствах мужчынскага і жаночага варыянтаў мовы і г.д. Другая форма сувязі мовы з грамадствам – абумоўленасць выкарыстання моўных сродкаў сацыяльнымі характарыстыкамі носьбітаў мовы (узростам, узроўнем адукацыі, прафесіяй і інш.), сацыяльнымі ролямі ўдзельнікаў камунікацыі, сітуацыяй падтрымання зносін.
Лекцыі 4 – 5. Фаналогія.
4.1 Фанетыка і фанеміка. Прадмет і задачы фанетыкі.
4.2 Акустычная характарыстыка гукаў.
4.3 Артыкуляцыйная характарыстыка гукаў.
4.4 Функцыянальная характарыстыка гукаў.
5.1 Фанетычны падзел вуснай мовы.
5.2 Фанетычныя гукавыя змены. Фанетычныя гукавыя законы.
Фаналогія (ад грэч. рhönḗ – гук і logos – словы, вучэнне) – лінгвістычная навука, якая вывучае структурныя і функцыянальныя заканамернасці гукавой сістэмы мовы. Асноўнай фаналагічнай адзінкай з’яўляецца фанема.
Фанеміка – гэта падраздзел фаналогіі, які займаецца тэорыяй і апісаннем фанем.
Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы (іх утварэнне, фізічныя ўласцівасці, класіфікацыі, змены), а таксама фанетычны склад, націск і інтанацыю. Фанетыкай называюць яшчэ і гукавую сістэму канкрэтнай мовы (фанетыка беларускай, рускай, балгарскай, англійскай мовы і г.д.). Гукі мовы вывучаюцца з трох бакоў: акустычнага (фізічныя якасці гукаў: сіла, вышыня, тэмбр і г.д.); артыкуляцыйнага, або фізіялагічнага (месца і спосаб утварэння гукаў); функцыянальнага, або лінгвістычнага (з пункту погляду іх сэнсава-адрознівальнай функцыі). Найбольш важнымі акустычнымі (фізічнымі) асаблівасцямі гукаў з’яўляюцца сіла, вышыня, працягласць і тэмбр. Артыкуляцыя – гэта дзейнасць органаў мовы, накіраваная на вымаўленне гукаў. Артыкуляцыя асобнага гука складаецца з трох фаз: 1) экскурсіі, 2) вытрымкі, 3) рэкурсіі. Паводле функцыянальнай характарыстыкі гукі падзяляюцца на гукі, якія выконваюць сэнсава-адрознівальную функцыю, і гукі, якія выконваюць форма-адрознівальную функцыю.
Адзінкамі фанетычнага падзелу вуснай мовы з’яўляюцца інтанацыйная фраза, моўны такт, фанетычнае слова, фанетычны склад. Фанетычныя гукавыя змены – гэта змяненні акустычнай або артыкуляцыйнай, або і акустычнай і артыкуляцыйнай характарыстык гука. Фанетычныя змены можна растлумачыць пазіцыяй гука ў фанетычным слове (пазіцыйныя фанетычныя змены) або ўзаемадзеяннем гукаў у моўнай плыні (камбінаторныя фанетычныя змены). Некаторыя змены гукаў можна растлумачыць толькі гістарычным развіццём мовы, такія змены называюцца гістарычнымі. Фанетычныя законы – гэта заканамерныя (пастаянныя) гукавыя змены, што адбываліся або адбываюцца ў пэўны час, пры пэўных умовах і на пэўнай тэрыторыі ў развіцці той ці іншай мовы або шэрагу роднасных моў.
Лекцыя 6. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.
6.1 Прадмет і задачы лексікалогіі.
6.2 Паняцце пра слова. Абагульняльны характар слоў.
6.3 Слова і прадмет. Слова і паняцце.
6.4 Лексічная сістэма мова.
6.5 Шляхі змянення лексічных значэнняў слоў.
Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку (лексічны склад, слоўнікавы склад, лексіс, лексікон) мовы, шляхі і спосабы яе ўзбагачэння, асаблівасці розных пластоў усіх слоў мовы. Лексікалогія мае два падраздзелы – семасіялогію і этымалогію. Семасіялогія – падраздзел лексікалогіі, які даследуе слова і яго лексічнае значэнне на сучасным этапе развіцця мовы. Этымалогія – падраздзел лексікалогіі, які займаецца паходжаннем слова і яго лексічнага значэння. Слова – асноўная адзінка мовы. Асноўная функцыя слова ў мове намінатыўная, г.зн. абазначэнне прадметаў, з’яў, прымет, дзеянняў рэчаіснасці. Словам выражаюцца чалавечыя эмоцыі і волевыяўленні. Слова – абавязковы элемент сказа. Слова – двухбаковая моўная адзінка і яно мае значэнне, семантыку і форму. Абагульнены характар слова звязаны з развіццём абстрактнай мысліцельнай дзейнасці чалавека – здольнасцю да выдзялення асноўных, найбольш важных агульных прымет прадметаў і з’яў і да абагульненняў істотных прымет у паняццях.
Асноўная, намінатыўная, функцыя слова цесна звязана з яго абагульняльным характарам: называючы прадметы, з’явы рэчаіснасці, кожнае слова абагульняе.
Сувязь паміж словам і прадметам, які называе слова, умоўная. Гэтая сувязь гістарычна ўзнікла і замацавалася ў свядомасці людзей як назва прадмета, якую асобны чалавек ні змяніць, ні адмяніць не можа. Назва перадаецца ад пакалення да пакалення ў гатовым выглядзе, і ў працэсе моўных зносін ніхто не задумваецца, чаму вада названа вадой, а хлеб – хлебам. Паняцце – гэта катэгорыя логікі, у якой абагульнена адлюстроўваюцца найбольш істотныя і адрозніваюцца прыметы прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Паняцце фарміруецца пры дапамозе слова і замацоўваецца за ім. аднак гэта не азначае, што ў мове столькі слоў, колькі паняццяў, бо словамі выражаюцца не толькі паняцці, але і эмоцыі, адносіны, волевыяўленні і г.д. Некаторыя словы не выражаюць паняццяў, напрыклад, уласныя імёны, займеннікі.
Лексічная сістэма – унутрана арганізаваная сукупнасць моўных адзінак (слоў), якія звязаны паміж сабой пэўнымі адносінамі. Сістэмны характар лексікі грунтуецца на сістэмных адносінах слова да прадмета і з’явы рэчаіснасці, да мыслення, да іншых слоў мовы, да гісторыі грамадства. Паводле адносін слова да прадметаў і з’яў рэчаіснасці вызначаюцца намінатыўныя, указальныя і камунікатыўныя, прамыя і пераносныя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і ўласныя лексічныя значэнні. Паводле адносін слова да мыслення вызначаюцца агульныя і тэрміналагічныя, вобразныя і нявобразныя, эмацыянальныя і неэмацыянальныя лексічныя значэнні. Паводле сувязі слова з іншымі словамі можна выдзеліць значэнні ананімічныя і антанімічныя, моналексічныя і аманімічныя,нематываваныя і матываваныя, свабодныя і несвабодныя. У залежнасці ад адносін слова да гісторыі грамадства адрозніваюць новыя і ўстарэлыя значэнні.
Існуюць наступныя шляхі змянення лексічных слоў: 1) расшырэнне семантычнага аб’ёму слова; 2) звужэнне семантычнага аб’ёму слова; 3) узнікненне ў межах аднаго слова супрацьлеглых значэнняў. Расшырэнне семантычнага аб’ёму слова – гэта такі семантычны працэс, пры якім слова набывае новыя значэнні, становіцца мнагазначным, павялічваецца колькасць пераносных значэнняў. Звужэнне семантычнага аб’ёму слова – гэта такі семантычны працэс, пры якім слова траціць некаторыя значэнні, становіцца адназначным, памяншаецца колькасць пераносных значэнняў. У межах аднаго слова зрэдку могуць развівацца супрацьлеглыя значэнні: праслухаць – “уважліва ад пачатку да канца выслухаць” і “нічога не пачуць”; пазычыць – “даць каму-небудзь у доўг” і “ўзяць у каго-небудзь у доўг”. Супрацьлеглае значэнне набываюць і словы адмоўнага зместу, ужытыя ў ласкальным значэнні: “Ах ты разбойнік маленькі!”.
Лекцыя 7. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства
7.1 Прадмет і задачы фразеалогіі.
7.2 тыпы фразеалагічных адзінак.
7.3 Адрозненні фразеалагізма ад слова і словазлучэння.
Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае ўстойлівыя адзінкі мовы, або фразеалагізмы. Фразеалагізмы – гэта ўстойлівыя ўзнаўляльныя спалучэнні слоў з цэласным сэнсам і адзінай сінтаксічнай функцыяй. Задачы фразеалогіі – 1) даследаваць значэнне фразеалагізмаў; 2) вывучаць структуру фразеалагізмаў; 3) вызначыць сінтаксічную функцыю, якую выконваюць фразеалагізмы ў сказе.
Семантычная класіфікацыя фразеалагізмаў распрацавана акадэмікам В.У.Вінаградавым. Паводле ступені семантычнай спаянасці кампанентаў вызначаюць наступныя тыпы фразеалагізмаў: 1) ідыёмы, або фразеалагічныя зрашчэнні; 2) фразеалагічныя адзінствы; 3) фразеалагічныя злучэнні. Ідыёмы, або зрашчэнні, - гэта цэласныя непадзельныя ўстойлівыя спалучэнні слоў, сэнс якіх не выводзіцца з сумы значэнняў састаўных кампанентаў: біць бібікі, біць лынды, даць маху, збіцца з панталыку, лахі пад пахі. Фразеалагічныя адзінствы – такія ўстойлівыя спалучэнні слоў, сэнс якіх часткова матываваны значэннем састаўных кампанентаў: муціць ваду, давесці да торбы, трымацца за спадніцу, ісці ўгору, браць за грудкі. Фразеалагічныя злучэнні – такія ўстойлівыя спалучэнні слоў, якія ўключаюць словы са свабодным і фразеалагічна звязаным значэннем: адвесці вочы, разявіць рот, прыняць рашэнне, іграць ролю. Акрамя разгледжаных тыпаў, М.М.Шанскі выдзяляе як асобны тып фразеалагічныя выразы. Фразеалагічныя выразы – гэта ўстойлівыя семантычна падзельныя спалучэнні слоў са свабодным значэннем: мірнае суіснаванне, атэстат сталасці, кожнаму свой куток. Паводле структуры фразеалагізмы падзяляюцца на фразеалагізмы-словазлучэнні і фразеалагізмы-сказы. Фразеалагізмы ў сказе з’яўляюцца адным членам сказа і часцей за ўсё выконваюць функцыю акалічнасці або выказніка.
Фразеалагізмам ўласціва, з аднаго боку, агульныя рысы са словам і свабодным словазлучэннем, а з другога боку, - спецыфічныя асаблівасці. Фразеалагізмы, як і словы: 1) выконваюць намінатыўную функцыю, 2) характарызуюцца ўзнаўляльнасцю, 3) з’яўляюцца адным членам сказа. Аднак паміж фразеалагізмам і словам назіраюцца некаторыя адрозненні: 1) слова складаецца з марфем, а фразеалагізм – са слоў, 2) слову ўласціва структурная непранікальнасць, а кампаненты фразеалагізмаў могуць пашырацца іншымі словамі. Фразеалагізмы маюць падабенства са свабодным словазлучэннем у структуры, а адрозніваюцца тым, што: 1) свабоднае словазлучэнне з’яўляецца фактам маўлення, а фразеалагізм – фактам мовы, 2) значэнне свабоднага словазлучэння выводзяць з сумы лексічных значэнняў састаўных кампанентаў, 3) свабоднае словазлучэнне сінтаксічна падзельнае.
Лекцыя 8. Паходжанне мовы і гістарычнае развіццё моў.
8.1 Міфы і казкі пра паходжанне мовы.
8.2 Тэорыі паходжання мовы.
8.3 Нацыянальныя мовы і іх адрозненне ад моў народнасцей.
У вуснай народнай творчасці ёсць многа казак, паданняў, легенд аб тым, што нейкі мудрэц, татэм або Бог стварыў для людзей мову і ўзнагародзіў іх здольнасцю гаварыць, бо нязручна было людзям без мовы. Старажытныя грэкі лічылі, што ўсе людзі калісьці гаварылі на адной мове, і толькі сын вярхоўнага Бога Зеўса і Бог пашаў і статкаў, гандлю, прыбытку, гімнастыкі і красамоўства Гермес раздзяліў адзіную мову на гаворкі і стварыў мноства моў і народаў. Большасць легендаў і міфаў пра паходжанне мовы сведыць, што людзі валодаюць прыроджанай здольнасцю гаварыць, аднак прыроджанай здольнасці да пэўнай мовы не маюць. Людзі вучацца гаварыць ад іншых і на іх мове ў працэсе жыццёвай практыкі і калектыўнай працы.
Вызначаюцца натуралістычныя тэорыі ўзнікнення мовы (тэорыя Геракліта фюсей, тэорыя Дэмакрыта тэсей, тэорыя гукапераймання, тэорыя выклічнікаў), сацыяльныя тэорыі паходжання мовы (тэорыя “сацыяльнага дагавору”, натуралістычная тэорыя, працоўная тэорыя), марксісцкае вучэнне аб паходжанні мовы. Марксісцкая тэорыя звязвае ўзнікненне мовы з паходжаннем чалавека, з развіццём яго мыслення і свядомасці ў працэсе працоўнай дзейнасці.
Першапачатковай формай супольнасці людзей у першабытным грамадстве быў род. Пэўная мова абслугоўвала асобны род. Раздзяленне роду на асобныя часткі пры далейшым развіцці грамадства прывяло да ўзнікнення адрозненняў у мове раздзельных народаў, а аб’яднанне родаў з іх мовамі ў больш буйныя супольнасці прыводзіць да ўтварэння племені і ўзнікнення агульнаплемянной мовы. Тэрытарыяльныя межы паміж паасобнымі родамі і плямёнамі сціраліся, паступова знікалі, разрываліся кроўнароднасныя сувязі, што характарызавалі род і племя, і з’яўлялася новая форма грамадскай супольнасці людзей – народнасць. Адбываецца пераход ад моў племянных да моў народнасцей. Розныя племянныя мовы ўтвараюць тэрытарыяльныя дыялекты, якія часта не супадаюць з племяннымі дыялектамі, паколькі іншы раз і тэрытарыяльна-адміністацыйныя адзінкі складваюцца з розных плямёнаў або нават з іх частак. З нараджэннем нацыі ў эпоху распаду феадальнага ладу і ўзнікнення капіталізму ўзнікае патрэба ў адзінай для ўсёй нацыі мове як адной з форм нацыянальнай культуры і адной з умоў нацыянальнага развіцця. Нацыянальная мова развіваецца шляхам сцірання адрозненняў паміж тэрытарыяльнымі дыялектамі, шляхам папаўнення лексічнага складу мовы, развіцця яе фанетычнай сістэмы і граматычнага ладу. Беларуская нацыянальная мова склалася дзякуючы канцэнтрацыі дыялектаў. Асноўнай формай нацыянальнай мовы з’яўляецца літаратурная мова, што вусна і пісьмова абслугоўвае патрэбы нацыі ва ўсіх сферах жыцця і грамадскай дзейнасці. Наяўнасць у нацыянальнай мове мове літаратурнай формы і адрознівае нацыянальную мову ад мовы народнасці.
Лекцыя 9. Класіфікацыя моў свету.
9.1 Народы і мовы свету. Паняцце пра жывыя і мёртвыя мовы, мову-аснову (прамову).
9.2 Генеалагічная класіфікацыя моў свету.
9.3 Марфалагічная класіфікацыя моў свету.
9.4 Арэальная класіфікацыя моў свету.
9.5 Функцыянальная класіфікацыя моў свету.
На зямным шары жыве больш за 2000 розных народаў, а моў яшчэ больш, паколькі ў адной краіне могуць гаварыць на розных мовах. Ёсць прыклады, калі розныя народы гавораць на адной мове. Колькасць носьбітаў мовы можа вагацца ад некалькіх мільёнаў да некалькіх тысяч і нават соцень чалавек. Не ўсе мовы вывучаны ў аднолькавай ступені, часта нельга ўпэўнена сказаць, што перад даследчыкам – асобная мова ці дыялект, таму і колькасць моў вызначаецца прыблізна. Мовы бываюць жывыя, калі яны ў сучасны момант з’яўляюцца сродкам зносін, і мёртвымі, калі выйшлі з ужытку і засведчаны толькі пісьмовымі помнікамі. Некаторыя мовы існуюць толькі ў спецыяльным ужытку, напрыклад, цоркоўнаславянская мова ў праваслаўным богаслужэнні. Такія мовы адносяцца таксама да мёртвых, бо яны не з’яўляюцца сродкам зносін паміж людзьмі, а штучна ўжываюцца ў спецыяльных умовах для абмежаваных мэт. Глыбокае і ўсебаковае вывучэнне моў пачалося з узнікненнем у мовазнаўстве параўнальна-гістарычнага метаду. Дзякуючы гэтаму метаду была ўстаноўлена наяўнасць роднасных моў і паказана, што падабенства моў у лексіцы, граматыцы, фанетыцы – вынік паходжання моў з агульнай крыніцы, што атрымала назву мовы-асновы, або прамовы.
Паводле генеалагічнай класіфікацыі мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і, якія ў залежнасці ад ступені блізкасці моў падзяляюцца на групы і падгрупы. Індаеўрапейская сям’я моў складаецца з наступных груп: індыйскай, іранскай, славянскай, балтыйскай, германскай, раманскай, кельцкай, хецкай і тахарскай. Славянская група падзяляецца на тры падгрупы: усходнеславянская падгрупа ўключае беларускую, рускую і ўкраінскую мовы. Заходнеславянская падгрупа ўключае польскую, чэшскую, кашубскую, славацкую, сербскалужыцкую мовы, а таксама мёртвую палабскую мову. Паўднёваславянская падгрупа аб’ядноўвае балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую, а таксама мёртвую мову стараславянскую. Іберыйска-каўказская сям’я складаецца з чатырох груп: картвельскай, абхаза-адыгейскай, нахскай, дагестанскай. Фіна-ўгорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фінскую і ўгорскую. Вызначаюцца таксама цюркская, мангольская, тунгуса-маньчжурская, кітайска-тыбецкая, аўстраазіяцкая, дравідская, семіта-халіцкая, кайсанская, аўстанезійская моўныя сем’і. паводле генеалагічнай класіфікацыі беларуская мова адносіцца да індаеўрапейскай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
У аснову марфалагічнай класіфікацыі пакладзены падабенствы і адрозненні ў выкарыстанні ў розных мовах свету спосабаў выражэння граматычных значэнняў. Выдзяляюць сінтэтычныя і аналітычныя мовы. Да сінтэтычных адносяцца флектыўныя і аглюцінатыўныя мовы, да аналітычных – ізаляваныя і полісінтэтычныя (інкарпараваныя). Паводле марфалагічнай класіфікацыі беларуская мова з’яўляецца сінтэтычнай, флектыўнай з элементамі аглюцінацыі.
Паводле арэальнай класіфікацыі беларуская мова функцыянуе на тэрыторыі РБ, частцы тэрыторыі Польшчы, частцы тэрыторыі ЗША.
Паводле функцыянальнай класіфікацыі беларуская мова нацыянальная, мова народнасці, літаратурная, дыялектная, дзяржаўная.

RSS