Заданні для студэнтаў ІІ курса ФДА
(гр.290119,290219, 290319)
Тэма: Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Кантрольная работа
Заданні:
- Растлумачце значэнні фразеалагізмаў і складзіце з імі сказы.
Даць рады, лёгкая рука, блізкі свет, абое рабое, хоць вады напіся.
- Перакладзіце фразеалагізмы на беларускую мову і запішыце іх.
Оказать милость, из уст в уста, у черта на куличках, белены объелся, плестись в хвосте.
- Выпісаць з тэксту назоўнікі і растлумачыць іх значэнне, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам беларускааай мовы.
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
І журчыш, як баіць байку
Мне бабуля перад сном.
Разгарну буквар вясёлы –
Зноў са мной гаворыш ты,
Мілагучная заўсёды,
Як званочак залаты! (Ніл Гілевіч)
- Падзяліць выдзеленыя словы на марфемы (па табліцы).
Сціх даўно птушыны гоман,
Зоркі выспелі над домам.
Выплыў месяц-чарадзей:
Хто не спіць яшчэ з дзяцей?
Светлы месяц-маладзік
Адпачыць рашыў і знік:
Лёг у хмаркі і да ранку
Слухаў зорак калыханку.
|
Слова |
Прыстаўка |
Корань |
Суфікс |
Канчатак |
Постфікс |
Студэнтам належыць выканаць заданні, указаць сваё прозвішча і групу і даслаць на электронную пошту 23091963e@mail.ru да 27 лістапада 2020г. (да 20 гадзін). Жадаю поспехаў і здароўя!
Алена Генадзьеўна Міхалевіч + 375 29 660

RSS





















