Факультэт пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 2
Семестр: 3
Форма атрымання адукацыі: дзённая
Кіруемая самастойная работа
Тэма:Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове ў параўнанні з рускай мовай. (практычныя заняткі)
Літаратура
Асноўная:
Сучасная беларуская мова: вучэб.дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 621 с.
Дадатковая
Кароткая граматыка беларускай мовы: У 2-х ч. / Пад рэд. А.А.Лукашанца. – Мінск, 2007. – Т. 1. – С. 259-275.
Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў.
Заданне. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні:
1. З якімі лексіка-граматычнымі разрадамі слоў могуць спалучацца колькасныя і парадкавыя лічэбнікі?
2. Якую склонавую форму набываюць назоўнікі, калі спалучаюцца з лічэбнікамі два, тры, чатыры і з лічэбнікамі ад пяці і далей?
3. Якую форму набываюць назоўнікі, калі спалучаюцца з дробавымі лічэбнікамі?
Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў
Заданне. Размяркуйце прыведзеныя спалучэнні ў дзве групы – правільнае ўжыванне / памылковае ўжыванне – і пісьмова пракаменціруйце свой адказ (сфармулюйце правілы спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі).
У паўтары разы, два сталы, два калені, двое сутак, тры вядра́, трое сяброў, трое парасят, чатыры белых бярозкі, чацвёра дзвярэй, пяць дрэў, пяцёра раненых, пяцёра жанчын, першы ўрок, прыйшоў першым, трэці ў рэспубліцы, чацвёрты ад вугла, адна дзявятая частка, дзве трэціх, даражэй удвая, канец семнаццатага – першая палова васемнаццатага стагоддзя, у дзве тысячы першым –дзве тысячы пятым годзе, у трыццатых- саракавых гадах.
Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў
Заданне. Падрыхтуйце матэрыялы для кароткага даведніка па культуры маўлення па тэме “Сінтаксічныя сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове”
Узор: Памятайце, што форма мужчынскага роду два далучаецца да назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду (два дамы, два акны), а форма жаночага роду – да назоўнікаў жаночага роду (дзве кватэры).
Факультэт пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 2
Семестр: 3
Форма атрыманняадукацыі: дзённая
Кіруемая самастойная работа
Тэма:Словы з няпэўна-колькасным значэннем (лекцыя) -
Літаратура:
1. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1994. – С. 316. (Электронная бібліятэка b-ok.org; book/2938340/895041).
2. Кароткая граматыка беларускай мовы: У 2-х ч. / Пад рэд. А.А.Лукашанца. – Мінск, 2007. – Т. 1. – С. 273-275.
3. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. /Л.М. Грыгор'ева [і інш].; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор'евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2010. – 621 с.
Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў.
Заданне. На аснове аналізу тэарэтычнага матэрыялу, падрыхтуйце пісьмовы адказ на пытанне “Няпэўна-колькасныя словы”.
Узровень 2 (прымяненне, аналіз) – максімальная адзнака 8 балаў.
Заданне. Падбярыце і запішыце 10 загадак, прыказак, лічылак, у якіх ужываюцца няпэўна-колькасныя словы.
Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў
Заданне. Падрыхтуйце прэзентацыю “Спосабы выражэння няпэўнай колькасці ў беларускай мове”. Праілюструйце тэарэтычныя палажэнні прыкладамі з загадак, прыказак, лічылак, казак.

RSS





















