Практычныя заданні для груп 591418-591618 ФДА
(летняя экзаменацыйная сесія 2019-2020т н.г.)
1.Тэст па тэме “ Просты сказ”
І. Падкрэсліце выказнікі і вызначце іх тып.
- Летам полю звінець каласамі.
- Давайце возьмем яго ў сваю брыгаду.
- Хутка ў полі стане пуста.
- Звоніць, шчабеча, заліваецца жаваранак.
- Коля пачаў расказваць пра горад.
- Шуміць блакітнай хваляй Нёман.
- Кожны чалавек павінен пакінуць пра сябе памяць.
- Гэта для іх стараюцца звінець вадою фантаны.
- Кватэра ў нас з трох пакояў.
- Дні сталі цёплыя.
- Ніва скрозь густая.
- Хвойка была маленькая.
- Маладыя сасонкі цешаць вока.
- Яська – майстар на ўсе рукі.
ІІ. Вызначце, якім членам сказа з’яўляецца падкрэсленае слова
- Расчасалі вішні шоўкавыя косы.
- Пра яго гавораць толькі добрае.
- Верасень на плечы ўскінуў плашч барвовы.
- Сёння раніца надзіва светлая.
- Валя ўбачыла чалавека з шырокім тварам.
- Вакол цвілі духмяныя сады.
- У зялёнай квецені пачынае спяваць дзівосная птушка – зязюля.
- Дом з цэглы стаяў на ўзгорку.
- Мінуўшы возера і млын, Мікола раптам спыніўся.
- Галя пайшла на кухню напіцца вады.
ІІІ. Пастаўце, дзе трэба, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- Возера як мора.
- Мора песенны мой успамін.
- Памеры дзялянкі пятнаццаць квадратных метраў.
- Дзень як дзень.
- Марская служба не слодыч.
- Важны работнік дзядзька Язэп.
- Маці таксама настаўніца.
- Мы крычаць.
- Яны прышлыя людзі.
- Паліць кветкі наша задача.
- Чужына не родная маці.
- Марскія хвалі быццам горы.
- Рукі хоць рэпу сей.
- Людзі снуюць і гамоняць.
ІУ. Адзначце канструкцыі, у якой дзеяслоў мае форму толькі множнага ліку
- Дзясятак людзей сабрал (а, і)ся.
- Дуб з бярозай перашэптва(е, ю)цца.
- Частка жыхароў апрошан (а, ы).
- Тры заданні не выканан (а, ы).
- Некалькі хвілін прайшл (о, і).
2. Спішыце тэкст, раставіўшы знакі прыпынку.
Пакуль добра не сцямнела і была відаць дарога коні павярнулі ў поле. Узлесак застаўся ззаду і ў душы Бурава пачала расці трывога як бы не напароцца на ворагаў. Усё ж праз вярсту ад станцыі была паліцыя і невядома ці сядзіць яна зараз у сваім бункеры ці можа як і яны гойсае дзе па вёсках і заляжа ў засаду. Цяпер Бураў не падганяў кабылы і тая ішла як хацела а ён навастрыўшы зрок пільна ўглядаўся ў прырэчны хмызняк туды дзе калісьці была кладка. Хоць ён і нарадзіўся тут і вучыўся але з таго часу як бацька перабраўся з сям’ёй у мястэчка Бураў ні разу не завітаў сюды не было часу і патрэбы а затым на яго жыццёвым шляху была вайсковая служба на Далёкім Усходзе. І цяпер едучы па тутэйшых мясцінах ён ледзьве пазнаваў іх хоць яны і не надта змяніліся. Прынамсі узлесак дарога і поле былі як і некалі калісьці ён тут пасвіў жывёлу вазіў снапы і сена. Здаецца ў полі і ля ракі было пуста толькі ў прырэчным хмызняку варушылася на ветры непаседлівая чародка вераб’ёў ды каркалі вароны. Ён ужо згледзеў там Сушчэнеў агарод на якім стаялі два стажкі сена і ўбачыў па сцежцы што вяла да падворка ішла жанчына. Бураў ураз апрытомнеў і прыгнуўшыся скокнуў з воза. Хвіліна і ён за хвояй. Ужо адтуль згледзеў як пад’ехалі дзве фурманкі і з іх крадком ссыпаліся людзі якія шуснулі за канаву ў падлесак. В.Быкаў
3. Заданні па тэме “Складаны сказ”:
1. Спісаць сказ, расстаўляючы знакі прыпынку. Вызначыць від сказа, скласці яго схему; пісьмова растлумачыць знакі прыпынку.
2. Першую частку складанага сказа разабраць па членах; даць гэтай частцы агульную характарыстыку як простаму сказу.
Варыянт 1
У радасці і ў журбе з блізкіх і длёкіх дарог я вяртаюся зноў і зноў туды дзе сярод старых лясоў і вялізных неабсяжных балот на пясчанай выспе раскінулася вёска у якой я нарадзіўся у якой і сёння жыве мая маці у якой жывуць мае браты (Б.Сачанка).
Варыянт 2
З першага дня мацярынства трывог і пакут болей чым радасцей у кожнай маці пакаўзнулася дзіцятка разбіла носік матчына сэрца ледзь не парвецца першай двойка гора для маці а яна ўсё чакае расцей і ўцех (С.Грахоўскі).
Узор. 1. Пакуль добра не сцямнела і была відаць дарога, коні павярнулі ў поле. – Сказ складаны, які складаецца з трох частак. Першая “Пакуль добра не сцямнела” даданая акалічнасная часу, граматычная аснова – выказнік не сцямнела, сродак падпарадкавальнай сувязі – злучальнае слова пакуль. Другая частка “Пакуль была відаць дарога” даданая акалічнасная часу, граматычная аснова: дзейнік дарога, выказнік была відаць, сродак падпарадкавальнай сувязі – злучальнае слова пакуль. Трэцяя частка “Коні павярнулі ў поле” галоўная, граматычная аснова: дзейнік коні, выказнік павярнулі. Схема (Пакуль…) і (…),[ ]. Сказ складаназалежны з некалькімі даданымі часткамі. Сузалежнае аднароднае падпарадкаванне. Коска раздзяляе часткі складанага сказа.
2. Пакуль добра не сцямнела – сказ просты, адмоўны, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, выказнікавы, безасабовы, развіты, поўны, няўскладнены. Выказнік не сцямнела просты дзеяслоўны, акалічнасць добра меры і ступені, акалічнасць пакуль часу.

RSS





















