КСР Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі і далучальнымі членамі сказа.
Пытанні для самакантролю:
1. Што абазначаюць паясняльныя і далучальныя словаспалучэнні?
2. З якімі словамі і злучнікамі яны ўжываюцца?
3. Пры дапамозе якіх знакаў прыпынку выдзяляецца паясненне і далучэнне?
Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў Спішыце, пастаўце, дзе трэба, коскі. Падкрэсліце адасобленыя ўдакладняльныя і далучальныя члены сказа.
1. Цягнік быў змешаны так званы пасажырскі (Лыньк.). 2. Ніякая іншая птушка нават праслаўлены салавей не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам (К-с). 3. Вада ў возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага (У. Кр.). 4. Усё іншае ў тым ліку прозвішча і імя ён высвятляў пасля, калі сам пачынаў аглядаць хворага (Шам.). 5. У жніўні а іменна незадоўга да вяселля яны ездзілі да бацькоў Алёнкі ў Мінск (Каратк.). 6. Людскія патокі пераважна моладзь у спяцоўках, кепках, бярэтах, касынках з усіх канцоў кіруюцца да аўтобусных прыпынкаў (Т. Х.). 7. Назаўтра ўсе перагаворшчыкі гэта значыць члены забастовачнага камітэта былі арыштаваны (П. Пестр.) 8. Жанкі асабліва Міканорава матка накінуліся на Зайчыка: няма чаго вярзці глупства ўсялякае... (Мел.).
Узровень 2 (прымяненне, аналіз) - максімальная адзнака 8 балаў Адзначце сказы, у якіх адасобленыя члены сказа не з’яўляюцца далучальнымі ці паясняльнымі.
1. У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна, або чорны дзяцел (В. В.) 2. Ціхай ранічкай, да сонца, хлопчык выбраўся з двара (Я. К-с). 3. Апрача хаткі ў садзе, бліжэй да Нёмана, на самай ускраіне двара, цягнулася шэрая даўгаватая будыніна (П. Пестр.). 4. Імя Рагвалод... пашырана ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці ў чэхаў (М. Ермал.) 5. У кожнага чалавека, нават самага смелага, ёсць пачуццё страху (В. Б.). 6. Яны нейкі час нічога не бачылі ля сябе, апроч цьмянага снежнага поля (В. Б.). 7. А на пачэсным гэтым месцы садзіўся госць – і то не кожан (К-с). 8. Ад зямлі награваецца паветра, асабліва яго ніжнія слаі (Зв.). 9. З самай раніцы сеяўся дождж, надакучлівы і дробны (Л. Дайн.)
Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў Складзіце і запішыце сказы з адасобленымі далучэннямі і паясненнямі, якія ўводзяцца ў сказ пры дапамозе слоў напрыклад, у тым ліку, у першую чаргу, галоўным чынам , так званы, а іменна, асабліва, да таго ж, а таксама інтанацыйна.

RSS





















