ФАРМАЛЬНЫЯ СРОДКІ СУВЯЗІ З АПОРНЫМ ЗЛУЧНІКАМ АЛЕ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Сістэма фармальных сродкаў сувязі ў сучаснай беларускай мове пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, папаўняецца новымі моўнымі адзінкамі, якія ўзнікаюць на базе злучальных злучнікаў з найбольш адцягненым значэннем. Да іх ліку адносяцца злучальныя злучнікі і, а, але, ды (у значэнні і або але). На іх аснове фарміруюцца вытворныя злучнікі (парныя і састаўныя), а таксама спалучэнні злучнікавага характару, якія складаюцца са злучніка і слова ці спалучэння слоў, што ўдакладняюць яго значэнне. Утвораныя сродкі сувязі служаць для аб’яднання непрэдыкатыўных (аднародныя члены сказа), паўпрэдыкатыўных (адасобленыя члены сказа), прэдыкатыўных (часткі складанага сказа), камунікатыўных (самастойныя сказы) адзінак.

RSS





















