Заданні да практычных заняткаў на 22.05.2020
ІІ курс ФДА
Факультэт дашкольнай адукацыі
Год навучання: 2019-2020
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: ІІ
Семестр: 4
Форма адукацыі: дзённая
Кантрольная работа №2
Варыянт 1
Заданні:
1. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову, пісьмова растлумачыць канчаткі назоўнікаў.
Подходить к деревне, написать на доске, копать в земле, держать в руке, аист на крыше, работать в библиотеке.
2. Утварыць і запісаць словазлучэнні з назоўнікамі ў дужках, растлумачыць пісьмова правапіс канчаткаў гэтых назоўнікаў.
Ткаць з (лён), пад ценем (дуб), сетка (дождж), сіла (гераізм), гаварыць па (тэлефон), з нагоды (юбілей), зямля ў (снег), спыніцца на (рог) вуліцы, жыць у (Брэст), дуга з (вяз).
3.Утварыць ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі, скласці і запісаць з імі словазлучэнні.
Рыбак, бацька, Зоська, бусел, Васіль, Васіліна, лось, вавёрка, Цётка, дзядзька, Надзя, Андрэйка, тата, герой, Вераніка, суседка, дзяцел.
4. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову і запісаць іх. Праскланяць два словазлучэнні (на выбар).
Два старых друга, три лучших дежурных, четыре веселых мальчика, четыре младших лейтенанта, три тяжелых задачи, два молодых специалиста.
Варыянт 2
Заданні:
1. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову, пісьмова растлумачыць канчаткі назоўнікаў.
Дать книгу девочке, купаться в реке, служить на границе, слеза на щеке, прочитать в книжке, подарить сестре.
2. Утварыць і запісаць словазлучэнні з назоўнікамі ў дужках, растлумачыць пісьмова правапіс канчаткаў гэтых назоўнікаў.
Да пачатку (сеанс), метад (рэалізм), на першым (паверх), жыць пры (сын), пах (мёд), стаяць у (куток), у (бег) жыцця, уцалець ад (агонь), здабываць у (бой), кусты (маліннік).
3.Утварыць ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі, скласці і запісаць з імі словазлучэнні.
Настаўніца, варона, Толя, Тоня, ластаўка, Віцька, Кацька, мядзведзь, настаўнік, птушка, Алесь, Алеся, вучань, каваль, Грышка, бабёр, бабка, Манька.
4. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову і запісаць іх. Праскланяць два словазлучэнні (на выбар).
Четыре новых рекорда, три высоких клена, два лучших студента, два опытных летчика, три смелых воина, четыре уютных квартиры.
|
Зацверджана на пасяджэнні кафедры 12.09.2019 (пратакол № 2)
|
|
|
|
Загадчык кафедры |
__________ |
А.С.Васілеўская |
Адказы заданняў любога варыянта на выбар студэнта студэнты павінны даслаць на вайбер +37529 660 88 90 або на электронную пошту 23091963e@mail.ru не пазней 22.05.2020г. (да 20-00 гадзін).

RSS





















