Факультэт пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 2
Семестр: 3
Форма атрымання адукацыі: дзённая
Кіруемая самастойная работа
Тэма: Групы займеннікаў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы.
Літаратура
Асноўная:
Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 621 с.
Дадатковая:
Кароткая граматыка беларускай мовы: У 2-х ч. / пад рэд. А.А.Лукашанца. – Мінск, 2007. – Т. 1. – С. 259-275.
Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў: заданне 1.
Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў: заданне 1 і 2.
Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў: заданні 1,2,3
Заданне 1. Запоўніць табліцу
|
Разрад займеннікаў |
Займеннікі |
Суадноснасць з іншымі часцінамі мовы |
Граматычныя катэгорыі |
Сінтаксічная функцыя |
Прыклады* |
|
|
|
|
|
|
|
*У якасці прыкладаў падабраць загадкі, прыказкі, фразеалагізмы, крылатыя словы
Заданне 2. Са сказаў выпісаць словазлучэнні (спалучэнні слоў) з займеннікамі. Вызначыць разрад займенніка, яго суадноснасць з іншымі часцінамі мовы, адзначыць граматычныя катэгорыі.
1. Знаю: няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае (Г.Бураўкін). 2. Няясныя вобразы ўсплывалі самі сабою, аб чымсьці казалі і клікалі невядома куды, а на сэрцы аставалася адчуванне ўтраты чагось далёкага, чаго ўжо не вернеш ніколі (Я.Колас). 3. Ты ўзышла на ганак новай школы, ты гэтым дзецям родная, свая і ўжо сябе не лічыш навасёлам, бо тут твой дом і тут твая сям’я (С.Грахоўскі). 4. Трэба нам кожны дзень адчуваць прысутнасць сяброў, не спазняцца са шчырай спагадай да іх (Я.Брыль). 5. Не пакідай мяне трывога, будзь спадарожнікам маім (А.Пысін). 6. Колькі робіш, столькі зробіш (Прыказка). 7. Нічые такія слёзы, як матчыны: яны і ўтопяць, яны і шчасця выпрасяць (Прыказка).
Заданне 3. Скласці апорную схему “Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы. Пераход іншых часцін мовы ў займеннікі”.

RSS





















