Практ. заняткі па тэме “Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях”.
Пытанні для падрыхтоўкі:
1. Якая функцыя пабочных канструкцый у мове?
2. Якія марфалагічныя сродкі выражэння пабочных адзінак?
3. Якія словы (спалучэнні слоў) заўсёды ўжываюцца як пабочныя, а якія могуць выконваць ролю і пабочных слоў і ролю даданых членаў сказа? Прывядзіце прыклады.
4. Якое прызначэнне ўстаўных канструкцый?
5. Якімі знакамі прыпанку выдзяляюцца пабочныя і ўстаўныя адзінкі?
Заданні для практычных заняткаў:
1. Прачытайце сказы. Падкрэсліце пабочныя словы і ўстаўныя канструкцыі. Запішыце нумары сказаў у адпаведныя слупкі табліцы і назавіце часціны мовы, якія ўжываюцца ў ролі пабочных слоў і спалучэнняў.
|
сказы з пабочнымі канструкцыямі |
выражаюць перакананасць у рэальнасці таго, пра што паведамляецца ў сказе |
|
|
паказваюць на ступень звычайнасці таго, пра што паведамляецца ў сказе |
|
|
|
паказваюць на крыніцу выказвання |
|
|
|
выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання |
|
|
|
паказваюць на логіку выказвання |
|
|
|
сказы з устаўнымі канструкцыямі |
|
|
1) Дыплом я заслужыў, здаецца, галавою (К. Крапіва). 2) Ёсць толькі біяграфія душы, на жаль, яна не кожнага цікавіць (У. Скарынкін). 3) З жанчынамі свет не старэе, ён маладзее, дабрэе, і, урэшце, нас дорыць ім (А. Грачанікаў). 4) Жыццё, сапраўды, як казка: ідзеш ад бяды да бяды (Н. Мацяш). 5) І на іншых вяршынях суровых (Вера! Роўнасць! Свабода! Край!) ты струменьчык матчынай мовы, быццам маці, не забывай (У. Караткевіч). 6) Калі вечар нараджае стому, значыць, дзень пражыты нездарма (А. Астрэйка). 7) Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў 1882 годзе. 8) Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не ўсе і не заўсюды (Я. Колас). 9) Пад вечар на плошчы, як звычайна, загарэліся кастры (А. Федарэнка). 10) Мне, адчуваю, шкодна ціш (П. Броўка). 11) Вядома, мы яшчэ, на жаль, вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю (В. Чаропка). 12) Словы гэтыя былі мне – ой, ці мне толькі – сякучы меч і гаючая вада адразу (А. Гарун). 13) І ўлетку і ўзімку — заўсёды дождж восеньскі, халодны, і цягнецца, бывае, цэлымі тыднямі (Я. Маўр). 14) Перапішыце расказ і пастаўце кропкі там, дзе яны, па-вашаму, патрэбны (Я. Колас). 15) Нам кожнай назвай (вялікай і дробнаю) патрэба, як імем сваім даражыць (П. Панчанка).
2. Запішыце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца пабочнымі. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.
(М. Рудкоўскі). 2) Мы ўжо колькі прайшлі, а канца-краю не відаць (А. Якімовіч). 3) Бабры — надзвычайныя будаўнікі! Здаецца невялікі звярок, а якія дзівосныя па сваёй велічыні і трываласці пабудовы ён можа ўзводзіць! (В. Вольскі). 4) Светка малюе ціха. Здаецца, што яна зусім абыякавая да сваёй работы (З. Прыгодзіч). 5) Мусіць трохі паэты хлусяць, што мы прагнем адных навальніц (М. Арочка). 6) Часам сходзіць у землю крыніца, дзесь у нетрах таёмна бяжыць, але мусіць урэшце на волю прабіцца… (М. Багдановіч). 7) Гукі, што з дзяцінства мне знаёмыя. І калі ў душы яны гучаць, гэта значыць — я нарэшце ўдома (У. Караткевіч). 8) Народ нарэшце паразумнеў і дамогся ад лідараў, каб спынілі шпурлянне камення ды з’ядналіся (К. Акула). 9) У гэты светлы дзень аднак не хацелася згадваць непрыемнае (А. Крэйдзіч). 10) Але ж як пачынаецца пісьменнік? Кожны па-свойму, аднак мне заўсёды здавалася, што ён пачынаецца з дзяцінства, таму што менавіта там, у дзяцінстве, вытокі яго асобы (В. Быкаў).
3. Прачытайце сказы, падбярыце да іх і ўстаўце пабочныя словы, спалучэнні слоў, сказы. Заўважце, як пры гэтым змяняецца значэнне сказаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1. Некалі, дзяўчом ... была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер ... як вылюдзела! (Дал.). 2. Усе гэтыя сумнені ... хутка развеяліся: Людвік аказаўся вельмі простым, шчырым і таварыскім чалавекам (Кул.). 3. Хатынь... Мала хто чуў ... гэтую назву да вайны (Мач.). 4. “... гэта і ёсць тая краля, за якою так падаюць усе хатовіцкія кавалеры”, -- падумаў Лабановіч (К-с). 5. Бы чаго шукаючы, жанчына падоўгу і пільна аглядала нават самыя ... нязначныя экспанаты, узіралася ў кожны здымак (Сач.). 6. Красу петушынага голасу я ведаў ... ад жаваранка і шпака. Не лічачы ... спевакоў ледзь не хатніх – пеўня ці ластаўку або выпадковых – шчыгла ці чачотку (Б.). 7. Ягаднікі ... хутка жухлі, птушкі адляталі ў вырай, воўк выганяў зайца з гэтай дзялянкі, а мядзведзь, абабраўшы маліну, ішоў далей у тайгу (Я.С.).
С л о в ы д л я д а в е д а к: як помню, глядзі ты, здавалася, напрыклад, на шчасце, напэўна, мусіць, перш за ўсё, праўда, вядома, сапраўды, бадай, урэшце, наадварот, аднак.
4. Знайдзіце ўстаўныя канструкцыі і вызначце іх структуру (слова, словазлучэнне, спалучэнне слоў, сказ).
1. Зварот пісьменніка да падзей мінулага(і далёкага, і больш блізкага), пастаянная ўвага да сучаснасці дазваляюць паказаць усю складанасць узаемаадносін чалавека з навакольным светам (Андр.). 2. Усю ноч Раман не звёў ні на валасок вачэй. А ледзь пасвятлелі ў хаце вокны, узяў са сцяны дубальтоўку (ён, па даўнішняй завядзёнцы палешукоў, таксама меў сваю “ламачыну” – так, на ўсякі выпадак, хай будзе) і заспяшаўся ў лес (Сач.). 3. Ды і ботаў салдат не насіў да войска, а гэтыя, як надзеў (цяжкія кірзачы, з нягнуткімі халявамі), дык не знімаў другі год (В.Б.). 4. Раскладалі агонь і без Лынькова, але што гэта быў за агонь – адна смехата! – на яго мала хто і збіраўся (Скр.). 5. А як умелі беларусы складаць песні! То журботныя (праца на пана з цямна да цямна), то ўрачыста-раздольныя (подзвігі герояў, што ішлі на смерць у жорсткай бітве), то віхурна-вясёлыя (свята, каханне, шчасце) (М.Г.). 6. Любіць прызначана мне лёсам. Я не памру, пакуль люблю. І крык свой сціплы, безгалосы – паэта голас – не згублю (Пісьм).
5. Прачытайце сказы, падкрэсліце пабочныя і ўстаўныя канструкцыі. Зверху абазначце іх літарамі п. або у. адпаведна. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку.
1) А можа і трэба гарэць нам дашчэнту? А можа і трэба жыць нам ахвярна? (А. Вярцінскі). 2) Відаць там шчасце не канчаецца, дзе ёсць прычыны для трывог (А. Пысін). 3) Творы, якія абапіраюцца толькі на вопыт аднаго пакалення маецца на ўвазе не толькі фактаграфічны вопыт, а і духоўны, якія выражаюць толькі вопыт аднаго пакалення, часцей за ўсё недаўгавечныя. Сапраўдны пісьменнік вопыт свайго пакалення ўзбагачае вопытам мінулых і ўзнімае да вопыту наступных (Я. Сіпакоў). 4) Пэўна неабходна для паэта нават і ў касмічныя вякі, каб звінела птушкамі паветра і цвілі ля сцежак васількі (Г. Бураўкін). 5) Чалавек маўляў дзеля таго і прыходзіць на свет, каб жыць, а жыць – значыць працай сваёй рабіць добрае (А. Марціновіч) 7) Нядоля людская. На жаль яна заўсёды з чалавекам. Але з ім жа заўжды і прыгажосць зямлі (У. Мароз). 8) Чалавек кажуць гэта суцэльнае сэрца. Уяўляеце, якое сэрца павінен мець пісьменнік, каб у ім змясціліся ўсе нягоды і радасці і сваёй зямлі, і цэлага свету? (Я. Сіпакоў). 9) Паэт цалкам залежыць ад любові. Паэт жыве творча! толькі да таго часу, пакуль любіць. Знікае любоў – знікае і сам паэт (Я. Сіпакоў). 10) Спяшаецца і жыць, і адчуваць напэўна ж маладосць невыпадкова (У. Скарынкін).

RSS





















