Заданні для студэнтаў установачнай сесіі ФДА (3,6 г.н.)
Практычнае заданне па тэме “Фанетыка”
1. Прачытайце выразна тэкст, захоўваючы арфаэпічныя нормы. Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страціць святое штосьці.
Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку па пахі.
Не забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што ў хаце тым рубель
У цане і па курсу старому.
Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
І адкуль на стале тваім
Бохан свежага хлеба пахучы.
Помніць свой на іржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
І не страціў святое штосьці. (Р.Барадулін)
2. Затранскрыбіруйце верш і вызначце ў ім фанетычныя працэсы.
Практычнае заданне па тэме “Арфаграфія”
Перакласці словы на беларускую мову. Падкрэсліць у іх арфаграмы.
Жемчужина, страус, идеология, девятый, аудиенция, мистер, Антарио, дезинфекция, пиар, плеяда, характер, Юпитер, березка, семнадцать, Германия, Несвиж, полученные льготы, патриот, район, Неаполь, Иоффе, Диана, Владислав, Матвей, Людмила, Тимофей, проездной билет, милосердность, капустный, Шмидт, Наум, Тадеуш, есаул, Украина, Ольга, фауна, клоун, даун, льет дождь, кровь, адъютант, пьеса, бъет, четырьмя, семья, Марьяна, Дмитрий, Демьян, Георгиев, Викентьев, Юрьев, Лукьян, Софья, Наталья, Наталия, Алла, Жанна, Геннадий, Инна, Анна, Юльян.
Я учусь в учреждении образования…
Тэл. для даведак +375 29 660 88 90; Элект. пошта 23091963e@mail.ru
Міхалевіч Алена Генадзьеўна, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук

RSS





















