Новости События Общее

Грамматические конкретизаторы паратаксических союзов в современном белорусском языке

20-05-1992 Научные статьи
В статье рассматриваются грамматические конкретизаторы сочинительных союзов і, а, але, ды: видо-временные соотношения сказуемых, формы наклонения глаголов-сказуемых, прядок слов. Указывается роль каждого из названных конкретизаторов при выражении значений перечисленных союзов.

ГРАМАТЫЧНЫЯ КАНКРЭТЫЗАТАРЫ ПАРАТАКСІЧНЫХ ЗЛУЧНІКАЎ
У СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Паратаксічныя (злучальныя) злучнікі адыгрываюць вялікую ролю ў структурнай арганізацыі звязнага тэксту. Яны ўжываюцца ў якасці сродкаў сувязі для аб'яднання непрэдыкатыўных, паўпрэдыкатыўных, прэдыкатыўных і камунікатыўных адзінак і выражаюць разнастайныя семантыка-граматычныя адносіны паміж імі. Найбольш тыповымі і шырока ўжывальнымі сярод паратаксічных злучнікаў з'яўляюцца і, а, але, ды. Яны невытворныя, сінсемантычныя або семантычныя, могуць быць аднамясцовымі і неаднамясцовымі (за выключэннем але і ды ў значэнні але), вылучаюцца высокай ступенню адцягненасці свайго зместу. Трэба адзначыць, што гэтыя злучнікі маюць як агульнае, так і прыватныя значэнні. Агульнае значэнне ўласціва злучніку як прадстаўніку службовай часціны мовы, у той час як прыватныя значэнні звычайна рэалізуюцца толькі ў кантэксце. Агульным для злучнікаў і, а, але, ды з'яўляецца злучальнае значэнне. Прыватныя значэнні вынікаюць з уласцівай ім семантыкі падабенства і адрознення або супрацьпастаўлення і істотна адмяжоўваюць адзін злучнік ад другога. Так, злучнік  і  аб'ядноўвае адзінкі (або іх кампаненты) тоесныя, аналагічныя, аднафункцыянальныя; злучнік а – розныя, непадобныя або супрацьлеглыя; злучнік але – супрацьлеглыя; злучнік ды – тоесныя або супрацьлеглыя. Злучніку і ўласцівы спалучальнае, прычынна-выніковае, умоўна-выніковае, супраціўнае, далучальнае і пачынальнае значэнні; злучніку а – супастаўляльнае, неадпаведнасці, супраціўнае, далучальнае, пачынальнае значэнні; злучніку але – супраціўнае, неадпаведнасці і далучальнае значэнні; злучніку ды – спалучальнае, супраціўнае, неадпаведнасці, далучальнае і пачынальнае значэнні. Некаторыя значэнні, у прыватнасці супраціўнае і далучальнае, уласцівы ўсім чатыром названым вышэй злучнікам, але яны маюць розны характар, адрозніваюцца наяўнасцю дадатковых адценняў і сродкамі іх вы-ражэння. Шырыня значэнняў і шматграннасць адценняў у паратаксічных канструкцыях са злучнікамі і, а, але, ды дае магчымасць выразіць усю складанасць сувязей паміж з'явамі аб'ектыўнай рэчаіснасці, адлюстраваць іх комплексны характар і ўзаемную абумоўленасць. Разам з тым прасочваецца «імкненне ўдакладніць адценне значэння, звузіць шырыню выражаных паратаксічным злучнікам значэнняў, зрабіць выражэнне адносін больш накіраваным, больш аднабаковым, адналінейным – і тым самым некалькі наблізіць да характару выражэння адносін падпарадкаваннем» [1]. Усё гэта ў пэўнай меры дасягаецца шляхам падключэння да злучнікаў  і,  але,  а,  ды адпаведных канкрэтызатараў, якія маюць граматычны, інтанацыйны і семантычны характар. Найбольш ужывальныя ў сучаснай беларускай мове граматычныя канкрэтызатары, да якіх адносяцца трывальна-часавыя суадносіны выказнікаў, формы ладу дзеясловаў-выказнікаў і парадак слоў.

противительное значение и его конкретизаторы присоединительное значение и его конкретизаторы семантические конкретизаторы противительного значения грамматические конкретизаторы многозначные сочинительные союзы

Похожие публикации


Начинательное значение паратаксических союзов в современном беорусском языке

01-08-1991 Научные статьи
В статье рассматривается начинательное значение союзов і, а, але, ды. Показывается его отличие от присоединительного значения многозначных сочинительных союзов.
присоединительные значение многозначных сочинительных союзов начинательное значение многозначных сочинительных союзов многозначные сочинительные союзы
подробнее

Конкретизация многозначных сочинительных союзов в современном белорусском литературном языке

12-07-1988 Научные статьи
Рассматриваются различные лексические и грамматические конкретизаторы многозначных сочинительных союзов и, а (отдельные частицы, модальные слова, сочетания слов, место в предложении и др.)
лексические конкретизаторы семантические конкретизаторы противительного значения грамматические конкретизаторы многозначные сочинительные союзы
подробнее