Практ. заняткі. Ускладнены просты сказ. Аднародныя члены сказа.
Ускладнены сказ. Агульная характарыстыка ўскладненага сказа. Сказы з аднароднымі членамі
Пытанні:
1. Якія прыметы ляжаць у аснове азначэння аднародных членаў сказа? 2.Якімі відамі і сродкамі сувязі звязваюцца паміж сабой аднародныя члены сказа?
3. Што значыць адкрытыя і закрытыя рады аднародных членаў сказа?
4. Якія злучнікі ўжываюцца для сувязі аднародных членаў і якія сінтаксічныя адносіны выражаюцца паміж аднароднымі членамі сказа, аб’яднанымі гэтымі злучнікамі?
Заданні:
1. Падкрэсліце рады аднародных членаў сказа і тыя словы, з якімі яны спалучаюцца, у адпаведнасці з іх сінтаксічнай функцыяй. Выдзеліце нумары сказаў, у якіх аднародныя члены звязаны толькі інтанацыяй.
1) Зямля ажыла, угрэлася, набухла, як цеста на дражджах; здаецца, падышла на полі ўзмешаная з восені ралля: нахіні долу вуха – чуваць, як пыхкае, ходзіць хмель…2) Яму цесна ў зямлі, ён ірве на волю. 3) Зямля пахне хмелем. 4) Лес апяклі суровыя, калючыя ад гарачага сонца вятры; асушылі яго ад слізкай смугі, атрэслі адмерзлае за маразы шылле; загулялі-загулі па чорствых верхавінах, бы гэта пабегла па смалістым сухаверсе траскучае полымя. 5) Лес загарэў пад вясновым сонцам, пабурэў ад ветру. 6) Лес пахне воскам. 7) Высахлі, высыпаліся верасы – адны дудкі. 8) Але гарыць сям-там маленькае вочка ад леташняй асенняй верасовай кветкі, ірдзіцца барвінкай-кропелькай. 9) Крані нагой сухую галінку – вочка пырсне на жоўта-чырвоны падапрэлы пад снегам бруснічнік, пакоціцца з лістка на лісток і стухне недзе ў счарнелым імху. 10) Угрэтыя верасы пахнуць чаем. 11) Тырчаць сіўцы скрозь на ўздарожжы, высокія, густыя, зялёныя ад зямлі, бы і маразоў не было ўвосень. 12) Пасека аж белая ад іх, -- нібы гэта не сіўцы, а ржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай. 13) Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, як бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму. 14) Здаецца, хай пойдзе суткі цёплы дождж – папараць зазелянее, пусціцца ў рост і дагоніць малады сасняк. 15) Папараць жоўтая, буланая, а месцам чырвоная, як агонь. (І. Пташнікаў).
2. Расстаўце знакі прыпынку. Падкрэсліце злучнікі, што служаць для сувязі аднародных членаў сказа, вызначце разрады злучнікаў (запішыце зверху над імі).
1) Прайшлі спакойна хоць і нявесела каляды (М. Гарэцкі). 2) Дзядзька Сымон тайком захапіў рыдлёўку і таксама папёр на Сухія груды (Якуб Колас). 3) Але ж заўсёды дагэтуль і я сам і мой бацька і дзед ды і ўсе іншыя майстры ў блізкім і далёкім наваколлі медзь кавалі (М. Чарняўскі). 4) Беларускае слова ад ласкі – сведчаць вусны ды салаўі, -- не наймалася ні ў падпаскі ні ў падбрэхічы ні ў халуі (Р. Барадулін). 5) Полем лесам пералескам на зямлі, вясной абуджанай, красавік ідзе з пралескамі па праталінах і лужынах (С. Шушкевіч). 6) Кожны з гора ўтрое гнецца аднак гору не даецца (Цётка). 7) На гарышчы цяпер было цёпла хораша але ўсё ж гэтак адзінока (В. Адамчык). 8) Я то сядзеў на возе, забраўшыся ў пустую бочку, то бег побач з фурманкамі, трымаючыся за дзядзькаву руку (І. Шамякін). 9) Летам хлопчык хадзіў у ягады і грыбы ці гуляў з дзецьмі на вуліцы або купаўся з імі ў возеры (У. Краўчанка). 10) Бярозы вольхі і наогул усе лісцвяныя дрэвы зімой вельмі крохкія (Якуб Колас).
3. Складзіце і запішыце сказы ў адпаведнасці са схемамі.
|
Ο, Ο, і Ο, і Ο, і Ο, і Ο хоць і Ο, але Ο як Ο, так Ο ці Ο, ці Ο, ці Ο |
Ο або Ο Ο, ды Ο Ο ды Ο Ο, затое Ο |
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
4. Вызначце сродкі сувязі аднародных членаў і характар сінтаксічных адносін паміж імі.
1. Не елкі, а сосны ды бярозы растуць на лясных узгорках (Я.Маўр). 2. То незвычайную гайку медную прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, то трубку якую бліскучую, то проста каменьчыкаў розных, каляровых (М.Лынькоў). 3. Даюць мне і чай, і катлеты, і манную кашу (М.Лынькоў). 4. Барсукі прыводзяць у парадак нару, выкідваюць з яе рознае смецце, высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой, затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей (В.Вольскі). 5. Прыгадваюцца нядаўні паход, рака (Г.Шыловіч). 6. Гестапавец казырнуў і адвярнуўся да тэлефоннай трубкі (А.Якімовіч). 7. Ад дрэў і кустоў на белым іскрыстым снезе ляжаць доўгія цені (Р.Ігнаценка). 8. Я кажу не насіць, а цягаць, бо перад абедам рука стамлялася, ноша надакучвала і я ставіў яе дзе-небудзь пад куст або вешаў на сучок бярозы (І.Грамовіч). 9. Ветрыку ўсё хацелася рабіць, ды не хапала сілы, каб падняць буру ці прымусіць круціцца ветракі (С.Тарасаў). 10. І ў кожнага ў лапах ці пад пахаю торбачка або клунак, таксама заказы прынеслі (П.Місько). 11. І калі ў лес па ягады ці па грыбы бабка Адарка пойдзе – ніхто з ёю не справіцца, больш не прынясе (Б.Сачанка

RSS





















