Новости События Общее

КСР (практ.1, 2) 1 курс 2 семестр

17-04-2020 Практические занятия
Прадстаўлены марфалагічны матэрыял для выканання КСР па тэме "Назойнік" Практ.1 "Катэгорыя склону назоўніка"; практ.2 "Словаўтварэнне назоўнікаў. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў".

Тэма: “Катэгорыя склону назоўніка” (практычныя заняткі)

Літаратура:

1. Сучасная беларуская мова: вучэб.дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 621 с.

Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў

1. Запоўніце табліцу па ўзоры. Выкарыстайце для прыкладаў тэкст варыянта 1 практыкавання 39 на с. 113 дапаможніка Сучасная беларуская мова. Зборнік практыкаванняў: вучэб. дапаможнік / Л.М.Грыгор'ева, Г.Ф.Андарала. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010:

склон

значэнне

прыклад

назоўны

значэнне суб’екта, утваральніка дзеяння

чалавек, стол

родны

 

 

2. Знадзіце ў сказах назоўнікі роднага, давальнага і вінавальнага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце? Якія склонавыя формы ўжываюцца з прыназоўнікамі? Якую ролю выконваюць прыназоўнікі?

Запавет настаўніка – шанаваць памяць людзей – стаў высакародным звычаем школы (В.Вітка). Гляньце вы, гляньце на наша багацце, гляньце на поле і на сенажаці, гляньце, паслухайце ўвесну і ўлетку – пераклікаюцца кветкі (П.Броўка). Шлю падзяку вёснам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі (А.Куляшоў).

3. Знайдзіце ў сказах назоўнікі творнага і меснага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце?

Вельмі люблю перасоўвацца па планеце – хадзіць па палявых ды лясных дарогах, палваць па рэках, азёрах, па моры, лятаць над гарамі, над хмарамі, над граніцамі дзяржаў (Я. Брыль). Што такое ўсё золата свету перад простай людской цеплынёй? (У. Караткевіч). Калі слязы не знала вока, цаны не ведаеш слязам (П. Броўка).

4. Знайдзіце ў сказах назоўнікі клічнага склону. Выпішыце іх. Вызначце род гэтых назоўнікаў.

Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі (Н.Гілевіч). І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў (М. Калачынскі).

Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў

1. На аснове тэксту варыянта 2 практыкавання 39 на с. 113 дапаможніка Сучасная беларуская мова. Зборнік практыкаванняў: вучэб. дапаможнік / Л.М.Грыгор'ева, Г.Ф.Андарала. (Мінск: Вышэйшая школа, 2010) складзіце табліцу значэння склонаў назоўніка.

2. Знадзіце ў сказах назоўнікі роднага, давальнага і вінавальнага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце? Якія склонавыя формы ўжываюцца з прыназоўнікамі? Якую ролю выконваюць прыназоўнікі?

Зноў, родны інтэрнат, да позняй ночы струменіцца святло з тваіх акон – так свецяцца ад шчасця ў бацькі вочы, калі сыноў сваіх сустрэне ён (Р. Барадулін). Навучы любіць зіму, шчыглоў, сініц і слухаць, як над светам днём пагоднім звініць сасна (В.Вітка). Зусім не спалася бацьку ў гэтую ноч (І. Шамякін).

3. Знайдзіце ў сказах назоўнікі творнага і меснага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце?

На карце вялікага свету цябе пазнаём здаля, нават з другой планеты, матчына наша зямля (В. Вітка). Мая душа – яна не спіць, зялёным полымем шугае, чырвоным полымем гарыць (П. Броўка). Дажджом, і небам, і ветрам навальнічным заўсёды пахне хлеб наш, цудоўны хлеб пшанічны (М. Калачынскі)

4. Знайдзіце ў сказах назоўнікі клічнага склону. Выпішыце іх. Вызначце род гэтых назоўнікаў.

Добра знаю, што ўсёй душой любіць цябе, мой краю, мяне з маленства навучыла матчына песня (К. Кірыенка). Ты ляці, ляці, саколе, здабываць радзіме волю, у бой ляці, казача (К. Буйло).

Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў

1. Запоўніце табліцу па ўзоры. Дапоўніце яе ўласна знойдзенымі прыкладмі з твораў мастацкай літаратуры (аўтара і назву твора ўказаць абавязкова):

склон

значэнне

прыклад

назоўны

значэнне суб’екта, утваральніка дзеяння

чалавек, стол

родны

 

 

2. Знадзіце ў сказах назоўнікі роднага, давальнага і вінавальнага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце? Якія склонавыя формы ўжываюцца з прыназоўнікамі? Якую ролю выконваюць прыназоўнікі?

Кожны чалавек у некім пакідае ўспамін пра сябе. Хто быў знаёмы, хто блізкі, хто любы – кожнага ў свет павяла свая дарога. Як жа не хочацца думаць, што ў чыёй-небудзь памяці мог ты пакінуць горкі след (Я. Скрыган). З бароў, з дуброў, з крыніц, лугоў, дзе трыснягі, дзе асака, – цячэ рака. Цячэ рака праз шум травы, праз паплавы між палёў і мурагоў – як ланцужок, як паясок (П. Броўка). Ён даў мне службовае машыны прыехаць сюды, у вёску… (Я. Брыль).

3. Знайдзіце ў сказах назоўнікі творнага і меснага склону. Выпішыце іх. Якія значэнні яны маюць у кантэксце?

Нашых землякоў мы пазнаём не толькі па прозвішчах. У звычаях і абліччах ёсць нешта знаёмае, і дзе б ні жыў беларус, у яго гаворцы заўсёды чуецца вымаўленне і мелодыка яго народа (С. Грахоўскі). Кожны памятае прачытаную ў юнацтве першую кнігу (Я. Скрыган). У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова – ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа (В. Вітка).

4. Знайдзіце ў сказах назоўнікі клічнага склону. Выпішыце іх. Вызначце род гэтых назоўнікаў.

Гэй ты, братка Новы годзе, што з сабою нам нясеш (Цётка). Ну заходзць, заходзь, малойча! (Я. Колас).

 

Тэма: “Словаўтварэнне назоўнікаў. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў” (практычныя заняткі)

Літаратура:

1. Сучасная беларуская мова: вучэб.дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 621 с.

2. Азарка, В.У. Беларуская мова: аналіз моўных адзінак: дапаможнік / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская. – Мінск: БДПУ, 2011. – 116 с.

Заданне 1. Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых назоўнікаў.

1) Перасохла рэчышча, дзе крыніца бегла. Дзе стаяла печышча – учарнела цэгла (В.Вітка). 2) За полем – Заполле, за лугам – Залужжа, а потым Залессе, а потым – Загор’е (А.Вялюгін). 3) Толькі рух – паварот душы, думка, з’ява – дае твору паўнату (Я.Скрыган). 4) Улады паставілі задачу зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе. 5) Паглядзі на жаўталісты сад. Вунь ідзе між яблынь лістапад (В.Вітка).

Заданне 2. Прачытайце сказы з твораў А.Васілевіч, выпішыце назоўнікі, утвораныя марфалагічна-сінтаксічным спосабам (спосабам пераходу адной часціны мовы ў другую), вызначце іх граматычныя катэгорыі.

1) Пад вечар, на захадзе сонца, ідзе вёска – ад старога да малога – у поле славіць Юр’я. 2) У Корбутавых “чыстая хата” прасторная і светлая. 3) Маці і Саша не паспяваюць адказваць на ўсе гэтыя “а што” і “ а ці..”. 4) І гэта “нічога” вымаўлена было так горка і пакутліва, што пакінулі жаць і Саша з Нінай. 5) Ганька – самае малое і самае няўдалае са свае кампаніі – не адстае ні на крок. 6) Ганька чуе гэту гутарку дарослых, і сэрца яе раптам захлынаецца ад жалю, ад слёз. 7) Старэйшыя па ўтаптанай цераз Кляпчанскае балота сцежцы ідуць першымі. 8) Сват – у яго на бліскучай камізэльцы белы вышываны ручнік – вядзе маладога ў хату да маладой. 9) У дзядзькі Мікалая з гэтым лікбезам дык зусім не засталося ў хаце “нявучаных”: пайшлі яшчэ і Ціма з Волькай-кулачкай вучыцца. 19) “Устрымлівацца” пасля ўсіх гэтых “за” і “супраць” больш ужо ніхто не адважваўся.

Заданне 3. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.

Зага…чык, сусе…тва, абарон…ц, агародн…к, старасве…чына, аб’ез…чык, брыльян…шчык, парахо…тва, пта…тва, мартэн…чык, закут…к, нян…ка, кніж…чка, твар…к, набыт…к, узгор…к, чарэшан…ка, закла…чык, юна…тва, аген…тва, нож…к, Ман…чка, руч…чка, аген…чык, яблын…ка, пехацін…ц, ветр…к, Беласто…чына, студэн…тва, тавары…тва, абісін…ц, зароб…к, карэн…чык, рэчан…ка, гаспадын…ка, Наташ…чка, хлопч…к, малатабо…ц, маста…тва, абво…чык, абліцоў…чык, яраслав…ц, Брэс…чына, галован…ка, рамен…чык, Ван…чка, струмен…чык, абклей…чык, абкла…ык, прыбыт….к, лясні…тва, настаўні…тва, прасн…чка, дождж…к.

Заданне 4. Спішыце слова, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс.

(Авія)кампанія, (перакаці)поле, (вей)вецер, (жук)дрывасек, (максі)мода, (мікра)схема, (Мамін)Сібірак, (паў)краіны, (птушка)гадоўля, (лёгка)паранены, (паў)Францыі, (хлеба)пякарня, (паў)метра, (віцэ)консул, (асістэнт)стажор, (бія)паліва, (энерга)сістэма, (стоп)сігнал, (баба)яга, (сама)павага, (дуб)волат, (мангола)татары, (жар)птушка, (шасці)граннік, (фота)копія, (мастак)пейзажыст, (экс)чэмпіён, Анарэ(дэ)Бальзак, Бялыніцкі(Біруля), (газ)пром, (ваенна)служачы.

Заданне 5. Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых назоўнікаў.

У лясах пачыналася Беларусь. Усё даваў лес: дрэва для хат, лучыну для цёмнай ночы, драўнінны вугаль, смалу, шкіпінар, кару, мох, грыбы, ягады, арэхі. А яшчэ даваў цішыню, птушыную песню, пах веснавой кветкі, закаханы рык аленя, мудрую мітусню мурашоў, танец матылькоў і сонечных промняў, празрыстасць і сіняву буркатлівых крыніц. А яшчэ даваў прытулак для пакрыўджаных і няскораных, для змагароў і мсціўцаў (Л.Дайнека).

 

 

практика задание

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


Морфология

17-04-2020 Практические занятия
Представлены 29 заданий-вопросов, касающихся формоизменения частей речи, правил употребления служебных частей речи, а также функционирования их форм
практика задание
подробнее

Предложения с однородными членами.

22-10-2020 Практические занятия
Предлагаются вопросы і задания по теме практического занятия, даются рекомендации по их выполнению.
подробнее