Новости События Общее

Статьи по тегу "задание"

Заданні для студэнтаў 1 курса ФЭА група 300420 на практычныя заняткі 01/04/2021

28-03-2021 Публикации
Заданні для студэнтаў 1 курса ФЭА група 300420 на практычныя заняткі 01/04/2021 Кампазіцыя навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне Практыкаванні: 1. Прачытаць тэкст. Вызначыць стыль. Зрабіць план. Слова кампазіцыя паходзіць ад лацінскага compositio, што значыць сачыненне, складанне, размяшчэнне. Разнастайныя кампазіцыйныя заканамернасці, такія, як сіметрыя або асіметрыя, цэласнасць, раўнавага, рытм і інш., мы пастаянна назіраем у прыродзе. Кампазіцыя ёсць ва ўсіх творах мастацтва – у дойлідстве, музыцы, літаратуры, кінафільмах. Кампазіцыя ў карціне – свайго роду канструкцыя, дзе выяўленчыя элементы аб’яднаныя ў адзінае гарманічнае цэлае. Яе характар заўсёды залежыць ад задумы мастака. Існуюць розныя яе тыпы, напрыклад, партрэтная, аднафігурная, шматфігурная і інш. Рухі, жэсты, размяшчэнне герояў на палатне абумоўлены сэнсам твора. Варта ўгледзецца ў карціну, удумацца ў яе, і тады становіцца зразумела, што ўсе элементы твора звязаны паміж сабой прадметнымі сувязямі, адзінствам сэнсу. У кампазіцыі карціны існуе пэўная іерархія элементаў. Так, асноўным элементам з’яўляецца сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр. Менавіта ён выяўляе галоўны змест сюжэта. Слова «цэнтр» не азначае, што ён размяшчаецца не-пасрэдна ў геаметрычным цэнтры выяўленчай паверхні. Ён можа займаць і ўсё поле палатна, а можа знаходзіцца недзе збоку, унізе або наверсе. Важна, што ў ім засяроджаны асноўны сэнс сюжэта. Вылучэнне галоўнай часткі выявы мастак праводзіць пры дапамозе спецыфічных сродкаў – гэта можа быць, напрыклад, дынамічная група фігур, асноўная дзея, найбольш актыўны колеравы элемент і г. д. Глядач павінен шукаць у сюжэтна-кампазіцыйным цэнтры так званы сэнсавы вузел, дзе завязваецца сюжэт. Акрамя галоўных, існуюць і другарадныя элементы. Але яны таксама неабходныя для разумення сюжэта. Нярэдка яны дапаўняюць успрыманне асноўнай выявы пры дапамозе розных атрыбутаў, ствараюць пэўнае асярод-дзе, агульную атмасферу. Такім чынам арганізуецца кантэкст, неабходны для разумення агульнай ідэі. (Паводле А. Атраховіч.) 2. Прачытаць тэкст. Ахарактарызаваць яго кампазіцыю. Імя Фердынанда Рушчыца – жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога – выдатна вядомае не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Літве. Яго творы зберагаюцца ў лепшых калекцыях свету. Але ж мы стаім перад адною з лепшых яго карцін. І дзякуючы ёй прагнем спазнаць, якою ж была яна, апошняя вясна ХІХ стагоддзя? Давайце адарвёмся ад будзённасці і зробім крок за прастору палатна. Ну вось. Нарэшце. Мы ўжо там. Ля драўлянага вясковага касцёла... Каб наблізіцца да сэнсу твора, варта найперш зразумець яго кампазіцыю. Званіца і касцёл у Багданаве, мяркуючы па назве («Ля касцёла»), павінны былі зрабіцца сэнсавым цэнтрам палатна. Але што мы бачым у Ф. Рушчыца? Манументальныя, паводле мастакоўскага ўспрымання, збудаванні толькі акаймоўваюць, з двух бакоў замыкаюць прастору, скіроўваюць позірк гледача не на сам касцёл, а ўглыбіню – на далягляд і ўверх да неба. Касцёл і званіца – не хавальнікі, а толькі сведкі адкрыцця сутнасці. Узмацняе эфект фігура селяніна, які сядзіць на невялікім пагорку (самы першы план) спінаю да гледача. Ён бачыць тое ж, што і кожны, хто набліжаецца да карціны. Але зноў жа не займае цэнтр кампазіцыі. Чалавек быццам пасунуўся, каб не замінаць і нам углядацца, суперажываць з усімі людзьмі і Прыродай. Менавіта яна, наша прамаці і ўладарніца, абуджаная веснавымі промнямі, робіцца ў творы галоўнай дзейнай асобай. Не ўкленчыўшы, як тыя, хто сабраўся ля касцёла, на роўных размаўляе з ёю чалавек. Толькі нізкі пункт погляду ўсё ж падкрэслівае яе веліч і ўсемагутнасць. Валадарыць над усім неба. Да яго скіраваныя ўсе вертыкалі. Неба не спякотнае, не сухое, аблокі, што, быццам нагадваючы пра бег часу, імкліва сплываюць з ветрам, набрынялі вільгаццю, якую так чакае зямля. Тыя, хто павернуты да касцёла, бачаць толькі адбітак неба ў зашклёным рамбічным акенцы над уваходам. І толькі селянін, што сядзіць да нас спінаю, успрымае яго ва ўсёй велічы. Такім чынам, аб’ектам пакланення робіцца сама Прырода. Гэта вельмі натуральны для народнага светаўспрымання погляд на жыццё. На сярэднім плане, як і на заднім, выразна акрэсленыя гарызанталі. Месца канкрэтызаванае не толькі дакладнымі помнікамі дойлідства, але і са-мой мякка выгнутай лініяй далягляду. Міншчына, і ў прыватнасці Ва-ложыншчына, якраз і вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі мяккім, натуральным перацяканнем пагоркаў, узлескаў. Асноўная лінія тут не роўная, як на Брэсцкім Палессі, а плаўная, хвалістая. Ф. Рушчыц вельмі любіў, добра ведаў свой бацькоўскі край. І ці не адсюль адвольнае валоданне самымі разнастайнымі ракурсамі (з лініі далягладу, ніжэй лініі далягляду, з вышыні птушынага палёту і г. д.), што вылучае яго сярод сучаснікаў... (Паводле Г. Багданавай.) Дамашняе заданне. Аформіць спіс літаратуры. Твор Алеся Асташонка “Жанчына ў бэзавым смутку” з падзагалоўкам “Канспекты”, апублікаваны ў № 12 часопіса “Крыніца” за 1994 год на ста-ронках 51-60. Артыкул У. Беражкова і У. Левіна ў газеце “Чырвоная змена” на ста-ронцы 6 за 23.05.1990 пад назвай “А гарком танцуе ламбаду”. Книга И.Б.Голуб «Стилистика русского языка», 4-е издание. Вышла в Москве в издательстве «Айрис-пресс» в 2003 году, имеет 448 страниц. Артыкул на ст. 284 у энцыклапедыі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” (выдадзена ў Мінску ў 1993 годзе ў выдавецтве “БелЭН”) пад назвай “Імперыял” аўтара В.С.Камылёва. Аповесць “Ладдзя Роспачы” Уладзіміра Караткевіча, якая змешчана ў яго кнізе “Аповесці. Вершы” на старонках 95-148. Кніга выйшла ў Мінску ў 2000 годзе ў выд-ве “Мінская фабрыка каляровага друку”. Артыкул Святланы Нямцовай “Тэатральная творчасць Яўгена Глебава” з падзагалоўкам “Балет “Выбранніца”, апублікаваны на старонках 83-84 у часопісе “Роднае слова” за ліпень 2004года. Раман Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis”, мае ўказанне на перакладчыка: Пер. з пол. П.Татарыновіча. выйшаў ў мінскім выдавецтве “Медысонт” у 2002 годзе, мае 412 старонак. “Кароткі слоўнік беларускай мовы” з падзагалоўкам “Правапіс: Вы-маўленне: Націск: Словазмяненне: Словаўтварэнне”. Аўтары – Г.У.Арашонкава, В.П.Лемцюгова. Слоўнік выйшаў пад рэд. В.І. Рабкевіча ў выд-ве “Маст. літ.” У 1994 г., мае 367 старонак.
задание
подробнее Вложенные файлы 1

Практычныя заданні для студэнтаў 1 курса факультэта эстэтычнай адукацыі (300420) 11-03-2021 г.

09-03-2021 Публикации
Практычныя заданні для студэнтаў 1 курса факультэта эстэтычнай адукацыі (300420) 11-03-2021 г. Практыкаванні: 1. Адаказць на пытанні: Што абазначае слова “тэрмін”? Што разумеецца пад паняццем “тэрміналогія”? Якая розніца паміж агульнаўжывальным словам і тэрмінам? У чым заключаецца асаблівасць тэрмінаў? Чаму тэрмін павінен быць адназначным? Якія прычыны ўзнікнення варыянтных і сінанімічных тэрмінаў? Якія тыпы тэрмінаў выдзяляюцца ў залежнасці ад будовы? Тэрмінаў якой часціны мовы ў мове найбольш? Як пранікаюць у беларускую мову іншамоўныя тэрміны? Якія часткі запазычаных тэрмінаў вы ведаеце? Якімі спосабамі ўтвараюцца тэрміны? У чым сутнасць сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрмінаў? У чым сутнасць тэрміналагізацыі? 2. Да якіх тэрмінасістэм адносяцца тэрміны. Даць іх азначэнне. Выз-начыць спосаб утварэння: Акварэль, гуаш, эцюд, алей, тэмпера, пейзаж, нацюрморт. Дойлідства, анфілада, барабан, ветразь, сяродкрыжжа, галаснікі, неф. 3. Перакласці тэкст на беларускую мову. Назваць тэрміны, вызначыць іх паходжанне. Искусство рисования – это удивительный процесс создания иллюзии видимого мира, основанный на реалистическом изображении. Важность ри-сунка как основы изобразительного искусства не нуждается в дополнительном пояснении. Ему отводится особая роль в обучении. В системе профессио-нального образования и подготовки всех без исключения специалистов художественного профиля учебный рисунок занимает ведущее место. Искусство рисования представляет собой единый художественно-творческий и учебно-познавательный процесс, который позволяет развить наблюдательность, воображение, фантазию, координацию руки и глаза, кроме того, приобрести особое видение мира и утонченность восприятия, а также теоретические знания и практические навыки в этой области. Трудно представить себе творческую личность, не обладающую этими качествами. Практыкаванні: 1. Тэрміналагічны практыкум •Назавіце тэрміналагічнае значэнне слоў: Габелен: 1) насценны дыван з вытканымі ўзорамі, малюнкам, 2) дэкаратыўная абівачная тканіна з воўны і шоўку, 3)лёгкая баваўняная тканіна. Эцюд: 1) твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, экскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага, 2) музычны твор віртуознага характару, 3)від практыкаванняў. Тэхніка: 1) кола навук, звязаных з вывучэннем і стварэннем сродкаў вытворчасці, прылад працы, 2) машыны, розныя прылады той ці іншай галіны вытворчасці, 3) сукупнасць прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-небудзь галіне дзейнасці або мастацтве. •Тэрміны Адраджэнне, саломапляценне, злепак, абраз утвораны шляхам 1) запазычання, 2) тэрміналагізацыі, 3) марфемным. •Запазычанымі з’яўляюцца тэрміны: 1) сяродкрыжжа, 2) вернісаж, 3) дэкор, 4) рамяство, 5) гуаш. 2. Размежаваць значэнне слоў тэрмін, тэрміналогія, тэрмінаграфія. 3. Прачытаць і заканспектаваць тэкст. Слова разам з усёй сістэмай яго значэнняў, граматычных і стылістычных памет, з неабходнымі прыкладамі (кантэкстам) утварае слоўнікавы артыкул, будова якога залежыць ад тыпу слоўніка. Звычайна ў поўны слоўнікавы артыкул уваходзіць загаловачнае, або рэестравае, слова, над якім ставіцца націск, граматычная характарыстыка (часціна мовы, канчаткі розных формаў слоў, родавая прыналежнасць, спражэнне і інш.), тлумачэнне слова, прыклады ўжывання з мастацкай літаратуры, тэрміналагічныяі фразеалагічныя спалучэнні, паходжанне слова. У слоўніках могуць давацца і стылістычныя характарыстыкі слова. Паводле адбору слоў, мэт і спосабаў іх апісання ўсе слоўнікі падзяляюцца на два тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя (філалагічныя). У энцыклапедычных тлумачацца не словы, а рэаліі: прадметы, з’явы, гістарычныя факты і паняцці, абазначаныя словамі. Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Паводле размяшчэння загаловачных слоў слоўнікі падзяляюцца на алфавітныя і алфавітна-гнездавыя. У алфавітных слоўніках словы размяшчаюцца паводле алфавіта. У алфавітна-гнездавым слоўнікавы артыкул аб’ядноўвае асноўнае слова і вытворныя ад яго, аднакаранёвыя. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў вельмі разнастайныя – тлумачальныя, слоўнікі сінонімаў, фразеалагічныя, арфаграфічныя, дыялектныя, этыма-лагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, слоўнікі мовы пісьменнікаў, слоўнікі іншамоўных слоў і г. д. Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шмат-моўныя. Аднамоўныя дапамагаюць у асваенні роднай мовы. У двухмоўных і шматмоўных слоўніках словы адной мовы тлумачацца, перакладаюцца сло-вамі іншай або іншых моў, таму іх нярэдка называюць перакладнымі. 4. Параўнаць слоўнікавыя артыкулы да слова мастацтва ў энцыклапе-дычных, тлумачальным і слоўніку тэрмінаў. 5. Стварыць слоўнікавы артыкул да слова жывапіс і скульптура.
задание практика
подробнее Вложенные файлы 1

Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення

09-12-2020 Публикации
Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення
практика задание
подробнее Вложенные файлы 1

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

02-12-2020 Публикации
Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
практика задание
подробнее Вложенные файлы 1

Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

25-11-2020 Публикации
Заданні на знаходжанне слоў з арфаграмамі
практика задание
подробнее

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

19-11-2020 Задания
Заданні для студэнтаў -псіхолагаў 1 курса па прадмеце "Беларуская мова. Прафесійная лексіка"
практика задание
подробнее Вложенные файлы 1

Сінтаксічны разбор складаных сказаў

21-04-2020 Публикации
Сінтаксічны разбор складаных сказаў 1. Вызначыць тыпы даданых частак складаназалежных сказаў. 1. Той, хто дружбы шукае, у нас знойдзе яе. 2. Грымоты даносіліся з таго боку, дзе зайшло сонца. 3. Таварыш той, хто дапаможа ў бядзе. 4. Дзядзька Раман чакаў, што скажа настаўнік. 5. Калі ўзыходзіць сонца, тады пяе ўсход. 6. Мы пайшлі туды, адкуль чулася песня. 7. Туман не разыходзіўся, бо не было ветру. 8. Трэба выцерпець шмат за айчыну, каб яе навучыцца любіць. 9. Ураджайным будзе лета, калі снег аж да акон. 10. Ніхто з пасажыраў не спаў, хоць час быў позні. 11. Было так шумна, як бы спраўлялі вяселле. 12. Ты гаворыш так, што цябе і зразумець цяжка. 2. Пабудаваць схемы сказаў. Зрабіць сінтаксічны разбор аднаго сказа на выбар. Парадак разбору: тып сказа (складаназлучаны, складаназалежны, складаны бяззлучнікавы, складаны з рознымі відамі сувязі), колькасць частак, тыпы даданых частак, разбор па членах сказа кожнай часткі. 1. Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі. 2. Прыемна ехаць па старой даўно вядомай дарозе і наглядаць, якія змены адбыліся на ёй за той доўгі час, калі ты яе не бачыў. 3. Аселі шэрыя сумёты, ляціць да долу мяккі снег, а стаю стаю на раздарожжы: у сэрцы цень трывожны лёг. 4. Дзе пустка была і не ступала нага чалавека, там каласіцца шырокая ніва ці высіцца каменны гмах.
практика задание
подробнее Вложенные файлы 1

Асноўныя правілы ўжывання знакаў прыпынку

21-04-2020 Задания
Сінтаксічны разбор складаных сказаў 1. Вызначыць тыпы даданых частак складаназалежных сказаў. 1. Той, хто дружбы шукае, у нас знойдзе яе. 2. Грымоты даносіліся з таго боку, дзе зайшло сонца. 3. Таварыш той, хто дапаможа ў бядзе. 4. Дзядзька Раман чакаў, што скажа настаўнік. 5. Калі ўзыходзіць сонца, тады пяе ўсход. 6. Мы пайшлі туды, адкуль чулася песня. 7. Туман не разыходзіўся, бо не было ветру. 8. Трэба выцерпець шмат за айчыну, каб яе навучыцца любіць. 9. Ураджайным будзе лета, калі снег аж да акон. 10. Ніхто з пасажыраў не спаў, хоць час быў позні. 11. Было так шумна, як бы спраўлялі вяселле. 12. Ты гаворыш так, што цябе і зразумець цяжка. 2. Пабудаваць схемы сказаў. Зрабіць сінтаксічны разбор аднаго сказа на выбар. Парадак разбору: тып сказа (складаназлучаны, складаназалежны, складаны бяззлучнікавы, складаны з рознымі відамі сувязі), колькасць частак, тыпы даданых частак, разбор па членах сказа кожнай часткі. 1. Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі. 2. Прыемна ехаць па старой даўно вядомай дарозе і наглядаць, якія змены адбыліся на ёй за той доўгі час, калі ты яе не бачыў. 3. Аселі шэрыя сумёты, ляціць да долу мяккі снег, а стаю стаю на раздарожжы: у сэрцы цень трывожны лёг. 4. Дзе пустка была і не ступала нага чалавека, там каласіцца шырокая ніва ці высіцца каменны гмах.
задание
подробнее Вложенные файлы 1

Практыкаванні для лагапедаў

11-04-2020 Задания
Практыкаванні для лагапедаў
задание
подробнее Вложенные файлы 1

ПРАКТЫКАВАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ 1 КУРСА ФАКУЛЬТЭТА ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

07-04-2020 Задания
ПРАКТЫКАВАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ 1 КУРСА ФАКУЛЬТЭТА ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ
задание
подробнее Вложенные файлы 1