Факультэт дашкольнай адукацыі
Год навучання: 2020-2021
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: І
Семестр: 1
Форма адукацыі: дзённая
Кантрольная работа № 1
Заданні:
- Запісаць тэкст пад дыктоўку.
- Затранскрыбіраваць тэкст.
- Зрабіць фанетычны аналіз выдзеленага ў абзацы слова (І варыянт – першы абзац, ІІ варыянт – другі абзац)
- Выпісаць з абзаца свайго варыянта словы з асіміляцыяй, вызначыць яе від.
- Выпісаць з абзаца свайго варыянта словы, у якіх адлюстраваліся фанетычныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, эпентэза, падаўжэнне зычных, прыстаўныя гукі; афрыкаты, зацвярдзелыя зычныя і інш.).
Праходзілі вякі, адыходзілі ў нябыт пакаленні, знікалі і развальваліся магутныя імперыі, а кніга – вялікае цуда, створанае чалавечым розумам, – жыла, хвалявала сэрца, абуджала думку, клікала да сацыяльных перамен. Кніга жыватворчым чынам уплывала на грамадства, садзейнічала развіццю навукі і тэхнікі, уваходзіла ў паўсядзённы побыт чалавека. Друкаваная кніжка адкрывала новую старонку ў культурным жыцці народаў, ішла цераз рубяжы і граніцы з адной краіны ў другую, нястомна змагалася са злом і крыўдаю, прыгнётам і эксплуатацыяй.
Гісторыя беларускай кнігі – гэта гісторыя вострай і зацятай нацыянальна-вызваленчай барацьбы беларускага народа за сваё існаванне, за права “людзьмі звацца”, за сваю мову і культуру. За пяць вякоў беларускае друкаванае слова перажыло многае, прайшло нялёгкі і складаны шлях, на якім былі перыяды росквіту і заняпаду, былі светлыя і змрочныя старонкі. Але народ праз усе выпрабаванні і ліхалецце чужаземнага і сацыяльнага ўціску пранёс кнігу – самы дарагі скарб духоўнага жыцця (С.Александровіч).
|
Зацверджана на пасяджэнні кафедры 28.08.2020 (пратакол № 1) |
|
|
|
Загадчык кафедры |
__________ |
А.С.Васілеўская |
Група 290120
Праходзілі вякі, адыходзілі ў небыццё пакаленні, знікалі носьбіты, а кніжка як вялікае цуда, створанае чалавечым розумам, як подзвіг геніяў жыла і будзе жыць на ўсе гады.
Група 290220
Гісторыя беларускай кніжкі – гэта вострая і зацятая нацыяналь-вызваленчая барацьба за сваё існаванне, за маўленчую праўдзівасць, за моладзь і культуру, а таксама за права “людзьмі звацца”.
Група 290320
За пяць вякоў беларуская кніжка як самы дарагі духоўны скарб прайшла нялёгкі перыяд станаўлення і развіцця, росквіту і заняпаду, мела як светлыя, так і змрочныя старонкі.

RSS





















