Беларуская мова, практычныя заняткі № 8 (25.05.2020)
Рэйтынгавая кантрольная работа №2
па тэме “Дзеяслоў”
Заданні:
- Утварыце ад прыведзеных у дужках дзеясловаў дзеепрыметнікі і дайце ім граматычную характарыстыку. Спішыце сказы.
Варыянт 1
1. Конь (запрэгчы), усё гатова (Я.Колас). 2. Кузьма ўпершыню адчуў, што значыць быць (выкінуць) з калектыву (Я.Брыль). 3. Мужык быў той казачнік слынны, (ведаць) далёка ў краі (Я.Колас). 4. У (падняць) высока руцэ павісла (распластаць) варона (В.Быкаў).
Варыянт 2
1. Кароткая драўляная платформа была (патрушчыць) бомбамі (І.Шамякін). 2. Мітусліва праляцелі (спалохаць) качкі (А.Макаёнак). 3. З правага боку на касагоры ў чорным (пераплесці) галлі, (раскалыхаць) ветрам прысад, адзінокімі вокнамі моргала мястэчка, брахалі (перапудзіць) чужою хадою сабакі (В.Адамчык).
Варыянт 3
1. Збоку, з елкі, старой, высокай, з (выгнуць) аж да зямлі лапкамі, (парасці) сівым мохам, скацілася цераз галаву маленькая рудая вавёрка – схаваеш у жмені, – крутнулася цераз сябе ў (ссячы) багунніку, рвучы з (пажоўкнуць) зямлі нагамі дробненькі мох, і чмякнулася ў густую зялёную траву, як (адкінуць) прэч з гэтага свету (І.Пташнікаў).
Варыянт 4
1. (Натрудзіць) скуру далоняў лаўчыла мяккая (гаіць) цеплыня (А.Савіцкі). 2. Спакойна спіце над затокай, вяршыні (не пакарыць) гор, дажджом (набракнуць) аблокі, палёў (квітнець) прастор! (М.Танк).
- Перакладзiце сказы на беларускую мову. Растлумачце, якiмi сродкамi перадаецца значэнне рускiх дзеепрыметнiкаў.
Варыянт 1
- Со стороны площади дом кажется запустевшим (А. Толстой). 2. Мощённая булыжником дорога прорезала деревню (В. Богомолов). 3. Берег речки, поросший ивняком, скошенный луг со стожками зеленого сена, светло- синее небо — все до боли напоминало исконную Россию, где родилась моя мать и где прошло мое детство (В. Богомолов).
Варыянт 2
1. И вся эта ночь слилась в какую-то волшебную, чарующую сказку (А. Куприн). 2. А поджидало там немалое богатство: созревшие раньше всех анисовые яблоки, груши, ведерко темно-бордовых вишен, деревянное блюдо малины, распространявшей свой ни с чем не сравнимый запах (М. Алексеев). 3. Лесная речка, еще вчера бежавшая навстречу метели, начала сдавливаться серебряными зубцами (В. Белов).
Варыянт 3
1. Рассевшиеся по деревьям снегири розовыми и сиреневыми шарами выделялись на фоне вечерней зари (В. Герман). 2. Ни дорог, ни оврагов, ни кустика — ничего не увидишь, кроме слепящего мельтешения жестких белых снежинок, застилающих все перед глазами (М. Алексеев). 3. Повзрослев, юноша научился видеть кипучую жизнь леса, скрытую от невнимательных глаз, подмечать изменения, происходящие при смене времен года (А. Сергеев).
Варыянт 4
1.Я слушал соловья, глядел на заходившее солнце и думал о том, как много обаяния в нашей родной природе (Г. Скребицкий). 2. Не помня, как оставила дом, Ассоль бежала к морю, подхваченная неодолимым ветром события (А. Грин). 3. Сжатая рожь, бурьян, молочай — все, побуревшее от зноя, рыжее, теперь обмытое росой и обласканное солнцем, оживало, чтоб вновь зацвести (А. Чехов).
- Утварыце ад прыведзеных у дужках дзеясловаў дзеепрыслоўі і дайце ім граматычную характарыстыку. Спішыце сказы.
Варыянт 1
- (Правальвацца) па плечы, (абрушваць) гурбы на сябе, Ганначка прабівалася да вершалінкі (В. Габрук). 2. Пакрычаў малады дзяцел, пакрычаў і, (убачыць), што ніхто яму есці не нясе, вылез з дупла, пачапіўся за кару і вісіць (З. Бяспалы). 3. За бортам паціху булькатала вада, нібы таксама спявала песню, а лодка плыла ўсё наперад, (пакідаць) паварот за паваротам (У. Шахавец).
Варыянт 2
1. Свет абуджае кукаванне, на поўнач (гнаць) зіму. I, (парушаць) маўчанне, я адгукаюся яму (А. Куляшоў). 2. (Вяртацца) аднойчы з палёту, наш знаёмы птах убачыў, што іншы бусел кружыцца над ясакарам, (намервацца) сесці (А. Саснок). 3. Дождж перасціх, але над Дзвіной яшчэ імжыла, і вясёлка не блякла, красавалася, (упрыгожваць) неба і зямлю (Р.Ігнаценка)..
Варыянт 3
1. I калі над гэтым жытнёвым морам раптам падымаецца, шырока (распасцерці) пругкія крылы, сівы лунь, міжволі здасца табе, што гэта сапраўды мора, у якім дзесьці на небасхіле праплывае малюсенькі паруснік (Р. Iгнаценка). 2. Спіць, стаілася возера, (накрыцца) коўдрай-туманам (I. Пташнікаў). 3. Капала са стрэх вада, (стукаць) пад акном аб нешта бляшанае, нудна, са звонам, не (даваць) заснуць (I. Пташнікаў).
Варыянт 4
1. Вецер, (змяніцца) ноччу, падзьмуў з захаду, з другога канца вёскі, (несці) на двор дым з коміна… (I. Пташнікаў). 2. А ў лесе, (выбраць) высокую старую хвою, сядзеў дзесь недалёка дрозд і спяваў… (Я. Колас). 3. Пагоркі падступалі да ракі, то паката (спускацца) зялёнымі адхонамі, то (навісаць) над ёй жаўтлявымі стромымі кручамі (Т. Хадкевіч).
- Перакладзiце сказы на беларускую мову. Растлумачце, якiмi суфіксамі перадаецца значэнне рускiх дзеепрыслоўяў.
Варыянт 1
- В тихом воздухе, рассыпаясь по степи, пронесся звук (А. Чехов). 2. Лежа на берегу ручья, я смотрю в небо, где раскрывается бескрайний простор (И. Соколов-Микитов).
Варыянт 2
- Я зашел в городской сад, сел на скамейку и, развернув дневник, с ужасом поглядел на единицу (М. Зощенко). 2. Лодка лавировала, трудно побеждая волны и медленно приближаясь к острову (В. Короленко).
Варыянт 3
1. Вспомнив о том, что завтра здесь будет только ветер, хозяин направился в глубь острова (В. Распутин). 2. Моторка, лопоча над мелкими беспорядочными волнами, качаясь на веревке, остается позади (В. Попов). 3. Больше ничего не найдя, стали выбираться на дорогу (Ч. Айтматов).
Варыянт 4
- Обнаружив под трофейным одеялом заготовленную адъютантом еду, я с аппетитом выпил крынку топленного молока, затем достал из вещмешка полкуска хозяйственного мыла и, отыскав щель в изгороди, вылез на улицу (В. Богомолов). 2. Покончив с умыванием, тщательно вылизав языком всю шкурку, белочка побежала по суку (В. Распутин).
Метадычныя рэкамендацыі:
- Студэнты груп 270318, 270418, 270518 выбіраюць і выконваюць адзін з варыянтаў паводле першай літары прозвішча: 1 варыянт – прозвішчы на А, Б, В, Г; 2 варыянт – прозвішчы на Д, Е , Ж, К; 3 варыянт – прозвішчы на Л, М, Н, О, П, Р; 4 варыянт – прозвішчы на С, Т, Ф, Х, Ч, Ш.
- Выкананыя працы студэнты павінны даслаць не пазней 20 гадзін 25 красавіка 2020 года або на мой вайбер, або на электронную пошту.
Вайбер +375 29 660 88 90,
Электронная пошта 23091963e@mail.ru
Беларуская мова, практычныя заняткі № 8
Тэма “Марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў”
Заданні:
Заданне 1. Падкрэсліце нарматыўную форму дзеепрыслоўя.
Пішучы — пішачы, скачучы — скачачы, дрэмлючы — дрэмлячы, помнячы — помніўшы, п’ючы — піўшы, трапіўшы — трапячы, касіўшы — косячы.
Заданне 2. Адзначце дзеепрыслоўі, правільна перакладзеныя на беларускую мову.
Вслушиваясь — услухаўшыся, пригласив — запрасіў, озираясь — азіраячыся, вышивая — вышываячы, сбрасывая — скідая, почувствовав — адчуўшы, роняя — раняючы, кружа — кружася, сидя — седзечы, сказав — сказаў, работая — працуючы, улыбаясь — усміхаясь, видя — бача, черствея — чарсцвеючы.
Заданне 3. Ад наступных дзеясловаў утварыце магчымыя дзеепрыслоўі.
Браць, выразаць, уваходзіць, ссячы, ісці, вырабіць, адчапіць, пісаць, любавацца.
Заданне 4. Зрабіце марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў.
1. Маці, сабраўшы нешта з адзежы, недзе раздабыўшы запалак і сахарыны, пайшла ў вёску (Л. Арабей). 2. Усё гэта яны звязвалі ў вузлы і, перахры- сціўшыся, глянуўшы ў апошні раз на сваю зямлю, пакідалі яе, пакідалі зруйнаваны горад (Л. Дай-нека). 3. Троху спалоханы, асцярожна плёўся ён [Рускі] назад, заткнуўшы лапатачку за пояс і маючы ў адной руцэ кацялок з накапанаю бульбаю, а ў другой — стрэльбу на ўсякую неспадзяванку (М. Гарэцкі). 4. Ішоў па лесе вобмацкам. Натыкаўся на дрэвы і, мінаючы, абымаў іх з нейкай шчырай дзіцячай ласкай (М. Зарэцкі).
Метадычныя рэкамендацыі:
Выкананыя працы студэнты павінны даслаць не пазней 20 гадзін дня па раскладзе або на мой вайбер, або на элнктронную пошту.
Вайбер +375 29 660 88 90,
Электронная пошта 23091963e@mail.ru
Міхалевіч Алена Генадзьеўна

RSS





















