Новости События Общее

Подготовка к экзамену по синтаксисе белорусского языка

30-03-2020 Самостоятельная работа студента
Задания и тест направлены на систематизацию знаний и умений по разборе предложений и таким образом позволяют самостоятельно подготовиться к экзаменам.

Пабудуйце схему сказаў, вызначце іх тып.

 

1. На ажарсцвелай траве ўзлескаў, на густых верасах ужо ляжалі адзінокімі зорачкамі восені жоўтыя лісцікі бярозы, былі шэрымі ад расы ранішнія паплавы, а ночы пахлі цёплым туманам і яблыкамі, якія гулка стукаліся аб шчодрыя грудзі зямлі, над палямі ляцела рэдкае павуцінне, асядала белымі ніткамі на раллі і блішчала на сонцы, якое яшчэ і грэла і ярка свяціла нейкім крышку журботным святлом (А.Жук).

 

2. Сапраўднаму чалавеку, які ўлюбёны ў свой край, дорага ўсё: нават свіст тоненькай травінкі над схаваным між купін птушыным гняздом, нават ласіны след на заснежанай лясной палянцы, нават усплёск рыбы на азоранай вадзе сцішанага возера, бо кожная такая дэталь нагадвае яму штосьці вялікае, дарагое і непаўторнае, што завецца роднай зямлёй (К.Кірэенка).

 

3. Недзе ўжо напрадвесні, калі пачынаў адчайна таяць і сплываць снег, калі свавольна загаманілі і забалбаталі вакол імклівыя ручаіны, незразумела чаму сэрцу раптам рабілася то балюча, то шчасна, і хацелася яму вырвацца некуды з грудзей, хацелася нейкай незразумелай волі ці, наадварот, няволі (А.Васілевіч).

 

4. Увечары, калі над пальмамі загарэліся цёплыя зоркі і месяц паклаў свае залатыя дарожкі ў моры, а ў цёмным кіпарысавым гаі аглушальна зацёхкалі салаўі, падышлі з гітарай мясцовыя хлопцы – рыбакі, механікі, аграномы, сяляне, і пачаўся цудоўны вечар дружбы (П.Панчанка).

 

5. Кожнаму знаёмы той стан душы, калі трэба аглянуцца ў апошні раз на ўсё, што было такое дарагое і блізкае, з чым зрадніўся, і пайсці па сваёй жыццёвай дарозе наперад, да новых спраў і новых сяброў (Я.Сіпакоў).

 

6. Для таго, каб збудаваць хату на добрым месцы, шырока бытавала такое павер’е: калі ў посудзе з мёдам, пакінутым на абраным месцы ў выкапанай ямцы на ноч, пад раніцу з’яўляліся мурашы, месца лічылася ўдалым (Т.Кухаронак).

 

7. Наперакор скептыкам, якія не прызнавалі за беларускай мовай яе самастойнасці, Багдановіч дакажа, што яна ніколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя мовы, што ёй падуладны ўсе віды і жанры, зведаныя і асвоеныя высокаразвітымі літаратурамі, і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў (А.Бачыла).

8. Не ведаю, адкуль гэта ідзе, але мне здаецца, што кожны, хто хоць адзін раз убачыў, перарадаваўся і перажыў, бы асабістае шчасце, той час, калі зацвітаюць сады, ужо ніколі не зможа забыцца, як гэта бывае (Я.Сіпакоў).

 

9. Юрка любіў паляжаць-памарыць на сонейку, паглядзець у ваду, дзе заўсёды вірыць нейкае незразумелае, таямнічае жыццё: заклапочана снуюць жукі-плывунцы, павольна ўзбіраюцца па чароцінах ракавінкі-слімакі, у пяску, дзе больш тарфянога смецця, варушацца ручэйнікі, цягнучы на сабе свае домікі-сучкі (А.Шаўня).

 

10. Перад вачыма паўставалі знаёмыя мясціны: і мілая рэчка з маленькай пясчанай касой на завароце, на якой калісьці, выкупаўшыся ў летні поўдзень, грэліся на сонцы, і паплавы з рэдкімі купчастымі дубамі, пад якімі так прыемна было схавацца ад спёкі ў час касьбы, і славутае жытняе поле на ўзгорку, з-за якога прыйшлося так перахвалявацца, але якое не падвяло (Т.Хадкевіч).

 

11. Межавы ружовы камень нагадаў Міцю далёкае лета, тую пару яго, калі на балоце астануцца толькі сухія лапкі алешніку, якімі значылі мяжу, няроўныя радкі ад касы з жоўтымі купкамі пяску, наточанага мурашкамі, і калі можна было прыганяць сюды на пашу кароў (В.Адамчык).

 

12. Уважліва сочачы за машынамі, нібыта спадзеючыся ўбачыць на іх і сваіх знаёмых ці, можа, нават бацьку, ён спачатку не мог разабрацца, чаму заварушыліся людзі, што стаялі поплеч, чаму нейкі мужчына адсоўвае яго ўбок (Я.Сіпакоў).

 

13. Я нікуды далёка не ездзіў, а таму і не ведаў, што ў вагоне можна заседзецца, што на станцыі замест падлогі прыемна адчуць зямлю, якая не стукае ў твае падэшвы (Я.Сіпакоў).

 

14. Халоднай, снежнай зімою, калі ад завірух не відно, дзе канчаецца зямля і пачынаецца неба, цёпла думалася пра зялёнае лета; мокрай, прастуджанай восенню, выхаджанай і вытаптанай наскрозь дажджлівымі вятрамі, марылася пра сонечную вясну; і неяк не хацелася верыць, што можа быць яшчэ і іншая думка пра святыню твайго пакалення (Я.Сіпакоў).

 

15. Я націскаў як толькі мог на педалі, чуючы, што за спінаю вуркоча гром, але ўсё роўна ўцячы ад дажджу не ўдалося: дарога скрозь вузкая, караністая, і шмат дзе трэба было каціць веласіпед (Б.Сачанка).

16. Лета для мяне яшчэ там, у дзяцінстве, назаўсёды прапахла альховай карою, з якой мы рабілі лубкі для ягад, суніцамі, малінаю ды чарніцамі, якімі пахлі нашы рукі, вусны і нават шапкі, у якіх назаўсёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад (Я.Сіпакоў).

 

17. Потым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер – і абрынулася на зямлю ўсё разам: і цемра, і суцэльная, як з лубу, сцяна вады, святло сіняватых ад лютасці маланак, удары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі камячок, бо здавалася, што ты толькі адна засталася на ўсім белым свеце (А.Жук).

 

18. Забываўся часам Іван Васільевіч назвы вёсак, як і прозвішчы, але, каб завязалі вочы і прывезлі ў любое сяло, якое наведаў хоць аднойчы, ён беспамылкова сказаў бы, у якім яно раёне, калі ён тут быў, з якімі людзьмі сустракаўся (І.Шамякін).

 

19. Колас глядзеў на прыродныя з’явы не толькі як мастак, які тонка адчувае прыроду, ён глядзеў на ўсё і вокам селяніна, які бачыць у зямлі сродак існавання, які цэніць перш за ўсё тое, што спрыяе добраму ўраджаю, людскому шчасцю і радасці (М.Лынькоў).

 

20. На пачатку лета, калі каласы ўжо добра наліваліся, але яшчэ не цвярдзелі, я зрываў іх цэлы пук і, дайшоўшы да ручая, які ў лагчыне, там, у алешніку, раскладаў вогнішча (Я.Сіпакоў).

 

21. Міхась гаварыў знаёмым, што той, хто хоць раз бачыў велічныя рэшткі колішніх муроў Навагрудскага замка, роў, што акружае Замкавую гару, хто сам спрабаваў узлезці на гэтую гару, гэтага горада не забудзе (А.Кажадуб).

 

22. Вераніцы ўсё тут падабалася: і задумлівая постаць Янкі Купалы, які, ускінуўшы на плечы плашч, ішоў, як па зямлі, па пагорку пастамента, і невялічкая крынічка, якая бруілася ля яго ног, і каменная папараць-кветка, што даставала лісцем як не да самай вады (Я.Сіпакоў).

 

23. Калі ў сцяну замуравалі апошні чырвоны камень і дождж адмыў высокія муры ад пяску і гліны, убачылі жыхары Лоска, што зубцы і вежы нібы залівае чырвонае зарава, хоць неба і было зацягнутае воблакамі (А.Гурскі).

 

24. У той дзень Еву можна было бачыць на полі, дзе яна развітвалася з зямлёю, якая яе карміла і паіла, на гародзе, які яна капала, і ля свайго хлява, платоў, ля калодзежа і шмат яшчэ дзе (Б.Сачанка).

25. Апынуліся каля Белага мора там, дзе на беразе Анежскай губы туліўся раней мала каму вядомы пасёлак Сарокі, а потым, калі пабудавалі Беламорканал, які тут якраз уліваецца ў Белае мора, на месцы гэтага пасёлка вырас горад Беламорск (А.Марціновіч).

 

Выканайце тэст.

Варыянт 1

 

Тэст А

 

А1. Адзначце складаны сказ з рознымі відамі сувязі:

           1) Вечна я ўдзячны жытняму хлебу, чыстай вадзе з невялічкай крыніцы, лесу зялёнаму, сіняму небу, светлай рачулцы, што ў полі бруіцца.

 2) Я люблю часіну навальніцы, калі б’е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы, кроплі асыпаючы на дах.

 3) Салавейка прыціхне, спыняць бег ручаіны, і жаўрук страпянецца над жытамі пад сонцам.

 4) Голас у Івана Сцяпанавіча быў няроўны, відаць, яго штосьці турбавала.

 5) Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, калі ты пяць хвілін пашкадаваў, каб дзецям паказаць куточак свету.

 

А2. Адзначце сказ, які не адносіцца да складаных сказаў з рознымі відамі сувязі:

 1) Надыходзіць той час, калі паветра робіцца вельмі ядранае: бразне нехта вядром ля калодзежа – звон доўга не аціхае на вуліцы.

 2) Стаіш пад моцным дажджом – і табе сапраўды здаецца, што нехта перакуліў вялізнае вядро з вадою.

 3) Даспявала жыта, і пераспявалі сіласныя культуры; бялелі яравыя, і проста ўвачавідкі жаўцеў лён.

 4) І першая баразна, і першая сеялка – таксама свята і радасць, але ім, відаць, цяжка зраўняцца з той урачыстасцю, якою спрадвеку было аблашчана жніво.

 5) Бадзёры марозік падмарозіць поле, дзе прыгожа зелянее азіміна, вуліцу, на якой, ідучы яшчэ ў гумавых ботах (не паспеў пераабуцца ў што-небудзь цяплейшае), адчуваеш кожную няроўнасць схопленай марозам груды.

 

А3. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

           Вясна прыйшла ў гэты год надзіва рана, люты не лютаваў, не шалеў завеямі, не бушаваў мяцеліцамі, радасць адчувалася ва ўсім: твары людзей быццам свяціліся знутры, паветра звінела, на дрэвах лопаліся пупышкі, і яшчэ кволыя лісцікі імкнуліся хутчэй вырвацца на волю, на сустрэчу з сонцам.

 1) 10

 2) 8

 3) 6

 4) 9

 5)  7

 

А4. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ:

           Днём радавала пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца, і аднекуль з чыстага неба сыпаўся сіні іней; ночы стаялі месячныя, ядраныя: была поўня.

 1) Бяззлучнікавая і злучальная;

 2) злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая;

 3) злучальная і падпарадкавальная;

 4) бяззлучнікавая і падпарадкавальная.

 

А5. Адзначце, якая схема адпавядае сказу:

           Увечары, калі над пальмамі загарэліся цёплыя зоркі і месяц паклаў свае залатыя дарожкі ў моры, а ў цёмным кіпарысавым гаі аглушальна зацёхкалі салаўі, падышлі з гітарай мясцовыя хлопцы – рыбакі, механікі, аграномы, сяляне, і пачаўся цудоўны вечар дружбы.

 1) [  ], (калі...), і [  ].

 2) [..., (калі...) і (...), а (...), ... ], і [  ].

 3) [  ], (калі...), і (...), а (...), і [  ].

 4) (Калі...), і (...), а (...), [  ].

 5) [ ...,(калі...)...], і [  ].

 

А6. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

 1) Бяроза стаяла на краі баравіны, высокая, роўная і, калі ўпілася ў яе сякера, адразу здрыгануўся звонкі ствол, уся бяроза стала як шумлівая хмара трапяткіх матылёў.

 2) Мара Францішка Скарыны і іншых дзеячаў беларускай культуры, каб кнігі на роднай мове траплялі ў самую гушчу народа, здзейснілася: пачалі выходзіць масавымі тыражамі кнігі.

 3) Яму пастаянна хацелася ісці шпарчэй, небяспека рупна падганяла яго, але Сотнікаў усё марудней перастаўляў ногі, часта спыняўся і зноў кашляў.

 4) Над вялікімі ляснымі званкамі, якія стаяць на ўзмежку паляны, гудзе чмель і ўсё стараецца, каб заляцець у вяночак: там, у глыбіні, ёсць мёд.

 5) Міхасю здалося, што за акном шуміць не дождж, а чуецца шэпт жытнёвых каласоў: і ажно вочы разбегліся ад сініх валошак у выспелым жыце.

 

А7. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Не пасмеў сахаты пераплысці раку і на другі дзень_бо зноў прыляталі самалёты_а калі надумаў паспрабаваць шчасця на трэці_стала позна_крокаў за паўтараста ад берага з’явіліся акопы.

 1) Коска, коска, коска, коска;

 2) коска, коска, коска, двукроп’е;

 3) коска, коска, коска, кропка з коскай;

           4) коска, коска, коска, працяжнік;

 5) двукроп’е, коска, коска, коска.

 

А8. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны структурна-семантычныя кампаненты:

 1) Глянем на раку і зразумеем: няма вясёлых жыхарак падстрэшшаў і берагавых адхонаў, якія ўсё лета ўзвышалі нашу душу пачуццём летуценнасці і ўтульнасці.

[  ] : [  ], (якія...).

 2) Цяпер толькі высахлы мох пад нагамі паказваў, што я не заблудзіўся, што некалі тут было балотнае дно, і я пайшоў па гэтым імху далей.

[  ], (што...), (што...), і [  ].

 3) Не мінула і чвэрткі гадзіны, як перастаў дождж, і шматкі хмар ужо спакойна плылі ў пасвятлелым небе.

 

       
   

 

[  ], (як...), і [  ].

 

 4) Сонца на вуліцы няма, лямпачка пад столлю таксама не гарыць, а тут увачавідкі пасвятлела.

 

       
   

 

[  ], [  ], а [  ].

 

 5) Праз незавешанае акно Макрыцкі бачыць далёкую поўню: незямное святло льецца на нізкія хмары, што слаяцца над недалёкім скверам.

          [  ] : [  ], (што...). 

 

 

Тэст В

 

В1. Прадоўжыце сказ:

            У складаных сказах з рознымі відамі сувязі вылучаецца такая колькасць частак, як не менш чым .

В2. Запішыце знак прыпынку, які ставіцца на месцы пропуску.

Калі канчаюцца завірухі і маразы, пачынае паціху набіраць сваю сілу вясна_звіняць капяжы, растае снег, мільгаюць ручаіны.

.

 

В3. Устанавіце адпаведнасць сказа са схемай. Адказ запішыце.

             А. Максім Багдановіч пражыў крыху больш як дваццаць пяць гадоў, ён выдаў толькі адну кніжку паэзіі, якая адначасова была і яго першым зборнікам.

             Б. Спяшалася жанчына не за ўсімі машынамі адразу, а толькі за адною, адтуль ёй ужо махалі рукамі, і машына, нібы зразумеўшы людзей, прыпынілася.

             В. Каля сонца круціцца невялікая, але дастатковая для таго, каб не было горача, хмарка, вільготныя барханы дыхаюць прахалодаю, павявае ветрык.

             Г. На вялікіх дарогах і на ледзь пратаптаных сцяжынках трапечуць маленькія ветразі – белыя фартушкі школьніц; у гэты дзень весялее школа, якая пахне яшчэ летам, яна становіцца падобная на звонкі букет кветак.

           

  1. [..., (каб...), ...], [  ], [  ].

 

       
   

 

  1. [  ], [  ], (якая...).

 

 
 

 

  1. [  ]; [  ] (якая...), [  ]

 

  1. [  ], [  ], і [  ].

 

 
 

 

  1. [  ]: то [  ], то [  ], (што…).

.

 

 

Варыянт 2

 

Тэст А

 

А1. Адзначце складаны сказ з рознымі відамі сувязі:

           1) Святлее зямля – святлее душа чалавека, чысцеюць думкі.

 2) І бацька моўкне і чакае, што скажа дзядзька або маці, і ціха стала ўраз у хаце.

 3) Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты, дзе бальшакі прастуюць між палёў, а па сцяжынках коцяцца ранеты.

 4) Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках былі прыгожыя кветкі.

 5) Я ведаў: папяловая хмара – на град.

 

А2. Адзначце сказ, які не адносіцца да складаных сказаў з рознымі відамі сувязі:

 1) Асабліва гучна звініць песня надвячоркам або раніцаю: паветра такое пяшчотна-чуллівае, што кожны гук плыве-разыходзіцца па яго струнах у працяглых музычных танах.

 2) Касцёр патух, і работа каля зруба прыціхла: перасталі цюкаць сякеры, не шоргаюць пілы.

 3) Часам чалавек прыпыняўся там, дзе дрэвы разыходзіліся ад дарогі і было відаць зорнае неба.

 4) Нарэшце канчалася ноч, пачынаўся дзень, у які жанчыну чакала шмат спраў.

 5) Бурыя хмары сплылі на Мсціжы, неба стала шэрае, нізкае, і з яго пасыпаўся дробны дождж, як праз густое рэшата.

 

А3. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Пасля зімовай марознай раз’ятранасці, калі ў вёсках адстраляюць сцены, а ў лесе адтрашчаць дрэвы, павее раптам цёплым ветрам, і ўкамянелы снег, што нядаўна аж звінеў пад нагамі, пачынае цяжка асядаць, з лапак елак падаюць набрынялыя камякі, а з галінак асыпаюцца пацеркі яшчэ нядаўна звонкай наледзі.

 

 1) 6

 2) 5

 3) 8

 4) 7

 5) 9

 

А4. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ:

           Юрка любіў паляжаць-памарыць на сонейку, паглядзець у ваду, дзе заўсёды вірыць таямнічае жыццё: заклапочана снуюць жукі-плывунцы, павольна ўзбіраюцца па чароцінах ракавінкі-слімакі, у пяску варушацца ручэйнікі.

 1) Злучальная і падпарадкавальная; 

 2) бяззлучнікавая і злучальная;

 3) падпарадкавальная і бяззлучнікавая;

 4) злучальная, падпарадкавальная і бяззлучнікавая.

 

А5. Адзначце, якая схема адпавядае сказу:

           Раней ад станцыі вяла забрукаваная буйным каменем шасейка, якая адначасна служыла вуліцай: з правага боку стаялі прысадзістыя дамкі, а то і вясковага выгляду хаціны з дварамі, палісаднікамі, агародамі, і толькі на зломе шасейкі ўзвышалася некалькі трохпавярховых будынін.

 

 
 

 

 1) [  ], (якая...) : (  ), і (  ).

 

 2) [  ] : [  ], а [  ], і [  ].

 

 
 

 

 3) [  ], (якая...) : [  ].

 

 
 

 

 4) [  ], (якая...) : [  ], а [  ], і [  ].

 

 
 

 

 5) [  ], (якая...) : [  ], і [  ].

 

А6. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

 1) Я глядзеў у неба і бачыў, як над лесам адзінока кружыў коршак, і толькі яго крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.

 2) У лесе было ціха, як ціха ў такі час на ўсім абшары – толькі чуваць ледзьве ўлоўны шэлест лісця, што падала з дрэў.

 3) Настрой у Андрэя змяніўся, міжволі падумалася: ці жывыя цяпер тыя салдаты, што вырылі гэтыя акопы?

 4) Сэрца ўстрапянулася ад незвычайнай прыгажосці; заліты паводкаю луг нагадваў велізарны блішчасты ручнік, на дальнім краі якога раскінуліся ланцужком вясковыя хаты.

 5) Прыветна міргала ранішняя зорка, і па тым, як яна міргае, Базыль згадаў, што дзень і сёння будзе пагодны.

 

А7. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Выйдзеш ноччу на двор і адразу заўважаеш змену_раней было светла ад яблык уверсе_а цяпер быццам нехта перавярнуў яблыні_яблыкаў аж бела на зямлі.

 1) Коска, коска, коска;

 2) працяжнік, коска, коска;

 3) двукроп’е, коска, коска;

           4) коска, коска, працяжнік;

 5) двукроп’е, коска, працяжнік.

 

А8. Адзначце сказы, у якіх нельга вылучыць структурна-семантычныя кампаненты:

 1) Стала цёпла, зайграла сонца, і на душы ад гэтай прыгажосці было вельмі спакойна і радасна.

 2) Тое люстэрка, калі прыгледзецца ўважліва, не было застылае: яно жыло, варушылася, пералівалася цераз край.

 3) Вокны нашага класа выходзяць на раку, і мы бачым, як яна кіпіць, пеніцца.

 4) Ад вады ішоў халадок, вільготнае паветра бадзёрыла, праганяла стому і сон, а крокі людзей па ўтаптаным беразе чуліся далёка.

 5) Снегавых шапак гор не відаць: да самай вяршыні гары ўзбіраюцца дрэвы, якія з марскога берага здаюцца кустамі.

 

 

Тэст В

 

В1. Прадоўжыце сказ:

            Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі называюць яшчэ сказамі такой будовы, як  .

 

В2. Запішыце знак прыпынку, які ставіцца на месцы пропуску.

Дыхне халаднавата-свежым павевам ветру_затрапечацца ліст на дрэве, і ластаўкі тады адчайна-трывожна носяцца ў паветры.

.

 

В3. Устанавіце адпаведнасць сказа са схемай. Адказ запішыце.

             А. Можа быць, гэта і ёсць той адзіны крытэрый, які вызначае настаўніка: ці ёсць у цябе паслядоўнікі, якім хочацца не толькі вучыцца ў цябе, але і пераймаць твае чалавечыя якасці.           

             Б. Вера не заснула з самага вечара, а ён звёў вочы і прачнуўся, пачуўшы, што яна пайшла з хаты.            

             В. Лёгкі ранішні ветрык песціў загоны жыта, што падступала да самай сцежкі, і яно вусцішна гуло, шумела сівым коласам.            

             Г. Толькі што адзудзелі камары, супакоіўся бабёр, а ўжо над альховым кустом, за якім я адпачываю, загаманіла руплівая пчолка.            

              

 

  1. [  ] -- [  ], а [  ].

 

       
   

 

              2) [  ], (што...), і [  ].

 

       
   

 

  1. [  ], (які...) : [  ], (якім...).

 

              4) [  ], [  ], а [..., (за якім...), ...].

 

       
   

 

              5)  [  ], а  [  ], (што...).

.

 

 

Варыянт 3

 

Тэст А

 

А1. Адзначце складаны сказ з рознымі відамі сувязі:

           1) Вецер пракоціцца, будзячы нівы, нівы калоссем шумяць.

 2) Вось дзе была праўда, вялікая і горкая, жылося, былося, прычакалася.

 3) Знікла адчуванне імклівасці руху, палёту, але з’явілася новае пачуццё – захапленне веліччу і хараством лесу.

 4) Над зябкім полем, як прывязаны званочак, вісеў жаваранак, і ягоная песня радавала і хвалявала.

 5) Пройдзе час, плады вывезуць з саду, і тады ён здасца яшчэ больш сумным.

 

А2. Адзначце сказ, які не адносіцца да складаных сказаў з рознымі відамі сувязі:

 1) Глуха зашумяць высозныя грамады елак і соснаў, бездапаможна затрапечацца чырвоным лісцем асіна, і пад лясныя шаты прыйдзе зіма.

 2) Маляванне стала для яго ўнутранай неабходнасцю, без якой жыццё губляла сэнс, ператваралася ў бясколернае існаванне, а ён ужо любіў колер.

 3) Вочы ўнука заблішчалі, як дзве незабудкі ў траве, і дзядулеў настрой адразу палепшыўся.

 4) А лес, як добры сябар, прыветна сустрэў грыбамі ды ягадамі, і мы, задаволеныя, доўга не маглі развітацца з ім.

 5) Хай прымоўкла зямля, як струна, і замерла ў палоне сноў, цёплым крыллем махне вясна, расцвітаюць яблыні зноў.

 

А3. Адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе:

Цёпла, утульна ў асенняе лета, але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце, чырвані ў якім большае з кожным днём, бачыць апусцелыя сухабелыя палі, пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ, якая наганяе незразумелы сум, калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка, але неяк самотна.

 1) 8

 2) 7

 3) 5

 4) 4

 5) 9

 

А4. Адзначце, на аснове камбінацыі якой сінтаксічнай сувязі пабудаваны сказ:

           Песня звінела, срэбная трэль цудоўна ператваралася ў родныя словы, і Костусь схапіў сшытак і, спяшаючыся, пачаў запісваць гэтыя словы, каб не расталі яны, як тая жаўруковая песня, што ўсё аддаляецца, адлятаючы ў вышыню.

 1) Злучальная і бяззлучнікавая; 

 2) бяззлучнікавая і падпарадкавальная;

 3) падпарадкавальная і злучальная;

 4) бяззлучнікавая, злучальная і падпарадкавальная.

 

А5. Адзначце, якая схема адпавядае сказу:

Чалавека нідзе не было чутно (гэта звер ведаў дакладна), а рысі ён не палохаўся: на такіх волатаў яна не адважвалася нападаць.

 1) [ ..., (гэта...), ...], а [  ] : [  ].

 2) [  ], [  ], а [  ] : [  ].

 3) [  ], (гэта...), а [  ] : [  ].

 4) [  ], а [  ] : [  ].

 5) (  ), [  ] : [  ].

 

А6. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:

 1) Вострым клінам жураўлі звычайна спускаліся над прасёлкам, важак рэзка ўзмахваў крыламі, зніжаўся над полем, а ўслед за ім гэты рух паўтарала ўся чарада.

 2) Баравікі бяруцца з тым прыемным прамежкам у часе, калі ты ўзяў аднаго, хваляванне тваё трохі апала, уляглося, і вось ужо бачыш: глядзіць на цябе сваёй шляпкай другі!

 3) Праз цёмныя раскалыханыя платаны, па якіх прабег першы ранішні вецер, прасочваецца светла-ліловае неба; там збіраецца ўзысці сонца.

 4) Яшчэ хвіліна – і тралейбус ужо прабіраўся ў суцэльнай сцяне дажджу, і ўжо нічога не было чуваць, апрача роўнага шуму залевы, што нагадваў шум цягніка.

 5) У вадзяных разводах, вельмі падобных на прасцейшыя істоты, расплывіста мігцелі агні вячэрняга горада: загарыцца ў светафоры чырвонае святло: і ўсе амёбы стануць чырвоныя; праплыве зялёнае вочка таксі: і ў кожнай туфельцы ўспыхне па рухомай зялёнай крапцы.

 

А7. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы пропускаў у сказе:

Лясныя сцежкі зараслі травой_старыя і маладыя дрэвы спляліся ўгары пышным веццем_сонечнае праменне_што дасягае зямлі_быццам прапушчана праз густое сіта.

 1) працяжнік, коска, коска, коска;

           2) двукроп’е, коска, коска, коска;

 3) коска, коска, коска, коска;

           4) кропка з коскай, кропка з коскай, коска, коска;

 5) кропка з коскай, коска, коска, коска.

 

А8. Адзначце сказы, у якіх кожны структурна-семантычны кампанент уключае некалькі прэдыкатыўных частак:

 1) Чубар нават не ўзрадаваўся сустрэчы, якая мелася адбыцца: па дарозе тупаў мужчына.

 2) І раней трапляліся на вочы бела-ружовыя, сіняватыя агеньчыкі на бульбоўніку, але неяк не думалася, што вось гэтыя пахкія агеньчыкі на бульбоўніку – такія ж кветкі, як і ружы.

 3) У лесе было ціха і маркотна, толькі ўгары стаяў шум старых хвой і ялін; высокія асіны і бярозы далучалі зрэдку і свой голас да гэтага шуму, калі часам дужэй патыхаў халодны вецер і варушыў іх вецце.

 4) Праз некалькі хвілін цень зноў насунуўся, аднак, хоць сонца не было, млеў духмень.

 5) Надышоў час, і прырода злітавалася над намі: у пачатку верасня раптам парваліся ў бруднае шмаццё хмары, іх разнесла ва ўсе бакі.

 

 

 

 

Тэст В

 

В1. Прадоўжыце сказ:

            Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі ўключаюць у сваю структуру прэдыкатыўныя часткі, звязаныя такімі відамі сувязі, як бяззлучнікавая, падпарадкавальная і .

 

В2. Запішыце знак прыпынку, які ставіцца на месцы пропуску.

На дарозе стаялі лужыны_вада замёрзла, але колы машын і фурманак, ногі людзей патрушчылі слабы лядок.

.

 

В3. Устанавіце адпаведнасць сказа са схемай. Адказ запішыце.

             А. Абрысы хат з заснежанымі стрэхамі зводдалі ў цемры нельга было разабраць, і агеньчыкі нагадвалі буйныя зоркі, што ўпалі з неба на снегавое раздолле.           

             Б. Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая зямля стыла на холадзе.

             В. Усё навокал памаладзела: пагорак пакрыўся маладой рунню, канава на імшары зелянела ад асакі, а вярба за ноч пажаўцела, бо пупышкі патрэскаліся і з іх здзіўлена пазіралі жоўтыя коцікі.

             Г. Ні сцюжа не палохае, ні спёка, не гнуся ад нялёгкае хады, хоць і адсталі ад мяне далёка трывожныя юнацкія гады.             

            

 

 
 

 

  1. [  ], а [ ..., (калі...), ...].

 

             

              2) [  ] : [  ], [  ], а [  ], (бо...) і (...).

 

       
   

 

  1. [  ], і [  ], але [  ], (што...).

 

       
   

 

              4) [  ], і [  ], (што...).

 

 
 

 

5) [  ], [  ], (хоць...).

 

.

 

 

образование сессия задание тест

Похожие публикации


Программа экзамена по стилистике

21-10-2019 Самостоятельная работа студента
Программа экзамена направлена на углубленное повторение пройденного материала по учебной дисциплине, самостоятельную работу с теоретическим и практическим материалом.
Работа студента
подробнее

Задания для самостоятельной работы по РКИ

30-03-2020 Самостоятельная работа студента
Для улучшения уровня владения русской речью иностранным студентам необходимо овладеть грамматическими нормами, на что и направлены эти задания. Их выполнение требует знания основных правил русского языка.
образование задание
подробнее