Новости События Общее

Морфология

17-04-2020 Практические занятия
Представлены 29 заданий-вопросов, касающихся формоизменения частей речи, правил употребления служебных частей речи, а также функционирования их форм

Марфалогія

 

1.   Выпішыце словы з невытворнай асновай.

Кенгуру, прыгарад, дзядулеў, пяцьдесят, весела, бегчы, малюе, разбіўся, напісаны, пішучы.

2.    Выпішыце словы, утвораныя складаннем (словаскладаннем, асноваскладаннем, складанасуфіксальным спосабам):

Буйнаплодны, вечназялёны, газаправодны, кісла-салодкі, лесапаркавы, падаконнік, самаўзгаральны, трохмільённы, перыпадрыхтоўка, восемсот.

3.   Выпішыце словы ніякага роду:

ААН, акуляры, Асіповічы, балерына, боль, вета, вячоркі, гусь, дрожджы, журы, калега, карусель, малайчына, мшулае, недарэка, прафесар, раяль, caнi, cipaтa, сведка, суддзя, тaкci, Tбілісi, урач.

4.   Выпішыце назоўнікі II скланення, побач запішыце форму роднага склону гэтых назоўнікаў: бацька, бяроза, вада, горад, дзщя, дзядуля, жыццё, зайчанё, зямля, шыя, краіна, край, любоў, маладосць, поле, Нарач, пoдпic, радасць, Ci6ip, сястра,

5.   Запішыце назоўнікі ў форме адзіночнага ліку:

Р. скл.— пясок, кілаграм; Д.скл.— хвоя, дачка; Т.скл— Куляшоу, Толя); М.скл. луг, настаўнік,

6.     Выпішыце назоўнікі, якія маюць канчатак -у (-ю): без сн.. аб псіхолаг.. на даждж.. аб геро.. па тэлефон..

7.   Запішыце словазлучэнні, у якіх у аснове назоўніка адбываецца чаргаванне зычных: трава на (луг) ісці ў  у адну (дарога). расце пры (сцежка), у госці да (цетка) выпечка з (мука)

8.   Знайдзіце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні роду, ліку назоўніка. запішыце ix правільна:

1.  Мы добра ведал, што такая няспелая ажына нясмачная.

2.   3 гэтым задзіраю Валодзем hixto не хацеў сябраваць.

3.   Белы гусь паважна ходзіь па двары.

4.   У мікрараёне пачала працаваць новая АТС.

5.   Стэп i сапрауды быў бяскрайнім.

9.   Спішыце, раскрываючы дужкі: (ультра)кароткі, (прэсна)водны, (вясенне)палявы, (жар)птушка, (анты)ваенны.

10.      Запішыце назоўнікі, устаўляючы прапушчаныя літары, суфіксы абазначце: баязлів..ц, унуч..к, акра..ц, соц..нька, гасцін..ц.

11.     Запішыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання прыметьнкаў: мудры, урачысты, светла-шэры.

12.   Правільна запішыце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўтварэнні ступеняў параўнання прыметнікаў:

1.  Не ўсе ведаюць, што граб цвярдзей іншых дрэў.

2.   Нашы дзяўчаты прыгажэйшыя ў свеце.

3.   Hiкoгa даражэй маш няма.

4.   Старэйшага за сябе чалавека беларусы здаўна называлі дзядзькам цi цёткай.

5.   Часам сняжынкі прыгажэй самых лепшых кветак.

13.    Запішыце словазлучэнні, дапісваючы канчаткі прыметнікаў, вызначце склон: па вялік.. пaкoi, сярэдн.. росту чалавек, па шыферн.. даху, доўг.. ноччу, па пясчан.. беразе.

14.   Утварыце прыметнік ад назоўнікаў: Нясвіж, Волга, серабро, туман, гліна.

15.     Запішыце лічэбнікі, устаўляючы прапушчаную лігару: з абодвум.. хлопцамі абедзв..м дзяўчынкам, дзвесц.., с..мнаццаць, у ст.. выпадках.

16.     Знaйдзiцe словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі, запішыце ix правільна: дзве трэція, абедзве сяброўкі, з трымя пaдpyчнiкaмi, чатыры цудоўных дня, з дзвюма сумкамі.

17.   Запішыце лічэбнікі ў адзіночанай форме:

Р. скл—254; В.скл— 2/3, 5/6; Д. скл. —463, Т. скл — 792, М. скл.—348.

18.    Запішыце словазлучэнні, ставячы займенікі ў патрэбнай форме ліку i склонудужках вызначце склон): здзекавацца (людзі), удзячны (вы), ажанщца (яна), з (сам) сабою, прыехалі да (яны).

19.   Запішыце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ужыць займеннік цябе:

1.  Жадаем, каб у гэты дзень__ было весела.

2.   Я не адразу__ пазнаў

3.   Сёння___ ужо не прыйдзецца спаць

4.   Дазволь правесці__ дадому.

5.   Вось___ , бабка, i Юр'еў дзень!

20.      Запішыце дзеясловы ў форме другой асобы множнага ліку — спаткаць, сцерагчы, прынесці, падумаць, жыць.

21.     Запішыце дзеясловы ў форме трэцяй асобы адзіночнага ліку – натрэсці, адказаць, хадзіць, ненавідзець, прынесці.

22.   Запішыце дзеясловы у форме другой асобы множнага ліку загаднага ладу – браць, падумаць, плесці, разважаць, сыпаць.

23.           Запішыце cлoвaзлyчэннi па-беларуску, абазначце суфікс дзеясловаў: овладевать знаниями, подкармливать растение, нанизывать рыбу, подписывать протокол, радоваться дождю.

24.    Ад дзеясловаў утварыце магчымыя формы дзеепрыметнікаў i дзеепрыслоўяў, абазначце cyфiкcы: пазелянець, прывезці, прыбіраць, вучыць, прачытаць.

25.    Выпішыце словазлучэнні, у якіх формы дзеепрыметнкаў утвораны правільна: пажаўцелая трава, пішучы чалавек, памытая падлога, падпісаны дакумент, выдаваўшыйся часопіс.

26.   Знайдзіце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў, запішыце ix правільна:

1. Шэрыя хмары paccцiлaлicя па небе, сеючы халодным дажджом.

2.   Успамінаючы дарагія сэрцу мясціны, смутак зноў агарнуў мяне.

3.   Збіраючы ў лесе грыбы, мяне захапіў страшэнны лівень.

4.   Не шукаючы, не знойдзеш.

5.   Ехаўшы да бацькоў, Максім думаў аб нечым cвaiм.

6.        Спішыце, раскрываючы дужкі: ідучы (да)дому, (усё)роўна атрымаецца, адказаць (з)ходу, злучыць (у)адно, апрануцца (па)святочнаму.

27.Спішыце, раскрываючы дужкі: (не)гледзячы (на)непрыемнасці, усё(ж)такі,     

з пад Стаўбцоў, можна было(б,бы), зноў(такі).

28.   Запішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі: (не)маючы лішняга часу, жыць (не)магчыма, (не)даспелае жыта, дзверы (не)зачынены, (не)вялікі, а малы.

Запішыце сказ, устаўляючы прапушчаныя літары i або е: Задання н.. магла н.. выканаць, але н.. з кім н.. дзялілася cвaiмі сумненнямі, бо ведала, што гэта н..бяспечна

практика задание

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


КСР (практ.1, 2) 1 курс 2 семестр

17-04-2020 Практические занятия
Прадстаўлены марфалагічны матэрыял для выканання КСР па тэме "Назойнік" Практ.1 "Катэгорыя склону назоўніка"; практ.2 "Словаўтварэнне назоўнікаў. Правапіс суфіксаў назоўнікаў. Правапіс складаных назоўнікаў".
практика задание
подробнее

Предложения с однородными членами.

22-10-2020 Практические занятия
Предлагаются вопросы і задания по теме практического занятия, даются рекомендации по их выполнению.
подробнее