Новости События Общее

Программа экзамена по стилистике

21-10-2019 Самостоятельная работа студента
Программа экзамена направлена на углубленное повторение пройденного материала по учебной дисциплине, самостоятельную работу с теоретическим и практическим материалом.
  1. Стылістыка як лінгвістычная дысцыпліна, яе змест і задачы. Месца курса “Стылістыка беларускай мовы” ў сістэме лінгвістычных і нелінгвістычных дысцыплін. Стылістыка і культура маўлення, іх падабенства і адрозненне.
  2. З гісторыі станаўлення стылістыкі як самастойнай лінгвістычнай дысцыпліны. Вывучэнне стылістыкі ў беларускай філалогіі.
  3. Асноўныя напрамкі сучаснай стылістыкі. Стылістыка мовы, стылістыка маўлення, стылістыка мастацкай літаратуры. Стылістыка тэксту.
  4. Стылістыка дэкадавання. Прыёмы вылучэння сэнсавых момантаў твора ў стылістыцы дэкадавання (канвергенцыя, счапленне, эфект падманутага чакання).
  5. Метады і прыёмы стылістычнага аналізу (семантыка-стылістычны, параўнальны, статыстычны; аналіз па слоўнікавых паметах, аналіз слова ў кантэксце, стылістычны эксперымент).
  6. Асноўныя паняцці стылістыкі (стыль, стылістычная сістэма, стылістычная норма, стылістычная афарбоўка і інш.).
  7. Стылістычныя памылкі, іх адрозненне ад памылак сэнсавых, лексічных, граматычных. Разнавіднасці стылістычных памылак.
  8. Паняцце функцыянальнага стылю. Прынцыпы вылучэння стыляў (сацыяльны, жанравы, функцыянальны і інш.). Тэорыя “трох стыляў”. Стылістычная сістэма мовы.
  9. Паняцці стылю, падстылю і жанру. Функцыянальны стыль як незамкнёная сістэма моўных сродкаў.
  10. Афіцыйна-справавы стыль. З гісторыі развіцця афіцыйна-справавога стылю. Падстылі і жанры афіцыйна-справавога стылю. Асаблівасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю на лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнях.
  11. Навуковы стыль. З гісторыі развіцця навуковага стылю. Падстылі і жанры навуковага стылю. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю на лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнях.
  12. Публіцыстычны стыль. З гісторыі развіцця публіцыстычнага стылю. Падстылі і жанры публіцыстычнага стылю. Асаблівасці тэкстаў публіцыстычнага стылю на лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнях.
  13. Мастацкі стыль. З гісторыі развіцця мастацкага стылю. Пытанне пра стылявы статус мастацкага стылю ў лінгвістыцы. Падстылі і жанры мастацкага стылю. Уплыў мастацкага стылю на іншыя функцыянальныя стылі.
  14. Роля тропаў (метафар, метанімій, сінекдах, эпітэтаў, параўнанняў, гіпербал, літот і інш.) у фармаванні мастацкага вобраза. Трыяда мастацкага вобраза (вобраз-індыкатар, вобраз-троп, вобраз-сімвал).
  15. Сродкі стварэння вобразнасці (сінонімы, антонімы, адметнае спалучэнне моўных адзінак і інш.). Трансфармацыя моўных адзінак у кантэксце мастацкага твора. Камбінаторнае прырашчэнне сэнсу.
  16. Празаічная і паэтычная арганізацыя мастацкага тэксту. Класічная і арнаментальная проза. Празаізацыя вершаванага тэксту і сродкі яе выражэння (дыялагізацыя, словы бытавога зместу і інш.). Паэтызацыя празаічнага тэксту і сродкі яе выражэння (індывідуальна-аўтарскія вобразы, стылістычна афарбаваныя словы і інш.).
  17. Асаблівасці сінтаксічнай арганізацыі аўтарскага маўлення і маўлення персанажаў. Сродкі паэтычнага сінтаксісу (анафара, эпіфара, кальцо, паралелізм, градацыя і інш.).
  18. Праблема індывідуальнага стылю пісьменніка.
  19. Канфесійны стыль. З гісторыі развіцця канфесійнага стылю. Жанры кананічнай, царкоўна-рэлігійнай, рэлігійна-бытавой літаратуры (псалмы, прадмовы, пасляслоўі, акафісты і інш.). Моўныя асаблівасці тэкстаў канфесійнага стылю.
  20. Размоўны (гутарковы) стыль. Месца размоўнага стылю ў сістэме функцыяльных стыляў. Жанры размоўнага стылю. Асаблівасці тэкстаў размоўнага стылю на лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнях.
  21. Лексічнае значэнне слова ў стылістычным аспекце. Словы нейтральныя і стылістычна афарбаваныя. Стылістычныя паметы ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” і ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы”. Патэнцыяльная вобразнасць слова.  
  22. Стылістычная канатацыя лексічных адзінак і яе віды. Словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, іх разнавіднасці.
  23. Словы з функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, іх разнавіднасці. 
  24. Стылістычнае выкарыстанне з’явы полісеміі (метафара, метанімія, сінекдаха).
  25. Стылістычная роля агульнанародных і аўтарскіх параўнанняў.
  26. Стылістычная сінаніміка як сістэмна арганізаваная частка слоўніка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кантэкстуальныя сінонімы.
  27. Стылістычная роля перыфразы як вобразнай адзінкі маўлення. Традыцыйныя і аўтарскія перыфразы.
  28. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.
  29. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў, паронімаў, іх вобразна-выяўленчыя якасці. Каламбур.
  30. Лексіка абмежаванага ўжытку (дыялектная, спецыяльная, жаргонная) і яе стылістычнае выкарыстанне.
  31. Устарэлая лексіка (гістарызмы і архаізмы) і яе стылістычнае выкарыстанне.
  32. Неалагізмы агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія, іх стылістычная характарыстыка.
  33. Стылістычныя рэсурсы фразеалогіі. Тыпы фразеалагічных адзінак паводле стылістычнай афарбоўкі.
  34. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных фразеалагічных адзінак у розных функцыянальных стылях. Змяненне і абнаўленне фразеалагізмаў у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы.
  35. Стылістычныя рэсурсы назоўніка.
  36. Стылістычныя рэсурсы прыметніка.
  37. Стылістычныя рэсурсы займенніка. Тыповыя памылкі ў выкарыстанні займеннікаў.
  38. Стылістычныя рэсурсы лічэбніка. Стылістычная дыферэнцыяцыя лічэбнікаў розных разрадаў.
  39. Стылістычныя рэсурсы дзеяслова і яго формаў.
  40. Стылістычныя рэсурсы службовых часцін мовы. Сінанімія прыназоўнікаў.
  41. Стылістыка словазлучэнняў. Спалучальнасць моўных адзінак. Сінанімія прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцый.
  42. Стылістыка простага сказа. Стылістычная роля прамога і адваротнага парадку слоў. Памылкі пры інверсійным ужыванні членаў сказа.
  43. Стылістыка аднасастаўных сказаў.
  44. Стылістыка складанага сказа. Сінанімія злучнікавых і бяззлучнікавых складаных сказаў. Стылістыка спалучальных і падпарадкавальных злучнікаў (і злучальных слоў) у складаных сказах.
  45. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі. Сінанімія дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў і даданых частак складанага сказа.
  46. Стылістычнае выкарыстанне аднародных членаў сказа, адасобленых слоў і выразаў, устаўных і пабочных канструкцый.
  47. Стылістычныя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення.
  48. Стылістыка тэксту як адзін з напрамкаў функцыянальнай стылістыкі. Паняцце структуры тэксту ў лінгвістычных даследаваннях.
  49. Структурныя адзінкі тэксту. Празаічная страфа і фрагмент – асноўныя адзінкі тэксту.
  50. Звязнасць і цэласнасць тэксту, моўныя сродкі іх выражэння. План зместу і план выражэння.
  51. Паняцці ідэі і тэмы. Роля супастаўляльна-стылістычнага метаду аналізу пры характарыстыцы тэмы.
  52. Рэалізацыя зместу ў тыпах інфармацыі (фактычнай, канцэптуальнай, падтэкставай).
  53. Інтэртэкстуальнасць.
  54. Формы славеснага выражэння (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная).
  55. Тыпы тэкстаў маналагічнай формы (апавяданне, апісанне, разважанне, азначэнне, тлумачэнне, інструктаванне).
  56. Разнавіднасці славеснасці (мастацкая і немастацкая, народная і кніжная). 
  57. Паняцце моўнай кампазіцыі тэксту. Архітэктоніка. Сюжэт. Фабула.
  58. Роля слоўных радоў у моўнай кампазіцыі тэксту.
  59. Вобраз аўтара. Тыпізацыя вобраза аўтара.
  60. Вобраз апавядальніка.
  61. Тыпы мастацкіх тэкстаў па суадносінах “вобраз аўтара – вобраз апавядальніка”.
  62. Моўныя і кампазіцыйныя прыёмы суб’ектывацыі аўтарскага аповеду.
  63. Асэнсаванне паняцця дыскурсу ў лінгвістычнай літаратуры.
  64. Асноўныя школы дыскурс-аналізу.
  65. Прыёмы дыскурс-аналізу публіцыстычнага тэксту.
  66. Прыёмы дыскурс-аналізу мастацкага тэксту.

 

 

Работа студента

Похожие публикации


Задания для самостоятельной работы по РКИ

30-03-2020 Самостоятельная работа студента
Для улучшения уровня владения русской речью иностранным студентам необходимо овладеть грамматическими нормами, на что и направлены эти задания. Их выполнение требует знания основных правил русского языка.
образование задание
подробнее

Подготовка к экзамену по синтаксисе белорусского языка

30-03-2020 Самостоятельная работа студента
Задания и тест направлены на систематизацию знаний и умений по разборе предложений и таким образом позволяют самостоятельно подготовиться к экзаменам.
образование сессия задание тест
подробнее