РКР 1 2 курс
Марфеміка. Словаўтварэнне
Варыянт для самападрыхтоўкі
1. Прачытайце азначэнне, запішыце адпаведны тэрмін:
1) мінімальная структурная частка слова, якая мае лексічнае або граматычнае значэнне ________________________,
2) неабавязковая марфема, якая канкрэтызуе значэнне кораня і служыць для выражэння граматычных значэнняў __________________,
3) частка слова без канчатка, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне _________________________________,
4) абавязковая непадзельная частка роднасных (аднакаранёвых) слоў, якая выражае іх агульнае лексічнае значэнне __________________________,
5) утварэнне новых слоў шляхам аб’яднання дзвюх і больш асноў ці цэлых слоў або іх частак у адну лексічную адзінку ___________________________,
6) утварэнне новых слоў шляхам складання ўсечаных (скарочаных) асноў ___________________________,
7) утварэнне новых слоў пры дапамозе нулявога суфікса __________________________,
8) утварэнне новых слоў шляхам пераасэнсавання лексічных значэнняў старых слоў _________________________,
9) змена марфемнай будовы, пры якой былая падзельная, вытворная аснова ўспрымаецца як непадзельная, невытворная __________________,
10) змена ў будове слова, пры якой гук або некалькі гукаў адрываюцца да адной марфемы і далучаюцца да другой _________________________.
2. Выпішыце словы з нулявым канчаткам.
Субяседнік, даклікацца, рашаючы, па-асенняму, сінь, паведаміў, матчын, падрыхтавалі, залатыя, пасадка, метро, найбольшы.
3. Змяніце слова або падбярыце роднасныя, каб паказаць варыянты кораня. Вызначыце тып чаргавання (пазіцыйнае ці гістарычнае).
Бераг, вока, горад, блішчаць, каса.
4. Зрабіце поўны марфемны аналіз слоў.
Зазямліць, устрывожаны, храбрасць, падоўгу, збіраючыся, чарнавокі.
5. Вызначце, ад якога слова і якім спосабам утварылася слова.
Пагранічнік, бель, бясспрэчны, плашч-палатка, жывёлагадоўля, універмаг, загад камандуючага.

RSS





















