Факультэт пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 3
Семестр: 5
Форма адукацыі: дзённая
Рэйтынгавая кантрольная работа № 2
1. Спісаць тэкст, расставіўшы знакі прыпынку.
Нацыя як і кожны грамадскі арганізм або пэўная гістарычная супольнасць падпарадкавана агульначалавечым законам супольнага існавання. Мусіць найпершы з іх ён жа і самы бясспрэчны у тым каб жыць лёгка сваёю сям’ёй на сваёй зямлі. Нават невялікае парушэнне гэтага закона непазбежна цягне за сабой безліч гістарычных калізій не вырашальных для сябе канфліктных сітуацый. Усё тое мы бачым як на знакамітых уроках сусветнай гісторыі так і на красамоўных прыкладах нашай сучаснасці.
Лёс ці жыццё сапраўды рэдка даюць-такі спрыяльныя магчымасці. Іменна чалавецтва перажывае няспынны рух этнасаў часткі яго перамешваюцца ў часе і на прасторы. Як вынік гістарычных катаклізмаў бывае што нацыі страчваюць не толькі зямлю але і ўсю радзіму. Сорам той нацыі якая застаецца без сваёй зямлі дзяржаўнасці мовы культуры якая часам страчвае і гісторыю. Гэта аж катастрофа для яе народа і непапраўная страта для чалавецтва (Васіль Быкаў).
2. Граматычнае заданне:
2.1. Выканаць марфалагічны разбор ужытых у тэксце прыназоўнікаў.
2.2. Выканаць марфалагічны разбор ужытых у тэксце злучнікаў.
2.3. Выканаць марфалагічны разбор ужытых у тэксце часціц.
2.4. Выпісаць ужытыя ў тэксце безасабова-прэдыкатыўныя словы, вызначыць, з якімі часцінамі мовы яны суадносяцца і да якой лексіка-семантычнай групы адносяцца.
2.5. Выпісаць ужытыя ў тэксце мадальныя словы, вызначыць лексіка- семантычную групу і разрад па суадноснасці з часцінамі мовы.
|
Зацверджана на пасяджэнні кафедры 25.09.2020 (пратакол № 2). |
|
|
|
Загадчык кафедры |
__________ |
А.С.Васілеўская |
Заўвагі:
- Граматычнае заданне 2 студэнты выконваюць па варыянтах:
І варыянт – першы абзац – выконваюць студэнты з прозвішчамі на
А - Л,
ІІ варыянт – другі абзац – выконваюць студэнты з прозвішчамі на
М - Я.
2.Выкананыя заданні студэнты дасылаюць у той жа дзень, калі праводзяцца заняткі з кантрольнай работай, не пазней 14 гадзін або на вайбер +375 29 660 88 90, або на электронную пошту 23091963e@mail.ru
3.Дамашняе заданне:
3.1. Да 11. 12.2020 г. даслаць КСР па тэме “Правапіс часціц. Ужыванне часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы”.
3.2.Вывучаецца тэарэтычны матэрыял па тэме “Выклічнік. Гукапераймальныя словы”.
3.3. Грыгор’ева, Л.М. Сучасная беларуская мова. Зборнік практыкаванняў:вучэб.дапаможнік/Л.М.Грыгор’ева. Г.Ф.Андарала. – Мінск: Выш.шк., 2010. – С. 226 – 227, практ.5 (пісьмова выканаць заданні практыкавання).
Дацэнт Міхалевіч Алена Генадзьеўна

RSS





















